Навіны на тэму: палітвязьні
10.02.2021 За тры гадзіны палітзняволенага праграміста асудзілі да 4 гадоў калоніі за "ўзвядзенне барыкадаў" 10 жніўня на Пушкінскай
Суд Ленінскага раёна 10 лютага асудзіў на чатыры гады калоніі ўзмоцненага рэжыму па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса 24-гадовага палітзняволенага інжынера-праграміста Рамана Канановіча.
10.02.2021 Заява праваабарончых арганізацый аб прызнанні сямі новых палітычных зняволеных
Супольная заява прадстаўнікоў беларускай праваабарончай супольнасці
10.02.2021 Пачаўся працэс над рэжысёрам Сідорчыкам. Яго судзяць за стварэнне чата для сяброў "Прагулка"
Суд Маскоўскага раёна Мінска 9 лютага пачаў разгляд крымінальнай справы супраць 31-гадовага палітзняволенага рэжысёра, акцёра і паэта Ігната Сідорчыка. Падставай для крымінальнай справы стаў створаны Ігнатам тэлеграм-чат "Прагулка", які сілавікі выявілі ў яго тэлефоне 10 жніўня.
10.02.2021 Пракурор прапанаваў суду знізіць палітвязню пакаранне на адзін год калоніі. Але Мінгарсуд пакінуў прысуд без зменаў
Мінскі гарадскі суд 9 лютага разгледзеў апеляцыйную скаргу 21-гадовага палітвязня Антона Лакішыка. На ягоную думку пакаранне ў тры гады калоніі занадта сурова за штуршок супрацоўніка АМАПу (арт. 364 Крымінальнага кодэкса) на акцыі 14 чэрвеня.
09.02.2021 Як праходзіць суд над журналісткамі "Белсат" Кацярынай Андрэевай і Дар'яй Чульцовай
Як паведамляе "Белсат", у судзе Фрунзенскага раёну Менску 9 лютага пачаўся працэс над журналісткамі выдання Кацярынай Андрэевай і Дар’яй Чульцовай. Дзяўчат вінавацяць паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу («Арганізацыя і рыхтаванне дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак»).
09.02.2021 Заляпляў відэакамеры каля ЦІП і ІЧУ на Акрэсціна. У Мінску судзяць 21-гадовага палітвязня
Суд Фрунзенскага раёна Мінска 9 лютага пачаў разгляд крымінальнай справы паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса супраць 21-гадовага палітвязня Ігара Пражэннікава.
09.02.2021 Патрабуем неадкладнага перагляду прысудаў і вызвалення 11 палітычных зняволеных
Сумесная заява беларускай праваабарончай супольнасці
09.02.2021 У Гродне на судзе па "справе Ціханоўскага" дапыталі яшчэ аднаго пацярпелага міліцыянта
На трэцім і чацвёртым судовым паседжанні дапыталі пацярпелых міліцыянтаў з выбарчага пікета Святланы Ціханоўскай на Савецкай плошчы ў Гродне: Уладзіміра Казлоўскага і Аляксандра Хвалені.
09.02.2021 Суд над палітвязнем Андрэем Паповым: адвакат лічыць, што выявіць яго дачыненне да справы немагчыма
Суд Заводзскага раёна разглядае справу палітвязня Андрэя Папова
09.02.2021 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Як жорсткія прысуды па крымінальных справах мяняюць лёсы людзей і дзе сярод гэтага жыве каханне? Якім чынам можна напісаць палітвязню, калі вы знаходзіцеся не ў Беларусі? Колькі чалавек трапіла пад адміністрацыйны пераслед апошнім часам?
09.02.2021 У Мінску судзяць палітвязня Лявона Халатрана
У судзе Фрунзенскага раёна г. Мінска раніцай 9 лютага пачаўся працэс над кіраўніком Ruin Bar ОК16 і валанцёрам выбарчага штаба Віктара Бабарыка Лявонам Халатранам.
09.02.2021 Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў асуджае адвольнае затрыманне і пераслед Леаніда Судаленкі і Таццяны Ласіцы
Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў распаўсюдзіла заяву, у якой яна асуджае “адвольнае затрыманне і судовы пераслед Леаніда Судаленкі і Таццяны Ласіцы”, паколькі іх мэтай з’яўляецца “пакаранне за законную праваабарончую дзейнасць”.
09.02.2021 Палітвязня Арцёма Саўчука асудзілі да чатырох гадоў калоніі
Дзявятага лютага суд Фрунзенскага раёна агучыў прысуд 30-гадоваму палітвязню Арцёму Саўчуку
08.02.2021 На судзе па “справе Ціханоўскага” дапыталі ўчастковага Казлоўскага, які на пікеце 29 траўня апынуўся на зямлі
У судзе Кастрычніцкага раёна Гродна 8 лютага працягваецца разгляд справы за інцыдэнт на выбарчым пікеце 29 траўня па так званай "справе Ціханоўскага". На лаве падсудных знаходзяцца трое з дзесяці фігурантаў крымінальных справаў за 29 траўня: Дзмітрый Фурманаў, Яўген Разнічэнка і Уладзімір Кніга.
08.02.2021 Заява аб прызнанні блогера Паўла Спірына палітычным зняволеным
Сумесная заява беларускіх праваабарончых арганізацый










