Навіны на тэму: палітвязьні

Назіральнікі за працэсам Аўтуховіча: “Гэта быў спэктакль”

29.04.2010 Назіральнікі за працэсам Аўтуховіча: “Гэта быў спэктакль”

Праваабаронцы, палітыкі і грамадзяне, якія назіралі за працэсам над Мікалаем Аўтуховічам ды іншымі ў Вярхоўным судзе, падзяліліся сваімі меркаваньнямі пра абгрунтаванасьць абвінавачаньня ў падрыхтоўцы тэракту, арганізацыі падпалаў ды іншых злачынствах.

Віцебчукі пішуць лісты пальтвязню

18.03.2010 Віцебчукі пішуць лісты пальтвязню

Больш за дзесятак лістоў са словамі падтрымкі атрымае неўзабаве палітвязянь Алег Сурган, што адбывае пакаранне ў арыштным доме ў Глыбокім.

Куба, не забівай сваіх грамадзян!

17.03.2010 Куба, не забівай сваіх грамадзян!

Правабаронцы “Вясны” абвяшчаюць пра пачатак акцыі ў падтрымку кубінскіх палітвязьняў, якія галадаюць ў знак пратэсту супраць нечалавечых умоў утрыманьня.

“Вясна” выказвае занепакоенасьць жорскімі ўмовамі ўтрыманьня палітзняволеных на Кубе

17.03.2010 “Вясна” выказвае занепакоенасьць жорскімі ўмовамі ўтрыманьня палітзняволеных на Кубе

Заява Праваабарончага цэнтру “Вясна”

Арцём Дубскі адмовіўся пісаць прашэньне пра умоўна-датэрміновае вызваленьне

13.02.2010 Арцём Дубскі адмовіўся пісаць прашэньне пра умоўна-датэрміновае вызваленьне

Маладафронтаўца Арцёма Дубскага, які адбывае пакараньне ў магілёўскай калёніі, наведала адвакат Тамара Сідарэнка. Візыт адваката ў калёнію адбыўся на просьбу Арцёма, які раней паведаміў пра ціск на яго з боку адміністрацыі калёніі пасьля ягоных спробаў дамагчыся вырашэньня пэўных бытавых праблемаў.

06.02.2010 Скарга зняволенага верніка і пратэст пракурора - у абласным судзе

Як стала вядома родным арыштаванага верніка Яна Міхайлава, бок абвінавачаньня падаў пратэст у вышэйшую інстанцыю на прысуд Менскага раённага суду.

Іван Міхайлаў прызнаны вязьнем сумленьня

03.02.2010 Іван Міхайлаў прызнаны вязьнем сумленьня

Праваабарончая арганізацыя "Міжнародная амністыя" прызнала вязьнем сумленьня Івана Міхайлава, якога 1 лютага суд Менскага раёну пакараў арыштам на тры месяцы, абвінаваціўшы ва ўхіленьні ад вайсковай службы.

20.01.2010 “Human Rights Watch” прызнала новых палітвязьняў у Беларусі

“Human Rights Watch” прызнала Мікалая Аўтуховіча, Уладзімера Асіпенку, Юрыя Лявонава (вызвалены ў жніўні 2009 году) і Арцёма Дубскага палітвязьнямі.

15.01.2010 Амніставалі ўдзельніка «справы 14 ці» Алеся Чарнышова

Амніставаны Алесь Чарнышоў, удзельнік так званай «справы чатырнаццаці», паводле якой былі пакараныя актывісты розных моладзевых арганізацый

Валянцін Стэфановіч: Праваабаронцы адмаўляюць хуліганства ў дзеяннях Сяргея Каваленкі

12.01.2010 Валянцін Стэфановіч: Праваабаронцы адмаўляюць хуліганства ў дзеяннях Сяргея Каваленкі

Прадстаўнікі Праваабарончага цэнтру “Вясна” катэгарычна не згодныя з узбуджэннем крымінальнай справы супраць Сяргея Каваленкі і расцэньваюць гэта як пераслед па палітычных матывах.

“Хартыя’97” уручыла ўзнагароды

23.12.2009 “Хартыя’97” уручыла ўзнагароды

23 сьнежня ў Менску былі ўручаныя Нацыянальныя прэміі грамадзкай ініцыятывы “Хартыя’97” у галіне абароны правоў чалавека за 2009 год.

Арцём Дубскі – закладнік палітычных амбіцый Беларусі

25.11.2009 Арцём Дубскі – закладнік палітычных амбіцый Беларусі

Як стала вядома са слоў адвакаткі Тамары Сідарэнкі, удзельніку “Справы 14-ці”Арцёму Дубскаму яшчэ ў кастрычніку адмовілі ва ўмоўна-датэрміновым вызваленьні: камісія, што была склікана ў калёніі, палічыла недапушчальным прызначаць умоўна-датэрміновае вызваленьне рэцыдывісту, якім лічыцца маладафронтавец Арцём Дубскі. Палітвязень Дубскі з ліпеня 2009 году знаходзіцца ў Магілёўскай калоніі (ПК №19).

Да Арцёма Дубскага не даходзіць кожны пяты ліст

23.11.2009 Да Арцёма Дубскага не даходзіць кожны пяты ліст

Пра гэта паведаміла прэс-службе МФ кіраўнік юрыдычнага адзьдзела "Маладога Фронту" Наста Лойка.

У Менску запалілі феерверк у гонар беларускіх палітвязняў

11.11.2009 У Менску запалілі феерверк у гонар беларускіх палітвязняў

Відовішчная акцыя з патрабаваннем вызваліць палітвязняў прайшла ўвечары 10 лістапада ў цэнтры Менска. Актывісты грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» павесілі транспарант «Свабоду палітвязням» на мосце над вуліцай Няміга. Таксама моладзевыя актывісты запалілі феерверк.

Палітвязьняў не павінна быць!

22.10.2009 Палітвязьняў не павінна быць!

21 кастрычніка адбылася прэзентацыя кнігі “Палітвязьні: Крымінальныя прысуды, вынесеныя ў 2008 годзе па палітычных матывах”, якая была падрыхтаваная з удзелам Праваабарончага цэнтру “Вясна”. Хоць зборнік і распавядае пра падзеі мінулага году, тым ня менш сама тэма да гэтага часу застаецца актуальнай па шматлікіх прычынах.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства