Навіны на тэму: палітвязьні
27.06.2011 Беларускія праваабаронцы заступяцца за палітвязняў
Ва ўсе калоніі, дзе адбываюць турэмныя тэрміны ўдзельнікі Плошчы, будуць разасланыя лісты з падрабязнай інфармацыяй пра міжнародны розгалас судовай справы і ўмоваў адбыцця пакарання.
22.06.2011 У Жытоміры збіралі подпісы за вызваленне палітвязняў у Беларусі
19 чэрвеня жытомірская група Amnesty International правяла акцыю па зборы подпісаў за неадкладнае і безумоўнае вызваленне ўсіх палітычна зняволеных беларусаў.
22.06.2011 Вольга Бандарэнка: Дзмітрый перадаў праз адваката, каб яго ратавалі
У каардынатара грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Дзмітрыя Бандарэнкі рэзка пагоршала здароўе.
22.06.2011 Amnesty International: беспрэцэдэнтнае пагаршэньне сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі
Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International у сваёй заяве канстатуе, што праз 6 месяцаў пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі ціск на іншадумства ў гэтай краіне не слабее.
13.06.2011 Падтрымаем вязьняў!
Сябры, нашыя лісты ў няволю могуць стаць значнай падтрымкай для палітвязняў, незаконна асуджаных па крымінальных справах па снежаньскіх падзеях у Менску. Таксама ў месцах пазбаўлення волі зараз знаходзяцца асуджаныя фігуранты "справы анархістаў".
10.06.2011 Мікіта Ліхавід: "Мама, не хвалюйся - я дыхаю ў фортку"
Асуджаны за ўдзел у "масавых беспарадках" Мікіта Ліхавід адбывае пакаранне ў Наваполацкай калоніі. Туды яго этапавалі 7 траўня і ўжо праз два дні ён патрапіў на 10 сутак у штрафны ізалятар. Адбыўшы гэта пакаранне, праз суткі зноў патрапіў у ШЫЗА ўжо на 15 сутак. Там ён сустрэў свой 21-ы дзень народзінаў. Такі "падарунак" адміністрацыя калоніі паднесла хлопцу за яго пратэст супраць несправядлівага судовага прысуду. Адзіным радасным момантам у святочны дзень для Мікіты стала сустрэча з мамай.
10.06.2011 Лісты Фёдара Мірзаянава не прапускае цэнзура?
Маці і сябры асуджанага на тры гады ўдзельніка Плошчы Фёдара Мірзаянава перасталі атрымліваць ад яго карэспандэнцыю. За дзесяць дзён родныя не атрымалі ніводнага ліста, хаця дакладна ведаюць, што Фёдар піша ім рэгулярна. Ён знаходзіцца ў СІЗА на Валадарскага і чакае адпраўкі ў калонію “Ваўчыныя норы”.
09.06.2011 Мікіта Ліхавід зноў трапіў у штрафны ізалятар
Гэта ўжо трэцяе пакаранне хлопца за месяц утрымання ў Наваполацкай калоніі.
09.06.2011 FIDH і “Вясна” патрабуюць спыніць жорсткае абыходжанне і катаванні ў дачыненні да Мікіты Ліхавіда
Сумесная заява Міжнароднай Федэрацыі за правы чалавека (FIDH) і Праваабарончага цэнтру “Вясна”
Парыж-Мінск, 9 чэрвеня 2011 года
07.06.2011 Фядуту не пусьцілі ў Вільню
Фрунзенскі суд адмовіў Аляксандру Фядуту ў магчымасьці выехаць у Вільню для ўдзелу ў навуковай канфэрэнцыі, прысьвечанай культурнай спадчыне Вялікага Княства Літоўскага.
03.06.2011 Саньнікава накіруюць у Наваполацкую калёнію
Для былога кандыдата ў прэзыдэнты Андрэя Саньнікава, які знаходзіцца ў СІЗА МУС, вызначылі Наваполацкую калёнію N10, паведаміла агенцтву "Інтэрфакс" адвакат Саньнікава Марына Кавалеўская.
02.06.2011 Дзмітрый Новік адчувае ціск у Шклоўскай калоніі
Дзмітрый Новік, асуджаны на 3 гады 6 месяцаў калоніі узмоцненага рэжыму за ўдзел у дэманстрацыі супраць фальсіфікацый выбараў прэзідэнта, распавёў сваёй маці, Наталлі Міхайлаўне, што на яго ў папраўчай калоніі №17 у горадзе Шклоў ажыццяўляецца моцны ціск.
01.06.2011 Алеся Міхалевіча шукае Інтэрпол
Экс-кандыдат на прэзідэнта Алесь Міхалевіч на патрабаванне Беларусі абвешчаны ў вышук паводле лініі Інтэрполу. Пра гэта паведаміў “Белсату” Алесь Лукашэвіч, давераная асоба палітыка на апошніх прэзідэнцкіх выбарах.
01.06.2011 Эўрадэпутаты будуць пісаць лісты вязьням Плошчы
Дэпутаты Эўрапарлямэнту дашлюць паштоўкі ў месцы пазбаўленьня волі і папярэдняга зьняволеньня, дзе ўтрымліваюцца ўдзельнікі Плошчы.
01.06.2011 У Лондане прайшла акцыя ў падтрымку беларускіх палітвязняў
31 траўня ля беларускай амбасады ў Вялікабрытаніі сабраўся пікет, які зладзілі актывісты кампаніі Free Belarus Now!










