Навіны на тэму: палітвязьні
22.11.2007 Упраўленне ідэалагічнай работы Магілёва прызнала свае памылкі
Гэта стала вядома з пісьмовага адказа актывістам Свабоднага прафсаюза Беларускага спадарам Юрыю Новікаву і Сяргею Фаміну.
19.11.2007 Пракуратура адмовілася апратэстоўваць прысуд А.Казуліну
Пра гэта абаронцу Аляксандра Казуліна паведамілі ў лісьце з Генэральнай пракуроры Беларусі, якой кіруе Пётар Міклашэвіч.
16.11.2007 Лiст ад Дзмiтрыя Дашкевiча
"Па вызваленнi, як тое i абяцаў у судзе, планую займацца ўсё тым жа — “Маладым фронтам”, гуртаваннем моладзi вакол хрысцiянскiх каштоўнасцяў i заснаваннем на iх нацыянальнай iдэi," - з ліста палітвязьня.
14.11.2007 Андрэю Клімаву вярнулі… сапсаваную ежу
Палітвязьню Андрэю Клімаву толькі зараз вярнулі харчы, якія ў яго адабралі яшчэ на пачатку кастрычніка, то бок, калі толькі прывезьлі ў Мазырскую калёнію. Пра гэта паведаміў выконваючы абавязкі начальніка Дэпартамэнту выкананьня пакараньняў Юры Баранкоў.
14.11.2007 Паплечнікі Аляксандра Казуліна зьвярнуліся ў ПАРЕ
У рамках міжнароднай кампаніі па салідарнасці з Аляксандрам Казуліным 13 лістпада накіраваны зварот ў Парламенцкую Ассамблею Рады Еўропы. Гэты дакумент падрыхтаваны грамадскай камісіяй “Свабоду Казуліну!” у інтарэсах усіх беларускіх палітвязняў.
06.11.2007 Радыё Свабода працягвае цыкл перадач "Адзін дзень у сям'і палітвязьня"
Сёлета ў лютым і летась у ліпені на хвалях Радыё Свабода гучэлі перадачы з цыклю “Адзін дзень у сям’і палітвязьня”. Зараз - працяг тэмы, і апошняя перадача цыклу распавядала пра сямью Уладзіміра Плешчанкі.
06.11.2007 Суд над Зьмітрам Дашкевічам адклалі да 9 лістапада, паседжаньне праходзіць у закрытым рэжыме
6 лістапада ў Шклоўскай калоніі пачаўся суд над лідэрам “Маладога фронту” Зьмітрам Дашкевічам, які ўжо адбывае паўтарагадовае зьняволеньне за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі. Другая крымінальная справа ў дачыненьні да палітвязьня была ўзбуджана яшчэ ў жніўні гэтага году за адмову сьведчыць супраць непаўнагадовага Івана Шылы з Салігорску, якога таксама абвінавачвалі па крымінальным артыкуле 193.1 КК РБ.
05.11.2007 Артур Фінькевіч спаткаўся з маці і каханай дзяўчынай
Дзьве з паловай гадзіны доўжылася спатканьне Артура Фінькевіча з маці Марыяй Вячаславаўнай ды сваёй дзяўчынай Людвісяй Атакулавай. У магілёўскім сьледчым ізалятары Артур і ягоныя родныя гаварылі праз слухаўку.
05.11.2007 СТВОРАНЫ САЙТ, ПРЫСЬВЕЧАНЫ ПАЛІТВЯЗЬНЮ ЗЬМІТРУ ДАШКЕВІЧУ!
На сайце Вы знойдзеце разнастайную інфармацыю пра Зьмітра, яго біяграфію, фотаздымкі, артыкулы і інш., а такама зможаце далучыцца да кампаніі “Свабоду Дашкевічу”! Просьба да тых, хто мае свае асабовыя сайты, ставіць наш банэр, каб як мага болей людзей даведалася пра зьняволенага Зьмітра. Дапаможам Зьмітру разам!
01.11.2007 Сугайр Бэльхасэн стварае камітэт у абарону Андрэя Клімава
Сёньня завяршыўся візыт у Беларусь прэзыдэнта Міжнароднай фэдэрацыі правоў чалавека Сугайр Бэльхасэн. На выніковай прэсавай канфэрэнцыі яна заявіла, што “палітычны рэжым у Беларусі — самы рэпрэсіўны ў Эўропе”.
31.10.2007 Магілёўская пракуратура выставіла абвінавачаньне палітвязьню Артуру Фінькевічу ў новай крымінальнай справе — за парушэньне рэжыму падчас адбываньня пакараньня.
30 кастрычніка палітвязень сустэўся са сваёй адвакаткай ў магілёўскім ізалятары часовага ўтрыманьня. Гутарка доўжылася блізу чатырох гадзінаў. Магілёўскі праваабаронца Барыс Бухель паведаміў, што сьледзтва ў справе Артура Фінькевіча распачалося яшчэ 24 кастрычніка, і цяпер яму пагражае да трох год зьняволеньня. Магілёўская пракуратура для дакладнасьці вядзеньня справы знайшла перакладчыка, бо Артур Фінькевіч адмаўляецца гаварыць па-расейску.
30.10.2007 Суд над палітвязьнем Зьмітрам Дашкевічам прызначаны на 6 лістапада і адбудзецца ў фактычна ў закрытым рэжыме
Пра гэта паведаміў адвакат моладзевага лідэра Алясандр Галіеў. Разам з тым ён зазначыў, што да гэтага часу не атрымаў адпраўленага нібыта 24 кастрычніка судовага паведамленьня.
26.10.2007 Незадаволенае хадайніцтва аб спыненьні другой крымінальнай справы ў дачыненьні да палітвязьня Зьмітра Дашкевіча будзе абскарджана ў судзе
19 кастрычніка сьледчы пракуратуры Лох, які вядзе крымінальную справу Зьмітра Дашкевіча, вынес пастанову аб адмове ў задавальненьні хадайніцтва адваката палітвязьня аб спыненьні крымінальнай справы за адсутнасьцю складу злачынства.
26.10.2007 Палітвязень Артур Фінькевіч зьмешчаны ў СІЗА
Беларускія ўлады працягваюць рэпрэсіі ў дачыненьні да палітычна асуджаных дэмакратычных лідэраў. Як стала вядома, сёньня за нібыта злоснае парушэньне рэжыму ў СІЗА зьмешчаны моладзевы актывіст Артур Фінькевіч, які адбывае пакараньне ў выглядзе абмежаваньня волі ("на хіміі") ў Магілёве.
24.10.2007 У палітвязьня Андрэя Клімава пагоршылася здароўе
Яму баліць сэрца, ён прастыў, у карантыне яму вельмі цяжка. У пакоі толькі два вязьні ня паляць, а ўсе астатнія паляць, дыхаць няма чым. Піша, што да канца ня верыў, што яго пасадзяць за такую рэч, як артыкул у інтэрнэце, і толькі цяпер ён гэта сапраўды ўсьвядоміў. Вось такія кароткія зьвесткі. Ён просіць усіх пісаць яму як мага болей, яму не хапае інфармацыі з волі.










