Навіны на тэму: палітвязьні

19.11.2008 Адвакат Аляксандра Баразенкі не змог сустрэцца са сваім падабаронным

Павел Сапелка, адвакат Аляксандра Баразенкі, не змог сустрэцца са сваім падабаронным, які ўтрымліваецца ў следчым ізалятары № 1 у Мінску. Сустрэча была запланаваная на 18 лістапада.

18.11.2008 Есьман будзе судзіць Баразенку

Судзьдзя Цэнтральнага суду Валеры Есьман быў прызначаны разглядаць справу Аляксандра Баразенкі, апошняга фігуранта ў “справе 14-ці”.13 лістапада на нарадзе, прысьвечанай барацьбе з карупцыяй, Лукашэнка патрабаваў звальненьня двух супрацоўнікаў пракуратуры трох судзьдзяў Цэнтральнага суду, у тым ліку і Есьмана. Але судзьдзі выконваюць свае абавязкі дагэтуль. У канцылярыі суду крымінальных справаў “Свабодзе” паведамілі, што Валеры Есьман будзе судзіць апазыцыянэра, але пакуль яшчэ ня вызначыўся з датай працэсу.

18.11.2008 Пінск: За акцыю салідарнасьці з Баразенкам маладафронтаўцу пагражае суд

Лідэру Пінскай філіі Маладога Фронту Алесю Любянчуку пагражае суд за нядаўнюю акцыю падтрымку Алеся Баразенкі. Нагадаем, некалькі актывістаў Маладога Фронту выйшлі на цэнтральную плошчу Пінска з расьцяжкаю “Свабоду палітвязьню Алесю Баразенку!” і раздавалі мінакам улёткі зь інфармацыяй пра зьняволенага хлопца.

18.11.2008 Палітвязень Аляксандар Баразенка абвясьціў галадоўку

Пра гэта паведаміла "Свабодзе" маці Аляксандра Алена Баразенка. Зьняволены фігурант "працэсу 14-ці" мае намер трымаць галадоўку, пакуль яго не вызваляць. Чацьвёра пакараных у так званай “справе 14-ці” — Аляксей Бондар, Міхаіл Пашкевіч, Арцём Дубскі і Павал Вінаградаў накіравалі старшыні Вярхоўнага суду Валянціну Сукалу і генэральнаму пракурору Рыгору Васілевічу ліст, у якім просяць перагледзець судовую справу/

14.11.2008 Баразенку дадуць новага суддзю — заміж Есьмана

Адвакат Павел Сапелка чакае, што для працэсу яго падабароннага Аляксандра Баразенкі прызначаць новага суддзю.

14.11.2008 Беларусы ў Беластоку - супраць арышту Баразенкі

"Свабоду Баразенку"- пад такім лозунгам каля дзесятка чалавек пікетавалі 13 лістапада ля будынку беларускага консульства ў Беластоку.

13.11.2008 Акцыя ў падтрымку Баразенкі напярэдадні міжнароднага форуму

Каля 12 маладых актывістаў з партрэтамі зьняволенага Аляксандра Баразенкі выстраіліся перад будынкам менскага міжнароднага адукацыйнага цэнтру, дзе неўзабаве пачнецца беларуска-нямецкі форум “Суседзтва і бясьпека, пэрспэктывы Беларусі ў Эўропе”.

11.11.2008 Справа Аляксандра Баразенкі ўжо ў судзе

Крымінальную справу супраць моладзевага актывіста Аляксандра Баразенкі, апошняга фігуранта ў “справе 14-ці”, перадалі ў суд. Аляксандр ад 27 кастрычніка знаходзіцца ў менскім сьледчым ізалятары. Яго як і 13 іншых удзельнікаў справы, абвінавацілі ў арганізацыі групавых дзеяньняў, якія нібыта пацягнулі масавыя беспарадкі падчас акцыі прадпрымальнікаў 21 студзеня.

04.11.2008 Пінск: акцыі ў падтрымку Аляксандра Баразенкі

У Пінску праходзяць вулічныя акцыі і актывісты распаўсюджваюць улёткі з інфармацыяй пра Аляксандра Баразенку — свайго земляка, які ўтрымліваецца цяпер у Менску ў СІЗА. У апошнія дні адбыліся дзьве вулічныя акцыі ў абарону Баразенкі. Цяпер рыхтуюцца наступныя. Пра гэта заяўляе старшыня пінскай суполкі “Маладога фронту” Ігар Салавей.

22.10.2008 Міколу Аўтуховічу не дазволілі працаваць кіроўцам таксоўкі

Палітвязьню Міколу Аўтуховічу, якому зьняволеньне замянілі на абмежаваньне свабоды па месцы жыхарства, не дазволілі працаваць кіроўцам таксоўкі.

25.09.2008 У бацькоў С.Скрабца канфіскуюць маёмасьць

Судовая калегія ў грамадзянскіх справах Вярхоўнага суду Беларусі адмовіла ў задавальненьні скаргі Ніне і Мікалаю Скрабцам — бацькам апазыцыйнага палітыка Сяргея Скрабца.

Аляксандра Казуліна вылучылі на прэмію “За свабоду думкі”

04.09.2008 Аляксандра Казуліна вылучылі на прэмію “За свабоду думкі”

Ляўрэата сёлетняй прэміі Эўрапарляманту імя Андрэя Сахарава абвесьцяць у сярэдзіне кастрычніка. Як паведамляе БелаПАН, колішні кандыдат на прэзыдэнта і палітвязень Аляксандар Казулін вылучаны на прэмію разам з былым кандыдатам на прэзыдэнта Калюмбіі Інгрыд Бетанкур, Далай-ламам, былым паўкоўнікам ФСБ Расеі Міхаілам Трыпашкіным, лідэрам дэмакратычнай апазыцыі Зыбабвэ Морганам Цваргіраэ, зьняволенай кітайскай праваабаронцай Ху Джыа, старшынём незалежнай выбарчай камісіі Дэмакратычнай Рэспублікі Конга Эбат Апалінарыя Малу Малу, а таксама разам з праваабарончай арганізацыяй Эўрапейскі цэнтар па правам цыганоў.

21.08.2008 А.Бондар: Я буду дамагацца амністыі для ўсіх фігурантаў “справы 14-ці”

Аляксей Бондар, асуджаны па “справе 14-ці” да 2 гадоў абмежавання волі без накіравання для адбыцця тэрміну ў спецыяльныя установы, з нагоды вызвалення Андрэя Кіма заявіў, што цяпер ён будзе дамагацца амністыі для ўсіх пакараных за студзеньскія акцыі пратэсту прадпрымальнікаў у Мінску.

21.08.2008 Антон Койпіш да заўтра мусіць выплаціць 3,5 мільёны штрафу

Працягваецца ціск на асуджаных па "справе 14-ці". Сябра Партыі БНФ, адзін з кіраўнікоў выбарчага штабу кандыдата ў дэпутаты Вінцука Вячоркі, аштрафаваны па "справе 14-ці" Антон Койпіш атрымаў ліст з суду, дзе сказана, што ён мусіць сплаціць штраф у памеры 3,5 мільёны рублёў да заўтра, 22 жніўня.

20.08.2008 Кім і Парсюкевіч на свабодзе

Зь менскай турмы на Кальварыйскай вызвалены палітвязень Сяргей Парсюкевіч. Цяпер ён кіруецца ў сядзібу Руху за Свабоду. Сустракаць яго выправіліся і нашы карэспандэнты. Як стала вядома толькі што, палітвязень Андрэй Кім таксама на волі. Пра гэта паведаміла ягоная маці.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства