Навіны на тэму: палітвязьні
20.05.2008 «Перажываю з той нагоды, што адбываецца ў краіне»
Палітвязень Сяргей Парсюкевіч даслаў ліст на волю.
20.05.2008 Адзін дзень палітвязьня Сяргея Парсюкевіча
Чарговая перадача "Радыё Свабоды" з серыі "Адзін дзень палітвязьня" прысьвечаная Сяргею Парсюкевічу. На волі яго чакаюць жонка, сын і маці.
19.05.2008 Парсюкевіча пагражаюць зрабіць “схільным да ўцёкаў”
Супрацоўнікі Жодзінскага следчага ізалятара пагражаюць віцебскаму прадпрымальніку Сяргею Парсюкевічу, якога міжнародная грамадскасць лічыць палітвязнем. У Жодзіне яго трымаюць да разгляду касацыйнай скаргі. Лідэр прадпрымальніцкага руху за ўдзел у мітынгу пратэсту 10 студзеня быў асуджаны на 2,5 года зняволення.
16.05.2008 У Менску прайшоў традыцыйны Дзень салідарнасьці
16 траўня ў цэнтры Мінску міліцыя разагнала акцыю салідарнасці з беларускімі палітвязнямі. У “ланцугу неабыякавых людзей” былі старшыня АГП Анатоль Лябедзька, Зміцер Федарук ды іншыя.
15.05.2008 Андрэй Клiмаў: «За мяжой стан майго здароўя толькi пагоршыўся»
15 мая — тры месяцы, як выйшаў на свабоду палiтык Андрэй Клiмаў. Днямi ён вярнуўся з-за мяжы, дзе праходзiў медыцынскае абследаванне.
12.05.2008 Сяргею Парсюкевічу неабходна аперацыя
Віцебскаму прадпрымальніку Сяргею Парсюкевічу, які цяпер знаходзіцца ў Жодзінскім СІЗА, неабходная аперацыя ў сувязі з паліпозам. Пра гэта БелаПАН паведаміла адвакатка палітвязьня Вера Страмкоўская.
12.05.2008 Адзін дзень у сям’і палітвязьня Аляксандра Казуліна
Больш за два гады палітвязьня Аляксандра Казуліна чакае яго сям’я – дочкі, унук, бацькі, брат і сястра і ўсе іх родныя.
03.05.2008 Зімоўскі згодны правесці тэледэбаты па "справе Казуліна"
Белтэлерадыёкампанія не супраць правесці адкрытыя тэледэбаты наконт наяўнасці палітвязняў у нашай краіне. Такі адказ атрымаў ад яе старшыні Аляксандра Зімоўскага юрыст Ігар Рынкевіч.
03.05.2008 Сяргея Парсюкевіча перавялі ў жодзінскі следчы ізалятар
Асуджанага віцебскага прадпрымальніка Сяргея Парсюкевіча 2 мая перавялі ў следчы ізалятар Жодзіна (Смалявіцкі раён). Пра гэта БелаПАН паведаміла яго адвакат Вера Страмкоўская.
02.05.2008 Таццяна КІМ: “У турэмным шпіталі рэжым яшчэ больш закрыты, чым у СІЗА”
Гэта была іх першая сустрэча. Пасля таго, як суд Цэнтральнага раёна Мінска прысудзіў маладзёжнага актывіста Андрэя Кіма да 18 месяцаў пазбаўлення волі за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі пратэсту прадпрымальнікаў і збіццё супрацоўніка ДАІ, Таццяна Кім больш не бачыла сына.
30.04.2008 Валадарка не прымае лекі для Парсюкевіча
Адміністрацыя Валадаркі тлумачыць гэта тым, што адбыўся суд і вязня ў хуткім часе перавядуць у калонію.
30.04.2008 Сітуацыя з правамі чалавека ў краіне год ад году пагаршаецца
29 красавіка ў Менску ў сядзібе БНФ адбылася прэс-канферэнцыя "Ацэнка сучаснай сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі" і прэзентацыя штогадовага Аналітычнага агляду “Парушэньні правоў чалавека ў Беларусі ў 2007 годзе”. Удзел у прэс-канферэнцыі прынялі вядомыя беларускія правабаронцы, прадстаўнік чэшскай дыпмісіі, ахвяры палітычных рэпрэсій.
28.04.2008 Сяргей Парсюкевіч абскардзіў прысуд
28‑га красавіка прадпрымальнік Сяргей Парсюкевіч накіраваў у суд скаргу на судовае рашэньне, паводле якога яго прызналі вінаватым ў зьбіцьці міліцыянта і асудзілі на 2,5 года няволі.
24.04.2008 "Ганьба" беларускаму рэжыму
Абвешчаны ў судзе Маскоўскага раёну сталіцы прысуд Сяргею Парсюкевічу быў сустрэты крыкамі "Ганьба!". Гэта сапраўды злачынны прысуд: на лаве падсудных павінен быў быць супрацоўнік міліцыі Дулуб, які перавысіў свае службовыя паўнамоцтвы і зьбіў арыштанта.
24.04.2008 Сяргей Парсюкевіч пакараны на 2 з паловай гады зьняволеньня
23 красавіка суд Маскоўскага раёну сталіцы вынес прысуд лідэру віцебскіх прадпрымальнікаў Сяргею Парсюкевічу. Судзьдзя Уладзімір Аўдзеенка прызнаў яго віноўным у зьдзяйсьненьні крымінальнага злачынства, прадугледзжанага арт. 364 КК («Гвалт альбо пагроза ўжываньня гвалту ў адносінах да супрацоўніка міліцыі») і вызначыў меру пакараньня - 2 з паловай гады калоніі агульнага рэжыму. Таксама Сяргей Парсюкевіч абавязаны выплаціць міліцыянту Дулубу 1 мільён 100 тыс. рублёў кампенсацыі за маральныя пакуты.










