Навіны на тэму: палітвязьні
05.03.2021 Пяці фігурантам справы за надпіс "Не забудзем" пакінулі прысуды ў сіле. Яны паедуць на "хімію" і ў калонію
Мінскі гарадскі суд 5 сакавіка разглядзеў пяць апеляцыйных скаргаў на прысуды па ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэкса (злоснае хуліганства) за нанясенне надпісаў "Не забудзем!" на Пушкінскай каля народнага мемарыяла, прысвечанага забітаму пратэстоўцу Аляксандру Тарайкоўскаму.
05.03.2021 Палітвязня Антона Бяленскага асудзілі на 1 год і 6 месяцаў "хіміі"
У судзе Маскоўскага раёна 5 сакавіка абвесцілі прысуд палітвязню Антону Бяленскаму, якога авінавачвалі паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса – за актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак, падчас мірнай акцыі пратэсту 9 жніўня 2020 года.
04.03.2021 Еўрапейскія парламентарыі сталі "хроснымі" для яшчэ дзевяці палітвязняў
Да кампаніі салідарнасці з беларускімі палітвязнямі #WeStandBYyou, арганізаванай швейцарска-нямецкай праваабарончай арганізацыяй Libereco, далучыліся яшчэ дзевяць дэпутатаў парламентаў краінаў ЕС, Вялікабрытаніі і Швейцарыі.
04.03.2021 Пракурор запрасіў для палітвязня Антона Бяленскага два гады "хіміі"
Раніцай 4 сакавіка працягнуўся судовы працэс па крымінальнай справе ў дачыненні да валанцёра выбарчага штаба Віктара Бабарыкі, палітвязня Антона Бяленскага.
03.03.2021 Заява праваабарончых арганізацый Беларусі аб прызнанні васьмі новых палітвязняў
Супольная заява праваабарончых арганізацый Беларусі
02.03.2021 Ад 3 да 4,5 гады калоніі. У Брэсце запрасілі тэрміны для дзевяці чалавек па справе аб масавых беспарадках 10 жніўня
У судзе Маскоўскага раёна Брэста працягваецца працэс па абвінавачванні дзевяці чалавек у актыўным удзеле ў масавых беспарадках (ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса) 10 жніўня на вуліцах абласнога цэнтра. На лаве падсудных — адразу дзевяць чалавек: бацька і сын, таксіст, студэнт, школьнік і іншыя
02.03.2021 Заява праваабарончых арганізацый аб прызнанні пяці новых палітычных зняволеных
Супольная заява прадстаўнікоў беларускай праваабарончай супольнасці
02.03.2021 Справа "нуль праміле" : Вынеслі прысуды журналістцы Барысевіч і лекару Сарокіну
Суд Маскоўскага раёна Мінска 2 сакавіка вынес прысуды па крымінальнай справе супраць палітзняволеных журналісткі TUT.BY Кацярыны Барысевіч і лекара Арцёма Сарокіна.
01.03.2021 На судзе над Арановічам дапытваюць АМАПаўцаў, якія затрымлівалі на пікеце ў Гродне 29 траўня
У судзе Ленінскага раёна Гродна 1 сакавіка працягваецца разгляд крымінальнай справы па ч. 1 арт. 342 і ч. 2 арт. 13 арт. 293 КК супраць палітзняволенага кіроўцы аўтадому "Страна для жизни" Аляксандра Арановіча.
26.02.2021 Патрабуем неадкладнага перагляду прысудаў і вызвалення 7 палітычных зняволеных
Сумесная заява беларускай праваабарончай супольнасці
26.02.2021 У Гродне пачаўся суд над палітвязням Аляксандрам Арановічам. У справе няма ніводных яго паказанняў
Кіроўцу аўтадому "Страна для жизни" абвінавачваюць ў арганізацыя дзеянняў, якія груба парушылі грамадскі парадак у Гродне 29 траўня і Магілёве.
26.02.2021 Палітвязня Яўгена Дзмітрыева асудзілі на два гады калоніі
У судзе Цэнтральнага раёна г. Мінска 26 лютага вынесены прысуд 26-гадовым палітвязню Яўгену Дзмітрыеву
25.02.2021 Патрабуем неадкладнага вызвалення палітвязняў Марыі Сафонавай і Андрэя Сысуна
Супольная заява беларускіх праваабарончых арганізацый
25.02.2021 "Ніхто не забыты і нішто не забыта. Быць дабру!" Яўген Дзмітрыеў выступіў з апошнім словам у судзе
У судзе Цэнтральнага раёна г. Мінска працягваецца разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да Яўгена Дзмітрыева, які 4 кастрычніка прыняў удзел у пратэставай акцыі і кінуў металічную трубу ў вадамёт.
24.02.2021 Уладзімір Цыгановіч (MozgON) паведаміў аб новым прад'яўленым абвінавачванні
Палітвязню Уладзіміру Цыгановічу прад'явілі новыя абвінавачванні. Пра гэта ён змог паведаміць, знаходзячыся ў СІЗА-1.










