Навіны на тэму: палітвязьні
11.01.2021 Справа блогераў Пятрухіна і Кабанава рыхтуецца для перадачы ў суд
Палітвязень Аляксандр Кабанаў паведаміў, што яго і Сяргея Пятрухіна пераводзяць у СІЗА ў Берасце.
06.01.2021 "Калі буду скардзіцца і патрабаваць лекара — прышыюць супраціў". Пачалі судзіць палітвязня Савіцкага
У судзе Кастрычніцкага раёна Мінска шостага студзеня пачаўся разгляд крымінальнай справы палітычнага вязня, сябра ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыка Юрыя Савіцкага. Яму прад'яўленае абвінавачванне па арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Арганізацыя ці актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) за ўдзел у акцыі пратэсту 9 жніўня. Справу разглядае суддзя Аляксандр Рудэнка.
05.01.2021 "Яго зачыняюць у металічную клетку". Адвакаты нарэшце сустрэліся з палітвязнем Мікалаем Дзядком
Упершыню з 18 снежня адвакатаў дапусцілі ў СІЗА да адміністратара телеграм-канала «Мікоlа» Мікалая Дзядка. Пра гэта паведаміла TUT.BY ягоная адвакатка Наталля Мацкевіч.
04.01.2021 Лісты з-за кратаў: творчасць зняволенных
Краты абмяжоўваюць волю чалавека, але не ягоны імпэт: думкі і пачуцці ў турме натхняюць на кнігі, малюнкі, блогі, лісты
31.12.2020 Да Мікалая Дзядка два тыдні не пускаюць адвакатаў. Праваабаронцы звярнуліся да Спецдакладчыкаў ААН
Да палітычнага зняволенага блогера і актывіста анархісцкага руху Мікалая Дзядка, які знаходзіцца ў СІЗА-1 ужо другі месяц паводле абвінавачвання па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса, не пускаюць адваката з 18 снежня.
30.12.2020 Падкаст "Вясна прыйдзе": Тры гісторыі трох маці — і іх сыноў, рэпрэсаваных з-за прэзідэнцкіх выбараў 2020
Апошні выпуск падкаста "Вясна прыйдзе" адыходзячага 2020 года прысвечаны гісторыям трох маці, чыіх дзяцей закранулі жорсткія рэпрэсіі. Гісторыі запісаныя ў розны час — да, падчас і пасля прэзідэнцкіх выбараў.
29.12.2020 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Палітзняволеная Ірына Шчасная была рэдактаркай папулярных тэлеграм-каналаў, сярод якіх "Мая краіна Беларусь”. 18 лістапада яе затрымалі — з тых часоў Ірына знаходзіцца пад вартай. А якой жа асобай яна была?
29.12.2020 #WeStandBYyou: Новыя хросныя для палітвязняў у Беларусі
У межах кампаніі салідарнасці #WeStandBYyou Грэгар Гізі (Левыя), Габрыэла Хайнрых (SPD), Бэціна Штарк-Ватцынгер (FDP), Томаш Франкоўскі (PO), Фрэнк Юнге (SPD) і Інгмар Юнг (CDU) сталі “хроснымі” беларускіх палітвязняў Яўгена Каханоўскага, Ягора Сугойдзя, Аляксандра Кісялёва, Марыі Каленік, Ігара Пражэннікава і Паўла Нядбайлы.
29.12.2020 У Наваградку асудзілі палітвязняў: Кірэшчанка атрымаў паўтары гады агульнага рэжыму, Гарох — 7 гадоў узмоцненага
У судзе Наваградскага раёна 29 снежня вынесены прысуд палітычным зняволеным Уладзіміру Гароху і Дзянісу Кірэшчанку.
28.12.2020 Патрабуем неадкладнага вызвалення палітвязняў Сяргея Гардзіевіча і Дзмітрыя Кулакоўскага
Супольная заява прадстаўнікоў беларускай праваабарончай супольнасці
28.12.2020 Праваабаронца Марфа Рабкова з турмы: Змагу перадаваць лепшыя перадачы, але спадзяюся, што гэта больш не спатрэбіцца
Як праводзіць свой дзень праваабаронца ў турме, з кім сядзіць у камеры, якія ёсць цікавосткі па перадачам на “Валадарку” — распавядае Марфа Рабкова ў сваім ранішнім лісце з следчага ізалятара №1.
25.12.2020 Голас Марфы ў падкасце "Вясна прыйдзе". Выпуск прысвечаны праваабаронцы "Вясны" і палітзняволенай Марыі Рабковай
Марыя Рабкова ўжо тры месяцы знаходзіцца ў СІЗА№1. Яе чакаюць муж Вадзім Жаромскі, валанцёры, а таксама яе каты. Як ёй сядзіцца ў СІЗА? Ці даходзяць лісты? У 16-м выпуску падкаста "Вясна прыйдзе" мы пачуем таксама і голас Марфы — з тых інтэрв'ю, якія яна паспела даць да свайго зняволення.
24.12.2020 Amnesty International беларускім уладам: Просім неадкладна праверыць інфармацыю пра пагрозы жыццю і здароўю Мікалая Дзядка
Amnesty International у чацвер, 24 снежня, звярнулася да беларускіх уладаў з патрабаваннем прыняць неадкладныя меры па праверцы інфармацыі пра пагрозы жыццю і здароўю арыштаванага больш за месяц таму анархіста Мікалая Дзядка.
24.12.2020 Заява праваабарончых арганізацый Беларусі аб прызнанні 7 новых палітвязняў
Супольная заява праваабарончых арганізацый Беларусі
24.12.2020 Палітвязень Міхаіл Жамчужны асцерагаецца, што можа не выйсці на волю пасля шасці з паловай гадоў калоніі
Адзін з найстарэйшых беларускіх палітвязняў Міхаіл Жамчужны асцерагаецца ўзбуджэння супраць сябе крымінальнай справы па артыкуле 411 Крымінальнага кодэкса.










