Навіны на тэму: палітвязьні
22.01.2021 Front Line Defenders патрабуе неадкладна спыніць крымінальны пераслед Андрэя Аляксандрава
Front Line Defenders 21 студзеня выступіла з заявай, у якой заклікала беларускія ўлады спыніць крымінальны пераслед Андрэя Аляксандрава і адпусціць яго з-пад варты.
21.01.2021 Подпісы панятых не супадаюць, а хадайніцтвы абароны адхіляюцца. Другі дзень судовага працэсу над палітвязнем Кулакоўскім
21 студзеня прадоўжыўся разгляд крымінальнай справы паводле артыкула 369 КК РБ (Абраза прадстаўніка ўлады) у дачыненні да былога начальніка крымінальнага вышуку, а зараз — палітычнага зняволенага Дзмітрыя Кулакоўскага.
21.01.2021 Палітзняволеная Сафія Малашэвіч у апошнім слове: "Клянуся, Ціхан не заслугоўвае такога пакарання"
У судзе Кастрычніцкага раёна Мінска 21 студзеня працягнуўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да палітвязняў Сафіі Малашэвіч і Ціхана Клюкача.
21.01.2021 Палітвязню Юрыю Савіцкаму прысудзілі тры гады "хіміі"
У Кастрычніцкім судзе Мінску працягваўся разгляд крымінальнай справы палітычнага вязня, сябра ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыка Юрыя Савіцкага. Яму прад'яўленае абвінавачванне па арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Арганізацыя ці актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) за ўдзел у акцыі пратэсту 9 жніўня. Справу разглядае суддзя Аляксандр Рудэнка.
21.01.2021 БХК і "Вясна" звярнуліся ў ААН і патрабуюць ад беларускіх уладаў забяспечыць Віктару Бабарыку права на канфідэнцыйныя зносіны з адвакатамі
Беларускі Хельсінкскі Камітэт і Праваабарончы цэнтр "Вясна" звярнуліся да спецдакладчыкаў ААН і патрабуюць ад беларускіх уладаў забяспечыць палітвязню Віктару Бабарыку магчымасць бесперашкоднай рэалізацыі права на абарону і юрыдычную дапамогу на канфідэнцыйнай аснове ў сувязі з перадачай яго крымінальнай справы ў суд.
21.01.2021 Платформа грамадзянскай салідарнасці заклікае вызваліць Андрэя Аляксандрава
Заява Платформы грамадзянскай салідарнасці
21.01.2021 Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў асудзіла адвольнае затрыманне сябраў “Вясны” Леаніда Судаленкі і Марыі Тарасенка
Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў, партнёрская праграма Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) і Сусветнай арганізацыі супраць катаванняў (OMCT), выступіла з заявай, у якой асудзіла адвольнае затрыманне юрыста гомельскага аддзялення ПЦ “Вясна” Леаніда Судаленкі, а таксама яго памочніцы і валанцёркі арганізацыі Марыі Тарасенка.
20.01.2021 "Справа сфабрыкаваная", а пацярпелы і сведкі — на самаізаляцыі. Пачаўся суд над палітвязнем Кулакоўскім
У судзе Маскоўскага раёна горада Мінска 20 студзеня пачаўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да былога міліцыянта, а зараз палітвязня Дзмітрыя Кулакоўскага. Ён абвінавачваецца па артыкуле 369 КК РБ (абраза прадстаўніка ўлады). Пацярпелы і сведкі (усе — супрацоўнікі міліцыі) на пасяджэнне не з'явіліся.
20.01.2021 Патрабуем неадкладнага вызваленння праваабаронцаў ПЦ “Вясна” Леаніда Судаленкі і Марыі Тарасенка
Супольная заява беларускіх праваабарончых арганізацый
20.01.2021 Суд над палітвязнем Няронскім: Агучаны матэрыялы СМІ, якія нібы падцвярджваюць, што ў Беларусі былі дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак
Суд Лагойскага раёна 20 студзеня працягвае разгляд крымінальнай справы супраць палітзняволенага Уладзіміра Няронскага па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 342 і 369.
19.01.2021 Палітвязень Валерый Каленчыц: "Дапамаглі выкаціць камень"
19 студзеня суд Кастрычніцкага раёна горада Мінска пачаў разглядаць справу палітзняволенага Валерыя Каленчыца
19.01.2021 Другі дзень суда па “справе Ціханоўскага”: Пацярпелыя міліцыянты не з'явіліся, бо яны "задзейнічаныя на Хрышчэнні"
У суде Кастрычніцкага раёна Гродна 19 студзеня працягняўся разгляд справы за інцыдэнт на выбарчым пікеце 29 траўня па так званай "справе Ціханоўскага".
18.01.2021 Першы суд за інцыдэнт на пікеце 29 траўня ў Гродне: Абвінавачаныя не прызнаюць сваёй віны
У Гродне 18 студзеня пачаўся першы суд за інцыдэнт на выбарчым пікеце 29 траўня па так званай "справе Ціханоўскага". На лаве падсудных знаходзяцца трое з дзесяці фігурантаў крымінальных справаў за 29 траўня: Дзмітрый Фурманаў, Яўген Разнічэнка і Уладзімір Кніга.
18.01.2021 Патрабуем неадкладнага вызваленння палітвязняў Андрэя Аляксандрава і Ірыны Злобінай
Супольная заява беларускіх праваабарончых арганізацый
18.01.2021 Палітвязень Сяргей Спарыш: кампазітар, які працаваў зваршчыкам
"Вясна" працягвае распавядаць пра людзей, якія крымінальна пераследуюцца ў нашай краіне па палітычных матывах










