Навіны на тэму: палітвязьні
01.06.2011 Паштоўкі палітвязням
Два дзясяткі чалавек 31 мая сабралася на Галоўпаштамце, каб даслаць паштоўкі палітвязням.
30.05.2011 Мікалай Дземідзенка вызвалены з турмы на Акрэсціна
Хлопец, які 15 сутак трымаў у турме галадоўку, неаднаразова звяртаўся па медычную дапамогу, але адміністрацыя турмы ўвесь час казала, што мае загад ад гарадскога кіраўніцтва не адпускаць актывіста Маладога фронту ў шпіталь нават з лекарамі хуткай дапамогі.
25.05.2011 З Андрэем Саннікавым у турме сустрэлася маці
Па словах маці, палітыка павінны былі перавесці ў следчы ізалятар у Жодзіна, але пакуль яго пакінулі ў Мінску.
25.05.2011 Ірына Халіп апратэставала прысуд суда
Журналістка Ірына Халіп, жонка кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Андрэя Саннікава, падала ў Мінскі гарадскі суд касацыйную скаргу на прысуд, вынесены ёй судом Заводскага раёна Мінска.
25.05.2011 Лёс Паўла Севярынца вырашыцца цягам месяца
Як паведаміў “Народнай Волі” сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” Павел Севярынец, заўтра будзе пададзена касацыйная скарга на рашэнне Заводскага суда Мінска, згодна з якім ён асуджаны на тры гады абмежавання волі ў калоніі-пасяленні.
24.05.2011 Дзмітрыю Бандарэнку патрабуецца аперацыя
Даверанай асобе былога кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава Дзмітрыю Бандарэнку, прыгаворанаму да двух гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму, неабходна аперацыя, паведаміла жонка Дзмітрыя Вольга Бандарэнка.
24.05.2011 Апублікаваныя імёны 13 чыноўнікаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю ЕС
Іх пералік з'явіўся 24 траўня на сайце афіцыйнага бюлетэня ЕС.
24.05.2011 "Малады Фронт" распачынае кампанію па зборы беларускамоўнай літаратуры для беларускіх следчых ізалятараў і турмаў
Калі раней маладафронтаўцы меліся займацца праблемаю выхавання дзетак з дзіцячых дамоў на грунце нацыянальнай ідэі, дык у цяперашняй сітуацыі мы вымушаныя памяняць ракурс і падтрымаць палітвязняў.
23.05.2011 Суддзя па справе Статкевіча і Уса працягвае хварэць
Верагоднасць прызначэння іншага суддзі мінімальная.
23.05.2011 Парфёнаў падпісаў паштоўку палітвязьню Атрошчанкаву
Вядомы расейскі тэлежурналіст Леанід Парфёнаў падпісаў паштоўку беларускаму палітвязьню Аляксандру Атрошчанкаву.
20.05.2011 Прысуд Саньнікаву абскардзяць 23 траўня
"Мы пададзім скаргу ў бліжэйшы панядзелак. Будзе таксама накіраваная скарга ад самога Андрэя Алегавіча", — паведаміла Інтэрфаксу адвакатка Марына Кавалеўская.
20.05.2011 Міколу Дземідзенку кепска, але яго не пускаюць у шпіталь
У моладзевага актывіста, які трымае галадоўку за кратамі, вельмі моцна ўпаў узровень цукра ў крыві і падняўся ціск. Лекары настойваюць на яго терміновай шпіталізацыі, адміністрацыя Акрэсціна катэгарычна супраць.
18.05.2011 Ірыне Халіп не далі сустрэцца з Андрэем Саннікавым
Ірыне Халіп адмовілі ў спатканні з мужам Андрэем Саннікавым. Пра гэта паведаміў БелаПАН бацька Ірыны кінадраматург Уладзімір Халіп.
17.05.2011 Лаўрэатка Нобелеўскай прэміі: Свабоду Паэту Някляеву!
Каля сотні паэтаў, літаратараў і дзеячоў культуры з усяго свету падпісалі ліст салідарнасці з Уладзімірам Някляевым і заклікалі беларускія ўлады і суд неадкладна вызваліць паэта. Сярод падпісантаў лаўрэатка Нобелеўскай прэміі паэтка Віслава Шымборска.
10.05.2011 Дар’я Корсак: У КДБ вязняў палохалі электрашокерамі
Пра гэта жонка палітычнага вязня Аляксандра Атрошчанкава даведалася ад мужа, калі ў калоніі «Віцьба-3» праходзіў дзень адкрытых дзвярэй.










