Навіны на тэму: палітвязьні

14.07.2011 Пасол Францыі параўнаў вязьняў Бастыліі з асуджанымі па справе 19 сьнежня

Пасол Францыі ў Беларусі Мішэль Рынэры перакананы, што беларускія ўлады павінны выпусьціць іншадумцаў з турмаў.

14.07.2011 Зміцер Дашкевіч стаў злосным парушальнікам

Такі "тытул" палітвязню надало кіраўніцтва калоніі ў Горках.

13.07.2011 Зняволеныя анархісты вырашылі ажаніцца

Двое з асуджанных «па справе анархістаў» Мікалай Дзядок і Аляксандр Францкевіч вырашылі ўзяць шлюб за кратамі са сваімі абраніцамі. Мікалай зараз находзіцца ў папраўчай калоніі № 15 у Магілёве, а Аляксандр – у «Воўчых норах» пад Івацэвічамі.

13.07.2011 Зміцер Бандарэнка: Або ў «зону», або аперацыя

Палітвязня паставілі ў СІЗА МУС перад жорсткім выбарам.

13.07.2011 Андрэя Саннікава перавялі ў горшую камеру

Стан здароўя кандыдата ў прэзідэнты таксама пагоршыўся.

13.07.2011 Мікіта Ліхавід выйдзе з карцэру 20 ліпеня

Асуджаны за падзеі 19 сьнежня актывіст "Руху за свабоду", які адбывае пакараньне ў Наваполацкай калёніі, ужо пяты раз за два месяцы ў калёніі трапіў у карцэр.

11.07.2011 АБСЕ заклікала вызваліць беларускіх палітвязняў

На штогадовай сесіі Парламенцкай Асамблеі Арганізацыі бяспекі і супрацоўніцтва ў Еўропе 9 ліпеня ў Бялградзе ўхвалена рэзалюцыя па Беларусі.

Прэзідэнт Лукашэнка гатовы выслаць з краіны ўсіх, хто яму замінае

07.07.2011 Прэзідэнт Лукашэнка гатовы выслаць з краіны ўсіх, хто яму замінае

Сёння Прэзідэнт Беларусі Лукашэнка заявіў, выступаючы ў Шклове, што месца асуджаных за падзеі 19 снежня не ў турме, і выказаў гатоўнасць выслаць іх у Еўрапейскі саюз. Словы Прэзідэнта цытуе “Інтэрфакс”:

07.07.2011 Дзмітрыя Уса вернуць у калонію 11 ліпеня

Пакуль што экс-кандыдат у прэзідэнты праходзіць у Мінску абследаванне, каб пацвердзіць інваліднасць.

05.07.2011 Адваката Дашкевіча не пусьцілі да падабароннага

Адваката асуджанага лідэра "Маладога фронту" Зьмітра Дашкевіча - Дзмітрыя Лаеўскага - 5 ліпеня выставілі з Горацкай калоніі, дзе адбывае 2 гады пазбаўленьня волі яго падабаронны.

05.07.2011 МУС адмовілася перавесці Змітра Дашкевіча бліжэй да бацькі

Вячаслаў Дашкевіч атрымаў адмову з Дэпартамента выканання пакаранняў.

05.07.2011 Дзмітрый Ус трапіў у турэмны шпіталь

Удзельнік прэзідэнцкай кампаніі 2010 года Дзмітрый Ус з 1 ліпеня знаходзіцца ў рэспубліканскай турэмнай бальніцы на Валадарскага.

04.07.2011 Міністр Дэвід Лідынгтан: Вялікабрытанія працягне барацьбу за захаваньне правоў чалавека ў Беларусі

На сустрэчы з прадстаўнікамі арганізацыі Index on Censorship брытанскі міністр па справах Еўропы Дэвід Лідынгтан зрабіў заяву: "Вялікабрытанія будзе па-ранейшаму знаходзіцца на пярэднім краі барацьбы міжнароднай супольнасьці за захаваньне правоў чалавека і дэмакратыю ў Беларусі".

01.07.2011 У Аляксандра Малчанава рэзка пагоршыўся зрок

Ільля Васілевіч знаходзіцца ў карантыне і просіць перадаць яму ангельскія слоўнікі. Брат і маці Андрэя Пратасені не змаглі наведаць яго ў бабруйскай калёніі. Аляксандар Малчанаў моцна схуднеў, і ў яго пагоршыўся зрок.

Сайт "Свабоду Бандарэнку" збірае подпісы пад петыцыяй у абарону палітвязьня

28.06.2011 Сайт "Свабоду Бандарэнку" збірае подпісы пад петыцыяй у абарону палітвязьня

Бюро дэпутата Еўрапейскага парламента Марэка Мігальскага стварыла сайт "Свабоду Бандарэнку" www.bandarenka.pl. На гэтым сайце можна падпісацца пад пэтыцыяй ў абарону Зміцера Бандарэнкі, беларускага палітвязня, прысуджанага да 2 гадоў калоніі строгага рэжыму за ўдзел у "масавых беспарадках» 19 снежня 2010 года.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства