Навіны на тэму: палітвязьні
29.01.2021 Студэнта Арцёма Вінакурава асудзілі да трох гадоў "хіміі"
Суд Савецкага раёна 29 студзеня вынес прысуд 21-гадоваму палітзняволенаму студэнту БДУІР Арцёму Вінакураву.
29.01.2021 Палітзняволенай Рэнаце Смірновай прысудзілі два гады "хатняй хіміі"
29 студзеня суд Заводзскага раёна горада Мінска вынес прысуд 19-гадовай палітзняволенай Рэнаце Смірновай.
29.01.2021 Пракурор запрасіў для Уладзіміра Няронскага 3 гады "калоніі"
Суд Лагойскага раёна 29 студзеня працягвае разгляд крымінальнай справы супраць палітзняволенага блогера Уладзіміра Няронскага па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 342 і 369.
28.01.2021 Праваабаронцу Леаніду Судаленку прад'явілі абвінавачванне. Ён застаецца пад вартай
28 студзеня стала вядома, што праваабаронцу, старшыні Гомельскай філіі Праваабарончага цэнтру "Вясна" Леаніду Судаленку прад'яўлена абвінавачванне па ч. і і 2 артыкула 342 Крымінальнага кодэксу (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, груба парушаючых грамадскі парадак, і фінансаванне такой дзейнасці). Ён застаецца пад вартай ў СІЗА-3 у Гомелі.
28.01.2021 "Галасаваў супраць Лукашэнкі". Пракурор запрасіў тры гады "хіміі" для Алега Мазгова
Суд Ленінскага раёна Мінска разглядае крымінальную справу 26-гадовага спартсмена Алега Мазгова, якогда ўтрымлівалі пад вартай тры месяцы, а потым вызвалілі пад асабістае паручальніцтва.
28.01.2021 Патрабуем неадкладнага вызвалення палітвязня Максіма Вінярскага, затрыманага па справе аб масавых беспарадках
Супольная заява праваабарончых арганізацый Беларусі
28.01.2021 Пракурор запрасіла для палітвязня Дзмітрыя Дубкова сем гадоў пазбаўлення волі
Суд Савецкага раёна горада Мінска працягвае разглядаць крымінальную справу палітвязня Дзмітрыя Дубкова.
27.01.2021 Па справе студэнта ў судзе дапыталі 23 сведкі і палітвязня
Суд Савецкага раёна 27 студзеня працягвае разгляд крымінальнай справы па ч.1 арт. 342 КК супраць 21-гадовага палітзняволенага студэнта БДУІР Арцёма Вінакурава за заклікі ва ўніверсітэце да страйку.
27.01.2021 Патрабуем неадкладнага перагляду прысудаў і вызвалення 31 палітычнага зняволенага
Сумесная заява беларускай праваабарончай супольнасці
27.01.2021 Прастой тралейбусаў склаў больш за 29 гадзін: другі працэс па "справе карагодаў" у Брэсце
У судзе Ленінскага раёна Брэста 27 студзеня працягваецца разгляд крымінальнай справы паводле часткі 1 артыкула 342 (дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак) за ўдзел 13 верасня ў карагодзе на скрыжаванні бульвара Касманаўтаў і праспекта Машэрава.
26.01.2021 "Навучальны працэс быў сарваны як мінімум на 10 хвілін". У Мінску судзяць студэнта за заклікі да страйку
Суд Савецкага раёна 26 студзеня пачаў разгляд крымінальнай справы па ч.1 арт. 342 КК супраць 21-гадовага палітзняволенага студэнта БДУІР Арцёма Вінакурава за заклікі ва ўніверсітэце да страйку.
22.01.2021 Заява праваабарончых арганізацый Беларусі аб прызнанні пяці новых палітвязняў
Супольная заява праваабарончых арганізацый Беларусі
22.01.2021 Два гады “хіміі” за абразу службовай асобы. Вынесены прысуд палітвязню Кулакоўскаму
Дзмітрыя Кулакоўскага прызналі вінаватым у публічнай абразе службовай асобы ў сувязі з выкананнем ёй службовых абавязкаў (артыкул 369 КК РБ) і прызначылі абмежаванне свабоды з накіраваннем у пасяленне адкрытага тыпу тэрмінам на два гады. Меру стрымання змянілі на падпіску аб нявыяздзе — таму Кулакоўскага адпусцілі з пад-варты адразу пасля вынясення прысуду.
22.01.2021 Палітвязня Валерыя Каленчыца асудзілі да трох гадоў "хіміі"
22 студзеня суд Кастрычніцкага раёна горада Мінска вынес прысуд палітзняволенаму Валерыю Каленчыцу
22.01.2021 Два і паўтары гады пазбаўлення волі: вынесеныя прысуды палітвязням Сафіі Малашэвіч і Ціхану Клюкачу
У судзе Кастрычніцкага раёна Мінска 22 студзеня вынесеныя прысуды палітвязням Сафіі Малашэвіч і Ціхану Клюкачу










