Навіны на тэму: палітвязьні
05.05.2011 Правакацыя супраць журналісткі і сястры палітвязьня Вольгі Класкоўскай (адноўлена, дадаўся каментар)
Уначы Вользу забралі проста з дому і збілі міліцыянты, ноч яна правяла ў Ленінскім РУУС -- босая і ў парванай вопратцы. Міліцыянты, якія самі напалі на яе і разарвалі на ёй блузку, абвінавацілі ў "супраціве міліцыі". Вользе пагражаюць крымінальнай справай па двух артыкулах (другі -- "паклёп на прэзыдэнта").
30.04.2011 Зьмітра Дашкевіча адправяць ў калёнію ў Горках
Вызначана калёнія, дзе будзе адбываць пакараньне старшыня "Маладога фронту" Зьміцер Дашкевіч. Актывіст "Эўрапейскай Беларусі" Зьміцер Бандарэнка зьмяніў адваката і рыхтуецца да падачы касацыйнай скаргі на прысуд. Лісты ад вязьня Аляксандра Класкоўскага зноў даходзяць зрэдку.
29.04.2011 Менгарсуд пакінуў бяз зьмены прысуд актывісту руху "За свабоду" Мікіту Ліхавіду.
Менгарсуд пакінуў бяз зьмены прысуд актывісту руху "За свабоду" Мікіту Ліхавіду.
29.04.2011 Зміцеру Дашкевічу на развітанне з маці далі паўгадзіны
28 красавіка Зміцера Дашкевіча прывезлі ў слуцкі морг у кайданках і пад канвоем. На развітанне з маці яму адвялі паўгадзіны. Каля слуцкага моргу працавала каля пятнаццаці прадстаўнікоў сілавых ведамстваў. Фотаздымка падчас знаходжання зняволенага была забароненая. Дворык морга і яго памяшканне былі зачыненыя для доступу.
29.04.2011 Марэк Мігальскі ўзяў шэфства над Зміцерам Бандарэнкам
Марэк Мігальскі, дэпутат у Еўрапейскі Парламент і член-намеснік Дэлегацыі па суадносінах Беларусь - ЕС у рамках кампаніі праваабарончай арганізацыі Libereco ўзяў шэфства над Зміцерам Бандарэнкам.
29.04.2011 Зміцер Дашкевіч развітаўся з памерлай маці
Кіраўнік Маладога фронту Зміцер Дашкевіч, асуджаны на два гады пазбаўлення волі, развітаўся са сваёй памерлай маці ў моргу Слуцка. Ён быў прывезены туды пад канвоем са следчага ізалятара.
18.04.2011 Аляксандра Атрошчанкава перавялі ў працоўны атрад
Аляксандра Атрошчанкава пасля хваробы на грып перавялі ў працоўны атрад, а ў калоніі прэс-сакратара Андрэя Саннікава наведалі бацькі.
18.04.2011 «Словы Міхалевіча пра катаваньні — праўда»
Вязень Аляксандр Класкоўскі падчас спатканьня з жонкай Натальляй пацьвердзіў тое, што казаў пра «амэрыканку» Алесь Міхалевіч. Размова вязьня з жонкай адбылася падчас іх спатканьняў у СІЗА КДБ.
15.04.2011 Падтрымай палітвязня словам!
Прыводзім паштовыя адрасы папраўчых устаноў, дзе адбываюць тэрміны пакарання ўдзельнікі акцыі пратэсту ў Менску 19 сьнежня 2010 года, якіх асудзілі за ўдзел у масавых беспарадках.
06.04.2011 Працягваюцца акцыі салідарнасці ля Чырвонага касцёла
Кожны вечар ускласці кветкі, запаліць свечкі і разгарнуць партрэты вязняў турмы КДБ прыходзяць дзесяткі неабыякавых людзей.
06.04.2011 Асуджанага за Плошчу расіяніна выціскаюць з Беларусі?
Нядаўняму вязьню КДБ Арцёму Брэусу не працягнулі рэгістрацыю па месцы жыхарства ў Мінску.
04.04.2011 Дашкевіч дзякуе журналістам
Старшыня "Маладога Фронту" Зміцер Дашкевіч даслаў ліст падзякі незалежным журналістам, якія асвяцілі праблему датычна перанаселенасці камеры, дзе ўтрымоўваўся хлапец.
04.04.2011 Менгарсуд разгледзіць касацыйную скаргу на прысуд Аляксандру Атрошчанкаву
Заўтра, 5 красавіка Менскі гарадскі суд разгледзіць касацыйную скаргу на прысуд прэс-сакратара Андрэя Саннікава - Аляксандру Атрошчанкаву.
04.04.2011 А. Атрошчанкаў даслаў першы ліст з папраўчай калоніі
Паводле жонкі прэс-сакратара Андрэя Саннікава Дар’і Корсак, да 13 красавіка яе муж будзе знаходзіцца ў, так званым, медычным каранціне Віцебскай калоніі.
04.04.2011 Паштоўкі салідарнасці дайшлі да палітвязняў
Дэмакратычныя актывісты Бялыніцкага раёна з 2 красавіка пачалі атрымліваць лісты з падзякамі за віншаванні ў Дзень Волі ад палітычных зняволеных. Напярэдадні 25 сакавіка бялыніцкія сябры руху БНФ “Адраджэнне” і кампаніі “Гавары праўду!” даслалі палітвязням больш за пяцьдзесят паштовак з найлепшымі пажаданнямі і словамі падтрымкі.










