Навіны на тэму: палітвязьні
08.11.2010 Палітвязень Уладзімір Асіпенка на свабодзе
5 лістапада прадпрымальніка вызвалілі з Івацэвіцкай калоніі ўмоўна-датэрмінова.
11.10.2010 ААН прызнала Марыніча ахвярай палітычнай расправы
Камітэт ААН па правах чалавека прызнаў былога міністра і кандыдата ў прэзідэнты Міхаіла Марыніча ахвярай палітычнай расправы.
10.10.2010 Адвакат Сапелка не атрымаў ліст Аўтуховіча з калёніі
Чаму не атрымаў ліст ад Мікалая Аўтуховіча ягоны адвакат Павал Сапелка? Сваякі Уладзімера Асіпенкі спадзяюцца, што яго вызваляць не пазьней за люты 2011 году. Праз два дні пачынаецца суд над актывістам «Гавары праўду» Міхасём Башурам.
25.09.2010 Міхася Башуру перавялі з Жодзінскага ізалятару на Валадарку
Суд над Міхасём Башурам можа пачацца 4-5 кастрычніка, мяркуе адвакат.
30.08.2010 Аўтуховіч: «Чаму ў калоніі не сядзяць тыя, хто фальшаваў маю справу?»
Адвакат Павал Сапелка наведаў у калёніі свайго падабароннага Мікалая Аўтуховіча. Чаму скарга адваката на незаконнае ўтрыманьне актывіста «Гавары праўду» Міхася Башуры нават не накіроўваецца у Менгарсуд? Сястра Андрэя Бандарэнкі рыхтуецца да спатканьня зь ім ў Бабруйскай калёніі.
27.07.2010 Алег Сурган на волі
Сёньня, 27 ліпеня, а 8 гадзіне раніцы, з калёніі горада Глыбокае быў вызвалены палітвязень, актывіст руху “Маладая Беларусь” Алег Сурган. Яго сустракалі паплечнікі з чысла сябраў “Маладой Беларусі”. Ахоўнікі правялі Алега пад канвоем да самай машыны сустракаючых, каб працэс вызваленьня адбыўся хутка й без лішняга шуму.
08.07.2010 Улады Кубы пагадзіліся вызваліць 52 палітвязняў
Кубінскія ўлады пагадзіліся выпусціць на свабоду 52 палітвязняў, паведамляе AFP ў сераду, 7 ліпеня. Гэта першы выпадак вызвалення такой вялікай групы палітвязьняў з моманту прыходу да ўлады на Кубе Рауля Кастра ў 2008 годзе, адзначае агенцтва.
02.07.2010 Пратэзаванне зубоў Мікалаю Аўтуховічу плануецца правесці ў прыватнай клініцы Мінска
Пратэзаванне зубоў асуджанаму ваўкавыскаму прадпрымальніку Мікалаю Аўтуховічу плануецца правесці ў адной з прыватных клінік Мінска, паведаміў юрыст і праваабаронца Алег Воўчак.
Паводле яго слоў, адміністрацыя сталічнага следчага ізалятара №1, дзе знаходзіцца Аўтуховіч, выканала сваё абяцанне і дапусціла да асуджанага медыкаў.
22.06.2010 Патрабаванні галадоўкі Аўтуховіча часткова выкананыя
Трымаючы галадоўку, Мікалай Аўтуховіч дамогся сустрэчы з намеснікам начальніка Дэпартамента выканання пакаранняў МУС Беларусі. Пра гэта Еўрарадыё распавёў адвакат вязня Павел Сапелка:
21.06.2010 Валер Леванеўскі: “Вязень мусіць пакутаваць, а не лячыцца”
У Менскім сьледчым ізалятары галадуе палітвязень Мікалай Аўтуховіч, які дамагаецца тэрміновай стаматалагічнай дапамогі. Ці ёсьць у беларускіх турмах магчымасьці для лячэньня зубоў?
21.06.2010 FIDH і Праваабарончы цэнтр "Вясна" патрабуюць ад уладаў Беларусі неадкладна аказаць неабходную медыцынскую дапамогу Мікалаю Аўтуховічу
Сумесная заява Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека (FIDH) і Праваабарончага цэнтра "Вясна"
18.06.2010 Аўтуховіч абвясьціў галадоўку
Мікалай Аўтуховіч абвясьціў у менскім сьледчым ізалятары галадоўку. Пра гэта Свабодзе паведаміў яго адвакат Павал Сапелка.
27.05.2010 Аўтуховіч будзе адбываць пакаранне ў Івацэвічах
Ваўкавыскі прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч павінен адбываць пакаранне ў папраўчай калоніі ў Івацэвічах (Брэсцкая вобласць), паведаміў юрыст і праваабаронца Алег Волчак
26.05.2010 Прысуд Вярхоўнага Суду, вынесены па справе Мікалая Аўтуховіча
6 траўня 2010 г. Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь вынес прысуд па крымінальнай справе Мікалая Аўтуховіча, Уладзіміра Асіпенкі, Міхаіла Казлова і Аляксандра Ларына.
04.05.2010 25 траўня на волю выйдзе Арцём Дубскі
Вязень сумленьня маладафронтавец Арцём Дубскі павінен выйсці на волю 25 траўня, па сканчэньні тэрміну зняволеньня.










