Навіны на тэму: палітвязьні

29.02.2008 Нямецкамоўны друк: Казулін перамог Лукашэнку

Як піша нямецкае выданьне Frankfurter Runfschau, “Аляксандар Казулін перамог дыктатара Лукашэнку” – “крытык рэжыму здолеў папрысутнічаць на пахаваньні жонкі”. “У вачах грамадзкасьці Казулін ні ў якім выпадку не выглядаў зламаным чалавекам. Ён паабяцаў сваім прыхільнікам змагацца і надалей супраць Лукашэнкі.

29.02.2008 Навумаў: Кароткатэрміновы адпачынак на пахаванні Казуліну быў дадзены насуперак заканадаўству

Адпачынак А.Казуліну быў дадзены насуперак існуючаму заканадаўству. Ён з юрыдычнага пункту гледжання не меў права на гэты адпачынак. Пра гэта сёння заявіў журналістам міністр унутраных спраў Беларусі Уладзімір Навумаў.

29.02.2008 Машыну брата Казуліна спыняў спецназ, у яго забралі дакументы і з'ехалі

У машыне шукалі зброю і выбуховыя рэчывы, а таксама правяралі, ці не знаходзіцца яна ў вышуку. Паводле словаў Ул. Казуліна, супрацоўнік віцебскай міліцыі не прадставіўся. Было заяўлена, што машыны няма ў базе ДАІ, таму яе неабходна даставіць у Оршу.

28.02.2008 У Польшчы, Францыі і Галяндыі сёньня пройдзе акцыя за вызваленьне Казуліна

Ідэя належыць ініцыятыве Wolna Białoruś i Amnesty International. Сёньня ў гарадох гэтых краінаў будзе наладжаны подпіс адкрытага ліста да Аляксандра Лукашэнкі з патрабаваньнем вызваліць Аляксандра Казуліна.

26.02.2008 Адміністрацыя Маскоўскіх могілкаў адмовілася выдзеліць месца для пахавання Ірыны Казулінай

Палітвязень, экс-кандыдат у прэзідэнты Аляксандр Казулін мае намер звярнуцца да Аляксандра Лукашэнкі з асабістай просьбай аб выдзяленні месца на Маскоўскіх могілках для пахавання жонкі Ірыны Казулінай.

26.02.2008 Аляксандар Казулін атрымаў тры дні волі

А першай гадзіне ночы дамоў у Менск з калёніі “Віцьба-3” прывезьлі Аляксандра Казуліна. Палітвязьня не вызвалілі, а толькі далі трохдзённы адпачынак на час пахаваньня яго жонкі Ірыны, якая памерла 23-га лютага.

25.02.2008 Васілевіч прыняў праваабаронцаў у справе вызваленьня Казуліна

Генэральны пракурор Рыгор Васілевіч сёньня правёў сустрэчу з праваабаронцамі зь Беларускага Хельсінскага Камітэту Гары Паганяйлам і Аленай Танкачовай.

25.02.2008 Заява Праваабарончага цэнтру "Вясна"

Праваабарончы цэнтр “Вясна” патрабуе ад кіраўніцтва Беларусі спыніць зьдзек з Аляксандра Казуліна і ягонай сям’і, а таксама безумоўнага і неадкладнага вызваленьня палітычнага зьняволенага

25.02.2008 Палітвязню адмаўляюць у праве пахаваць жонку?

Начальнік калоніі "Віцьба-3" Віталь Агністыкаў раніцай 25 лютага адмовіўся размаўляць з журналістамі, але паведаміў праваабаронцу Паўлу Левінаву, што рыхтуе адмову Аляксандру Казуліну на выезд на пахаванне жонкі, якая сканала 23 лютага.

22.02.2008 Палітвязьню Аляксандру Зьдзьвіжкову зьмянілі тры гады на тры месяцы, якія ён ужо адседзеў

Сёньня калегія Вярхоўнага суда, разгледзеўшы касацыйную скаргу журналіста на прысуд Мінскага гарадзкога суду, прыняла рашэньне зьменшыць тэрмін вынесенага пакараньня з 3 гадоў пазбаўленьня волі да трох месяцаў, улічыўшы стан здароўя журналіста і неабходнасьць утрымліваць старую маці. Паколькі трохмесячны тэрмін зьняволеньня скончыўся, Зьдзьвіжкова вызваляць ужо сёньня. Разам з тым, Вярхоўны суд палічыў віну журналіста даказанай.

22.02.2008 Аляксандар Зьдзьвіжкоў: Зьбіраюся памяняць грамадзянства і пісаць раманы

Намесьніка рэдактара газэты «Згода» Аляксандра Зьдзьвіжкова журналісты чакалі пад сьледчым ізалятарам на Валадарскага больш за дзьве гадзіны. Прыкладна а 15:00 начальнік СІЗА паведаміў, што былы палітвязень ужо едзе цягніком дадому. Знайсьці яго атрымалася па тэлефоне ў сястры, якая жыве ў Менску.

18.02.2008 Зьдзьвіжкоў трапіў у турэмны шпіталь

Пра гэта стала вядома пасьля таго, як маці журналіста Ганна Зьдзьвіжкова наведала менскі сьледчы ізалятар.

18.02.2008 У Беларусі прэзентаваны новы фільм «Вязьні сумленьня»

15 лютага ў Беларускім ПЭН-Цэнтры адбыўся прэм’ерны паказ дакументальнага фільма рэжысёра і прадусара Вольгі Мікалайчык "Вязні сумлення", прысвечанага вядомым дэмакратычным дзеячам, зняволеным па палітычных матывах.

14.02.2008 Разгляд касацыйнай скаргі журналіста Аляксандра Зьдзьвіжкова ў Вярхоўным судзе адбудзецца 22-га лютага

Разгляд скаргі пачнецца а 9.30 раніцы. Пра гэта Радыё Свабодзе паведамілі ў канцылярыі Менскага гарадзкога суду.

11.02.2008 «Amnesty International» заклікае вызваліць Зьдзьвіжкова

Міжнародная праваабарончая арганізацыя «Amnesty International» лічыць былога намесьніка галоўнага рэдактара газэты «Згода» Аляксандра Зьдзьвіжкова «вязьнем сумленьня» і заклікае жыхароў розных краін сьвету даслаць яму лісты падтрымкі , а таксама даслаць патрабаваньні аб вызваленьні Зьдзьвіжкова беларускаму прэзыдэнту, генэральнаму пракурору і міністру ўнутраных спраў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства