Навіны на тэму: палітвязьні
17.12.2020 100 “хросных” для палітвязняў Беларусі
Дэпутат Бундэстагу і былы шматгадовы лідар “Альянсу 90/Зялёныя” Джэм Эздэмір стаў 100-ым дэпутатам, які ўзяў на сябе абавязкі “хроснага” для палітвязняў у Беларусі.
15.12.2020 Хто тыя 23 жанчыны, якіх праваабаронцы прызналі палітзняволенымі
Па стане на 15 снежня ў Беларусі налічваецца 155 палітычных зняволеных, 23 з якіх — жанчыны. «Вясна» распавядае пра жанчын, якіх беларускія ўлады крымінальна пераследуюць па палітычных матывах.
15.12.2020 Палітвязням Ігару Лосіку і Мікалаю Статкевічу прад'явілі новыя абвінавачванні
Як стала вядома ПЦ "Вясна", палітвязням Ігару Лосіку і Мікалаю Статкевічу прад'явілі абвінавачванне па арт. 293 Крымінальнага кодэкса - "падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках".
14.12.2020 Праваабаронца "Вясны" Марфа Рабкова застанецца пад вартай
Скарга аб змене меры стрымання ў выглядзе заключэння пад варту ў дачыненні да Марфы Рабковай, каардынатаркі Валанцёрскай службы "Вясны", засталася без задавальнення Такое рашэнне вынесла 14 снежня суддзя суда Партызанскага раёна горада Мінска Кацярына Чайко.
14.12.2020 У межах ініцыятывы #WeStandBYyou беларускімі вязнямі будуць апекавацца “хросныя” з Бундэстага
Да кампаніі салідарнасці з беларускімі палітвязнямі #WeStandBYyou, арганізаванай праваабарончай арганізацыяй Libereco, далучыліся новыя дэпутаты нямецкага парламента.
10.12.2020 Палітвязень Мікола Дзядок змешчаны ў карцэр на сем сутак
Палітвязню Міколу Дзядку было вынесенае спагнанне ў СІЗА-1 г. Мінска за "міжкамерную сувязь". З 8 снежня яго змясцілі ў карцэр тэрмінам на сем сутак.
10.12.2020 Палітвязень Дзяніс Граханаў: Гэта быў паказальны працэс, каб запалохаць іншых людзей
Восьмага снежня суд Фрунзенскага раёна Мінска асудзіў пяць палітычных зняволеных за абнаўленне надпісу "Не забудзем!" 9 верасня на Пушкінскай каля народнага мемарыяла, прысвечанага забітаму пратэстуючаму Аляксандру Тарайкоўскаму.
09.12.2020 Дэпутат Бундэстага Мануэль Сарацын віншуе з Калядамі свайго "хрэсніка" - палітвязня Ігара Лосіка і праваабаронцаў
Дэпутат Бундэстага Мануэль Сарацын, "хросны" беларускага палітзняволенага Ігара Лосіка, даслаў калядны падарунак свайму "хрэсніку", а таксама праваабаронцам "Вясны".
08.12.2020 За другі надпіс "Не забудзем!" на Пушкінскай мінчукоў асудзілі да "хіміі" і калоніі строгага рэжыму
Суд Фрунзенскага раёна Мінска 8 снежня асудзіў яшчэ трох чалавек па крымінальнай справы за абнаўленне надпіса 9 верасня "Не забудем!" каля народнага мемарыяла, прысвечанага забітаму пратэстоўцу Аляксандру Тарайкоўскаму.
08.12.2020 Родных палітвязняў запрашаюць далучацца да ініцыятывы “Вызваленне-2020”
У кастрычніку сваякі палітвязняў ініцыявалі і стварылі агульную суполку “Вызваленне-2020”, якая дазваляе наладзіць камунікацыі паміж сабой, каб абмяркоўваць розныя актуальныя праблемы і пытанні, дапамагаць адзін аднаму.
08.12.2020 Першы прысуд за надпіс "Не забудзем" на Пушкінскай: 2 гады калоніі і 18 месяцаў "хатняй хіміі"
Суд Фрунзенскага раёна 8 снежня вынес прысуд па гучнай крымінальнай справе за надпіс "Не забудзем" на Пушкінскай. Суддзя Юлія Блізнюк асудзіла па ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэкса Беларусі палітычных зняволеных Максіма Паўлюшчыка да двух гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму, а Марыю Бабовіч – да 18 месяцаў абмежавання волі без накіравання ў выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія").
07.12.2020 Еўрапейскія праваабаронцы заклікаюць спыніць рэпрэсіі супраць беларускіх студэнтаў
Libereco і Саюз салідарнасці студэнтаў Беларусі апублікавалі петыцыю да кіраўнікоў беларускіх ВНУ ў сувязі з масавымі рэпрэсіямі супраць студэнтаў. Петыцыя заклікае іх падтрымаць сваіх студэнтаў, абараніць іх правы і спыніць адлічэнні па палітычных матывах.
04.12.2020 Палітвязню Яўгену Юшкевічу змянілі меру стрымання. Цяпер ён на волі
Як паведаміў у сваім тэлеграм-канале блогер Антон Матолька, палітвязню Яўгену Юшкевічу пасля следчых дзеянняў змянілі меру стрымання на падпіску аб нявыездзе.
04.12.2020 Былы палітвязень Андрэй Новікаў: Даведаўся, што застаюся абвінавачаным. Што будзе далей — маўчанне
За кратамі былы палітвязень Андрэй Новікаў правёў паўгода. У размове са Свабодай ён расавядае пра арышт, нечаканае вызваленьне і пра тое, што адбывалася зь ім усе гэтыя месяцы.
03.12.2020 Працягваецца суд за надпіс "Не забудзем!" на Пушкінскай. Пра што кажуць палітвязні?
Суд Фрунзенскага раёна Мінска працягвае разгляд крымінальнай справы за абнаўленне надпіса 9 верасня "Не забудем!" каля метро "Пушкінская" каля народнага мемарыяла, прысвечанага забітаму пратэстоўцу Аляксандру Тарайкоўскаму.










