Навіны на тэму: палітвязьні

Фотарэпартаж вызваленьня Артура Фінькевіча

06.02.2008 Фотарэпартаж вызваленьня Артура Фінькевіча

5 лютага ў Магілёўскім абласным судзе адбыўся разгляд касацыйнай скаргі палітвязьня Артура Фінькевіча. Калегія Магілёўскага абласнога суду пад старшынствам судзьдзі Ігара Прошкі нечакана для многіх пастанавіла зьмяніць вынесены 20 сьнежня прысуд раённага суду і вызначыла пакараньне, якое актывіст “Маладога Фронту” ужо адседзеў на гэты момант. Такім чынам, праз некалькі гадзінаў палітвязень апынуўся на волі.

04.02.2008 Беларускі ПЭН-цэнтр патрабуе перагляду справы і вызваленьня Аляксандра Зьдзьвіжкова

Беларускі ПЭН-цэнтр выступіў з заявай супраць зьняволеньня рэдактара беларускай недзяржаўнай газэты «Згода» Аляксандра Зьдзьвіжкова

5 лютага ў 10-00 разгляд касацыйнай скаргі палітвязьня Артура Фінькевіча

04.02.2008 5 лютага ў 10-00 разгляд касацыйнай скаргі палітвязьня Артура Фінькевіча

Судовае паседжаньне адбудзецца ў Магілёўскім абласным судзе.

01.02.2008 5 лютага адбудзецца разгляд касацыйнай скаргі Артура Фінькевіча

У гэты дзень будуць разглядацца адначасова дзьве скаргі: пададзеную самім Артурам і адвакаткаю Ганнай Бахціною. Вядома, што судовае паседжаньне будзе адкрытым, але дакладнай інфармацыі наконт таго, ці будзе на судзе прысутнічаць Артур, няма.

24.01.2008 Адзін дзень палітвязьня Артура Фінькевіча

Радыё Свабода працягвае цыкл перадачаў “Адзін дзень палітвязьня”. Гэтым разам расповед пра зьняволенага моладзевага лідэра Артура Фінькевіча.

24.01.2008 З вяртаннем на волю, Зміцер!

Аляксандр Мілінкевіч пра вызваленне Зміцера Дашкевіча.

24.01.2008 Вінцук Вячорка: "Непрадказальныя рашэньні - сьведчаньне адсутнасьці судовай сыстэмы ў краіне"

23 студзеня паводле рашэньня суду са шклоўскай калоніідатэрмінова вызвалены палітвязень, моладзевы лідэр Зьміцер Дашкевіч

Зьміцер Дашкевіч: Турма толькі ўмацавала маю веру

24.01.2008 Зьміцер Дашкевіч: Турма толькі ўмацавала маю веру

Гутарка са Зьмітром Дашкевічам адбываецца празь некалькі гадзін пасьля ягонага вызваленьня. Мы вяртаемся на адной машыне ў Менск з Воршы, куды Зьміцер змог дабрацца з шклоўскай калёніі. Здаецца, што размова не пачнецца ніколі, бо тэлефон былога палітвязьня проста разрываецца — жадаючых паразмаўляць з Дашкевічам вельмі шмат, ён жа нікому ня можа адмовіць. Нарэшце, на маё шчасьце, у мабільніку садзіцца батарэя і я спакойна магу ўключыць дыктафон.

Палітвязень Зьміцер Дашкевіч на волі!

24.01.2008 Палітвязень Зьміцер Дашкевіч на волі!

23 студзеня са Шклоўскай калёніі вызвалілі Зьмітра Дашкевіча. Палітвязень сам пазваніў сябрам з пошты Шклову і сказаў, што яго вызвалілі датэрмінова паводле рашэньня суду. Пра гэта паведаміла журналістка “Нашай Нівы” Юлія Дарашкевіч.

23.01.2008 A. Казулін - кандыдат на сёлетнюю прэмію Андрэя Сахарава

Дэпутаты Эўрпарлямэнту намерваюцца вылучыць Аляксандра Казуліна на сёлетнюю прэмію Андрэя Сахарава ў галіне правоў чалавека. Пра гэта паведаміў Польскаму радыё былы адвакат Казуліна Ігар Рынкевіч.

22.01.2008 У якіх умовах трымаюць Аляксандра Зьдзьвіжкова?

Аляксандар Зьдзьвіжкоў ужо болей за два месяцы сядзіць у спэцтурме КДБ — “амэрыканцы”, прызначанай для абвінавачаных у асабліва цяжкіх злачынствах.

18.01.2008 Вызвалены Мікалай Аўтуховіч

Сёньня зь менскай калоніі быў вызвалены ваўкавыскі прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч, паведамляе Белорусский партизан. 7 ліпеня 2006 г. Мікалая Аўтуховіча зьняволілі на тры з паловай гады, абвінаваціўшы ў няўплаце падаткаў у асабліва буйным памеры.

17.01.2008 Адзін дзень палітвязьня Мікалая Аўтуховіча

Чарговая перадача з цыклю “Адзін дзень палітвязьня” прысьвечаная ваўкавыскаму прадпрымальніку Мікалаю Аўтуховічу

У Салігорску прайшла акцыя салідарнасьці

17.01.2008 У Салігорску прайшла акцыя салідарнасьці

Ужо трэці год запар на галоўнай плошчы гораду кожны месяц 16-га чысла а 20-й гадзіне стаяць людзі з партрэтамі і сьвечкамі ў рукох. За гэты час малюнак акцыі практына не зьмяніўся. Некалькі дзясяткаў салідарных, некалькі дзясяткаў міліцыянтаў, дзясяткі зацікаўленых мінакоў. Мяняюцца адно толькі партрэты ў рукох удзельнікаў Дня Салідарнасьці.

14.01.2008 Бацькі З.Дашкевіча сустрэліся з сынам у калёніі

Вязень Шклоўскай калёніі Зьміцер Дашкевіч сустрэўся з бацькамі падчас доўгатэрміновага спатканьня. Старэйшыя Дашкевічы спадзяюцца, што наступным разам убачаць сына ўжо на волі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства