Навіны на тэму: палітвязьні
01.04.2011 ДАІ да незвычайнай машыны не чапляецца
Па барысаўскіх вуліцах вось ужо больш за месяц раз'язджае незвычайны аўтамабіль. Незвычайнасць яго складаецца ў тым, што на бакавым шкле прылепленыя партрэты экс-кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева са словамі «Свабоду Някляеву!».
01.04.2011 Блогер Будзімір абвясціў бестэрміновую галадоўку
30 сакавіка ў сваім блогу былы пазаштатны супрацоўнік «Радыё Свабода» Дзмітры Галко, вядомы пад імем Будзімір, распачаў бестэрміновую галадоўку пратэсту, патрабуючы вызвалення палітвязняў.
31.03.2011 Чаргінец прапанаваў забараніць апазіцыянерам выезд з Беларусі
Чаргінец накіраваў зварот да прадстаўнікоў еўрапейскай садружнасці і еўрапейскай грамадскасці з пратэстам супраць прыняцця спісаў, якія забараняюць уезд у ЕС асобным грамадзянам Беларусі.
31.03.2011 Філарэт не прыняў Т.Севярынец, але паведаміў, да каго звярнуцца
Філарэт праз свайго сакратара параіў Таццяне Севярынец звярнуцца да епіскапа Веніяміна ў манастыры ў Мінскім раёне. Як вядома, жанчына ўжо больш месяца вядзе барацьбу за тое, каб яе сына ў следчым ізалятары КДБ наведаў святар.
29.03.2011 У Барысаве збіраюць подпісы ў абарону палітвязняў
Ініцыятыва сыходзіць ад жыхароў мікрараёнаў Дымкі і Максімаўка. «Шмат хто з нас, простых людзей названых вышэй мікрараёнаў, добра ведаюць Уладзіміра Някляева. Ён, заступіўся за нас, выйшаў з канкрэтнымі патрабаваннямі да мясцовых уладаў Барысава і Барысаўскага раёна аб навядзенні парадку з падтаплення нашых дамоў і прысядзібных участкаў ". Але не толькі ў падтрымку экс-кандыдата Уладзіміра Някляева выступаюць неабыякавыя барысаўчане.
29.03.2011 Атрошчанкава адправілі ў калёнію, дзе сядзеў Казулін
Прэс-сакратара Андрэя Саньнікава Аляксандра Атрошчанкава адправілі ў калёнію «Віцьба-3», не чакаючы разгляду касацыйнай скаргі.
28.03.2011 Барыс Хамайда прапануе напісаць агульнанацыянальную дыктоўку ў СІЗА КДБ
“Вельмі жадаў бы, каб тэкст дыктоўкі “Ліст з-пад шыбеніцы” Кастуся Каліноўскага, напісаны мной 25 сакавіка 2011, быў перададзены зняволенаму Паўлу Севярынцу”, - піша віцебскі апазіцыянер Старшыні КДБ Рэспублікі Беларусь.
24.03.2011 Асуджанага Аляксандра Малчанава перавялі ў Магілёўскую калонію
Пра гэта правабаронцам паведаміла маці асуджанага ўдзельніка Плошчы.
23.03.2011 Адвакат сустрэлася з Анатолем Лябедзькам упершыню з 29 снежня
Учора вечарам адвакат сустрэлася са старшынём Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатолем Лябедзькам, што ўтрымліваецца ў СІЗА КДБ, упершыню пасля 29 снежня 2010 года, паведаміла прэс-сакратар АГП Аксана Крышчановіч.
22.03.2011 Андрэя Бандарэнку апраўдалі і вызвалілі
22 сакавіка Менскі гарадзкі суд абвясьціў прысуд прадпрымальніку і сябру Аб’яднанай грамадзянскай партыі Андрэю Бандарэнку. Бандарэнку апраўдалі з фармуліроўкай "адсутнасьць складу злачынства" і вызвалілі з-пад варты ў залі суду.
22.03.2011 Магілёў: Пікеты апазыцыі забароненыя
Магілёўскі гарвыканкам не дазволіў групе грамадзян правесьці тры пікеты за вызваленьне беларускіх палітвязьняў.
22.03.2011 Польшча: 200 подпісаў за тры гадзіны – у падтрымку беларускіх вязняў
У выніку акцыі “Дашлі Свабоду Беларусі” на працягу трох гадзінаў перад будынкам рэктарата Сілезскага ўніверсітэта ў Катовіцах было сабрана 200 подпісаў. На зробленай у выніку паштоўцы змешчаны здымкі ўсіх, хто далучыўся да акцыі.
17.03.2011 Украіна другі раз адмовіла беларускаму палітуцекачу ў прытулку
Дзяржаўны камітэт Украіны па справах нацыянальнасцяў і рэлігій паўторна адмовіў беларускаму апазіцыйнаму актывісту Ігару Коктышу у прадастаўленні палітычнага прытулку.
15.03.2011 Бандарэнка: Чытаю «Советскую Белоруссию» і «Прессбол». Таму пра сітуацыю неяк у курсе
Вязні СІЗА КДБ пакутуюць ад інфармацыйнай дэпрывацыі, піша каардынатар «Еўрапейскай Беларусі.
15.03.2011 Адвакат сустрэлася з Саннікавым: «Ён просіць усіх трымацца»
Новы адвакат кандыдата ў прэзідэнты змагла сёння ненадоўга сустрэцца са сваім падабаронным.










