Навіны на тэму: палітвязьні
23.04.2008 Сёньня будзе абвешчаны прысуд па справе Парсюкевіча
Судовы разгляд крымінальнай справы лідэра віцебскіх прадпрымальнікаў Сяргея Парсюкевіча скончаны. Абвяшчэньне прысуду чакаецца паміж 19:30 і 20:30.
23.04.2008 Казуліну дазволілі доўгатэрміновае спатканьне з дочкамі
Адміністрацыя калоніі “Віцьба-3” дазволіла экс-кандыдату ў прэзідэнты, лідэру Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Аляксандру Казуліну трохдзённае спатканне з дочкамі, якое пачнецца 3 траўня.
23.04.2008 Восем новых палітвязьняў
Вынесьлі прысуд удзельнікам "працэсу 14-ці": Андрэй Кім пойдзе ў турму на паўтара году, Уладзімер Сяргееў і Антон Койпіш заплацяць 3,5 млн рублёў штрафу, астатнія 7 чалавек атрымалі па 2 гады абмежаваньня волі без накіраваньня ў калёніі адкрытага тыпу. Андрэй Кім прысуджаны да 1,5 году калёніі агульнага рэжыму.
22.04.2008 Андрэй Кім пакараны зьняволеньнем на паўтары гады
22 красавіка ў судзе Цэнтральнага раёну Менску агучаны прысуд 10 моладзевым актывістам за ўдзел у акцыі прадпрымальнікаў 10 студзеня.
18.04.2008 С.Парсюкевіч: “У турме я задыхаюся”
Віцебскі прадпрымальнік Сяргей Парсюкевіч даслаў дамоў ліст, у якім паведамляе пра рэзкае пагаршэньне здароўя.
14.04.2008 Сяргея Парсюкевіча будуць судзіць 22 красавіка
У панядзелак стала вядома, што крымінальны суд над віцебскім прадпрымальнікам Сяргеем Парсюкевічам адбудзецца 22 красавіка, паведаміла «НН» адвакатка Вера Страмкоўская. Працэс пачнецца ў Маскоўскім судзе сталіцы а 12 гадзіне, судзьдзём прызначаны Уладзімер Аўдзеенка.
14.04.2008 Спатканьне А.Казуліна з дочкамі пад пагрозай зрыву
Пад пагрозай зрыву аказалася доўгатэрміновае спатканьне Аляксандра Казуліна з дочкамі Вольгай і Юляй, якое раней плянавалася на 26 красавіка.
14.04.2008 Дата пачатку судовага паседжаньне па справе Сяргея Парсюкевіча зноўку невядомая
Пра гэта БелаПАН паведаміла яго адвакат Вера Страмкоўская. Раней зазначалася, што працэс прызначаны на 16 красавіка ў судзе Маскоўскага раёну сталіцы.
25.03.2008 „Міжнародная амністыя” праводзіць акцыі салідарнасьці з А. Казуліным
Нямецкая філія праваабарончай арганізацыі „Міжнародная амністыя” праводзіць акцыю салідарнасьці з палітвязьнем Аляксандрам Казуліным. Арганізацыя заклікае ўсіх, каму неабыякавы лёс палітыка, ад 25 да 28 сакавіка перавесьці на рахунак беларускай амбасады ў Бэрліне альбо Боне 1 цэнт з нататкай “Свабоду Казуліну”.
Таксама 25 сакавіка „Міжнародная амністыя” праводзіць пікет перад будынкам беларускай дыпмісіі ў нямецкай сталіцы. Праваабаронцы зьвярнуліся да грамадзкасьці з заклікам далучыцца да іх і „патрабаваць свабоды для палітвязьня”.
20.03.2008 Аляксандру Казуліну паўторна адмоўлена ў змякчэнні пакарання
Пра гэта паведаміў “Інтэрфакс” са спасылкай на суразмоўцаў у калоніі “Віцьба-3”, дзе сядзіць палітык.
13.03.2008 Нямецкае аддзяленне Amnesty International праводзіць акцыю за вызваленне Аляксандра Казуліна
Нямецкае аддзяленне міжнароднай праваабарончай арганізацыі Amnesty International вырашыла зладзіць акцыю за вызваленне палітвязня Аляксандра Казуліна. Ніжэй змешчаны поўны тэкст прэс-рэліза з гэтай нагоды.
10.03.2008 Браты Скрабцы аб’явілі бестэрміновую галадоўку
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў папярэдняга скліканьня Сяргей Скрабец і яго малодшы брат Аляксандар сёньня, 10 сакавіка, абвясьцілі бестэрміновую галадоўку. Яны патрабуюць ад Аляксандра Лукашэнкі неадкладна вызваліць палітвязьняў Аляксандра Казуліна, Андрэя Кіма, Сяргея Парсюкевіча.
05.03.2008 Зьміцер Дашкевіч атрымаў ордэн
Гэта ордэн Свабоды імя Кастуся Каліноўскага, зроблены з бронзы скульптурам Алесем Шатэрнікам. На ордэне – выява Кастуся Каліноўскага, на звароце надпіс: “Жыві ў свабодзе!”.
01.03.2008 Вацлаў Гавэл падпісаў заклік вызваліць Казуліна
Міжнароднае аб’яднаньне “Грамадзянская Беларусь” распаўсюдзіла заяву, у якой патрабуе ад беларускіх уладаў вызваліць А.Казуліна і іншых палітвязьняў.
29.02.2008 Аляксандр Казулін: “Я больш не буду галадаць і парушаць рэжым”
Еўрарадыё завітала ў госці да палітвязня Аляксандра Казуліна за гадзіну да яго ад’езду ў калонію. Мы вырашылі сустрэць спадара Аляксандра ў яго дома. Пакуль той спяшаўся з прэс-канферэнцый ды сустрэч, дачка Юля запякала бацьку вялізнага карпа ў дарогу, ведаючы, што калі тата не паспее з’есці рыбу па дарозе, ніхто яе ў калонію не прапусціць.










