Навіны на тэму: палітвязьні
24.03.2021 Пра што распавядалі пацярпелыя і сведкі на судзе па справе Анастасіі і Вікторыі Міронцавых
23 і 24 сакавіка ў судзе Савецкага раёна працягнуўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да палітзняволеных сясцёр Анастасіі і Вікторыі Міронцавых.
24.03.2021 Патрабуем неадкладнага вызвалення палітвязня Дзяніса Івашына
Супольная заява беларускіх праваабарончых арганізацый
24.03.2021 Палітвязня Кубарава пакаралі 7 гадамі калоніі ўзмоцненага рэжыму
У судзе Фрунзенскага раёна Мінска 24 сакавіка быў вынесены прысул па крымінальнай справе палітычнага зняволенага, дызайнера Дзмітрыя Кубарава, якога абвінавацілі ў арганізацыі масавых беспарадкаў (ч. 1 арт. 293 Крымінальнага кодэкса). Суддзя Дзмітрый Лукашэвіч пастанавіў пакараць Кубарава 7 гадамі пазбаўлення волі з адбываннем у калоніі ўзмоцненага рэжыму. Менавіта такое пакаранне напярэдадні запрасіла памочніца пракурора Аліна Касьянчык.
23.03.2021 Патрабуем неадкладнага перагляду прысудаў і вызвалення 10 палітычных зняволеных
Сумесная заява беларускай праваабарончай супольнасці
23.03.2021 "Нават за гэтай клеткай лічу сябе больш свабодным, чым многія людзі, якія сядзяць тут". Палітвязню Кубараву запрасілі 7 гадоў узмоцненага рэжыму
У судзе Фрунзенскага раёна Мінска працягнуўся разгляд крымінальнай справы палітычнага зняволенага, дызайнера Дзмітрыя Кубарава, якога вінавацяць у арганізацыі масавых беспарадкаў (ч. 1 арт. 293 Крымінальнага кодэкса). Пад час спрэчак па справе, якія адбыліся 22 сакавіка, памочніца пракурора Аліна Касьянчык запрасіла для яго сем гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
23.03.2021 14 падсудных, 109 пацярпелых міліцыянтаў. Пачаўся суд па "масавых беспарадках" пасля выбараў у Пінску
У судзе Маскоўскага раёна Брэста 23 сакавіка пачаўся разгляд крымінальнай справы супраць 14 пінскіх палітвязняў. Іх усіх абвінавачваюць ва ўдзеле ў масавых беспарадках у ноч з 9 на 10 жніўня ў Пінску (ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса).
23.03.2021 "Праяўляў цікаўнасць": у Мінску два гады "калоніі" прысудзілі мужчыне з трэцяй групай інваліднасці
23 сакавіка суд Заводзскага раёна горада Мінска вынес прысуд палітвязню Яўгену Курганаву
23.03.2021 "Справа Белгазпрамбанка": палітвязень Віктар Бабарыка не прызнае віну і заявіў адвод складу суда
У Мінску 22 і 23 сакавіка пасля месячнага перапынку аднавіўся суд над Віктарам Бабарыкам і топ-мэнэджарамі Белгазпрамбанка. Незалежную прэсу па-ранейшаму не пускаюць на суд — гэтак жа было і на першых паседжаннях.
22.03.2021 На суд над палітзняволенымі сёстрамі Міронцавымі патрапілі адзінкі
У судзе Савецкага раёна пачаўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да сясцёр Вікторыі і Анастасіі Міронцавых. Дзяўчат вінавацяць у актыўным удзеле ў групавых дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, і гвалце або пагрозе прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўнікаў МУС.
22.03.2021 Патрабуем неадкладнага вызвалення палітвязняў Вольгі Завадскай і Міхаіла Беркаса
Супольная заява беларускіх праваабарончых арганізацый
22.03.2021 У судзе над кіроўцам аўтадома "Страна для жизни" паказалі відэа з буса сілавікоў, якія везлі затрыманага Сяргея Ціханоўскага
Сёння, 22 сакавіка, у судзе глядзелі запісы з відэарэгістратараў супрацоўнікаў міліцыі, а таксама службовых аўтамабіляў.
22.03.2021 Палітвязня Дзяніса Чыкалёва асудзілі да трох гадоў "хіміі" і вызвалілі ў залі суда
Суд Фрунзенскага раёна Мінска 22 сакавіка вынес прысуд па крымінальнай справы супраць 34-гадовага палітвязня з Гомеля Дзяніса Чыкалёва за падзеі 9 жніўня ў Мінску: тры гады "хіміі".
20.03.2021 Хроніка палітычнага пераследу за 20 сакавіка
Праваабарончы цэнтр "Вясна" 20 сакавіка сочыць за падзеямі ў краіне і працягвае фіксаваць факты палітычнага пераследу: ператрусы, новыя крымінальныя справы і іншыя формы ціску на грамадзян.
19.03.2021 "У Беларусі суда няма, закона няма!" На судзе над кіроўцам аўтадома "Страна для жизни" дапыталі па скайпе з турмы Няронскага
Сёння чарговае судовае пасяджэнне па справе Аляксандра Арановіча, якога вінавацяць па ч. 1 арт. 342 і ч. 2 арт. 13 арт. 293 Крымінальнага кодэкса, праходзіць не ў судзе Ленінскага раёна Гродна, а ў будынку абласнога суда Гродна.
19.03.2021 Палітвязня Ягора Сугойдзя, якога 9 жніўня каля Стэлы збіў аўтазак, асудзілі да двух гадоў калоніі
19 сакавіка ў судзе Цэнтральнага раёна вынеслі прысуд палітвязню Ягору Сугойдзю.










