Навіны на тэму: палітвязьні
16.01.2021 Патрабуем перагляду прысудаў палітвязняў Дзмітрыя Караткевіча, Андрэя Цімафеенкі і Сяргея Яфімава і іх вызвалення
Сумесная заява беларускай праваабарончай супольнасці
16.01.2021 У Мікалая Дзядка і Сцяпана Латыпава з’явіліся “хросныя” ў Швейцарыі і Вялікабрытаніі
У межах кампаніі салідарнасці #WeStandBYyou, арганізаванай праваабарончай арганізацыяй Libereco, дэпутатка швейцарскага парламента Тамара Фунічэла і лорд Фоўлкс з брытанскай Палаты лордаў сталі “хроснымі” беларускіх палітвязняў Мікалая Дзядка і Сцяпана Латыпава.
15.01.2021 Палітвязня Мядзведскага асудзілі на тры гады "хіміі" і вызвалілі ў залі суда
У судзе Ленінскага раёна Мінска ў 15 студзеня суддзя Таццяна Шоцік агучыла прысуд па крымінальнай справе палітычнага вязня Арцёма Мядзведскага, якога абвінавацілі ў здзяйсненні дзеянняў, груба парушаючых грамадскі парадак (арт. 342 КК РБ). Мядзведскага прызналі вінаватым па гэтым артыкуле і прысудзілі да трох гадоў абмежавання волі з накіраваннем ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія"). Менавіта столькі і прасіў на папярэднім пасяджэнні пракурор.
15.01.2021 Падтрымка не мае межаў: як пісаць лісты палітвязням не з Беларусі
“Вясна” падрыхтавала адказы на пытанні, якія часта ўзнікаюць у замежнікаў і замежніц падчас напісання лістоў палітвязням.
15.01.2021 Палітвязня Арцёма Хвашчэўскага асудзілі да года калоніі
15 студзеня суд Фрунзенскага раёна Мінска вынес прысуд палітвязню Арцёму Хвашчэўскаму
14.01.2021 Пачалі судзіць палітвязняў Соф'ю Малашэвіч і Ціхана Клюкача за надпісы на шчытах спецтэхнікі
У судзе Кастрычніцкага раёна Мінска 14 студзеня пачаўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да палітвязняў Сафіі Малашэвіч і Ціхана Клюкача. Іх абвінавачваюць у тым, што яны распісалі балончыкамі шчыты спецсродкаў загароды на акцыі пратэсту 6 верасня (ч.2 арт. 339 КК РБ), а таксама ўдзельнічалі ў дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 КК). Акрамя таго, Сафіі Малашэвіч прад'яўленае абвінавачаньне ў публічнай абразе прэзыдэнта (арт. 368 КК РБ).
14.01.2021 Мінск: пачаўся суд над палітвязнем Дзмітрыем Дубковым
Савецкі суд горада Мінска пачаў разглядаць крымінальную справу палітвязня Дзмітрыя Дубкова.
14.01.2021 "Што вы зрабілі, калі я сядзеў у турме, — людзей забілі!" Трэці дзень суда на палітвязнем Няронскім
Суд Лагойскага раёна 14 студзеня працягвае разгляд крымінальнай справы супраць палітзняволенага аўтара ютуб-канала "Слуцк для жизни" Уладзіміра Няронскага па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 342 і 369.
14.01.2021 Заява аб прызнанні пяцярых затрыманых па справе Прэс-клуба палітычнымі зняволенымі
Супольная заява беларускіх праваабарончых арганізацый аб прызнанні палітвязнямі абвінавачаных па справе Прэс-клуба
13.01.2021 Пракурор запрасіў для палітвязня Арцёма Мядзведскага тры гады "хіміі"
У судзе Ленінскага раёна Мінска ў сераду, 13 студзеня, працягнуўся разгляд крымінальнай справы палітычнага вязня Арцёма Мядзведскага. Ён абвінавачваецца па артыкуле аб дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 КК РБ).
13.01.2021 Суд над палітзняволеным блогерам "Слуцка для жизни" Уладзімірам Няронскім працягваецца
Суд Лагойскага раёна 13 студзеня працягвае разгляд крымінальнай справы супраць палітзняволенага аўтара ютуб-канала "Слуцк для жизни" Уладзіміра Няронскага па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 342 і 369
13.01.2021 Мінск: абвінавачванне запрасіла год калоніі для палітвязня Арцёма Хвашчэўскага
12-13 студзеня суд Фрунзенскага раёна Мінска працягнуў разгляд крымінальнай справы ў адносінах да палітвязня Арцёма Хвашчэўскага
13.01.2021 Маці палітвязня Арцёма Саўчука: "Сын радаваўся, што людзі сталі ўсміхацца адзін аднаму”
"Вясна" працягвае распавядаць пра людзей, якія крымінальна пераследуюцца ў нашай краіне па палітычных матывах
12.01.2021 Першы суд па “справе Ціханоўскага”. У Лагойску судзяць палітвязня Уладзіміра Няронскага
У судзе Лагойскага раёна 12 студзеня пачаўся суд над палітзняволеным аўтарам ютуб-канала "Слуцк для жыцця" Уладзімірам Няронскім. Яго судзяць па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 342 і 369.
11.01.2021 Заява праваабарончых арганізацый Беларусі аб прызнанні 9 новых палітвязняў
Праваабарончыя арганізацыі прызналі Святаслава Герасімука, Яна Фалькіна, Аляксея Мельнікава, Вольгу Паўлаву, Аляксандра Геджадзе (грамадзянін РФ), Аляксандра Раентава, Вікторыю Міронцаву, Анастасію Міронцаву, Мікалая Шаметава палітычнымі зняволенымі.










