Навіны на тэму: палітвязьні
22.07.2011 Мінгарсуд не задаволіў касацыйныя скаргі яшчэ шасці фігурантаў справы 19 снежня
Мінскі гарадскі суд пакінуў без задавальнення касацыйныя скаргі яшчэ шасці фігурантаў крымінальнай справы аб масавых беспарадках 19 снежня — Уладзіміра Лобана, Андрэя Федаркевіча, Дзмітрыя Дароніна, Сяргея Казакова, Яўгена Сакрэта і Віталя Мацукевіча. Такое рашэнне прыняла 22 ліпеня калегія Мінгарсуда пад старшынствам Уладзіміра Сцяпуркі.
22.07.2011 Сёння вяселле ў палітвязня Паўла Вінаградава
Яно мае прайсці проста ў калоніі “Ваўчыныя норы”. Павел ажэніцца са сваёй дзяўчынай Святланай Гарохавік.
22.07.2011 Людміла Мірзаянава: Сынок, ніколі не ўжывай ў сваіх лістах слова "прэзідэнт"
Адвакат "дзекабрыста" Фёдара Мірзаянава - Аляксандр Галіеў рыхтуе наглядную скаргу на прысуд суду і адначасова збірае дакументы для звароту ў ААН.
21.07.2011 «Малады фронт» просіць дапамагчы выратаваць Зьмітра Дашкевіча
«Малады Фронт» заклікае ўсіх неабыякавых людзей аб дапамозе. Кіраўніцтва арганізацыі просіць пісаць адміністрацыі калоніі горацкай калоніі №9, дзе Дашкевіч зараз знаходзіцца ў штрафным ізалятары, тэлефанаваць ім, і прасіць пакінуць у спакоі маладога чалавека.
20.07.2011 Зміцер Дашкевіч сустракае юбілей у карцары
Сёння Наста Палажанка паехала ў горацкую калонію, каб павіншаваць Змітра Дашкевіча з 30-годзьдзем. Аднак замест спаткання з палітвязнем дзяўчына даведалася непрыемную навіну і выслухала шматлікія абразы ў сваю адрэсу ад кіраўніка калоніі А.Кавалёва.
20.07.2011 Новы сайт пра палітвязьняў Беларусі
Распачаў працу новы інтэрнэт-сайт, прысьвечаны палітычным зьняволеным у Беларусі. Стваральнікі старонкі актыўна працуюць над распаўсюдам інфармацыі пра беларускіх палітзьняволеных, падымаюць гэтую тэму сярод дэпутатаў Еўрапейскага парламенту ды ў іншых міжнародных структурах.
19.07.2011 Бандарэнку перавялі ў камеру з хворымі на СНІД
Зміцер Бандарэнка мае сур'ёзныя праблемы з пазваночнікам, у яго амаль абезрухоўленая адна нага, тое ж пагражае другой, таму яго перавялі ў турэмны шпіталь. Рэзкае пагаршэнне здароўя адбылося з-за жахлівых умоваў утрымання ў СІЗА КДБ.
19.07.2011 Найбліжэйшымі днямі Андрэй Саннікаў будзе этапаваны ў наваполацкую калонію
Найбліжэйшымі днямі кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2010 года Андрэй Саннікаў будзе этапаваны з Мінска ў наваполацкую калонію, паведаміла БелаПАН яго жонка Ірына Халіп.
19.07.2011 Мілінкевіч сустрэўся з начальнікам калоніі, дзе сядзіць Ліхавід
Сёння сябры Руху «За Свабоду» разам з лідарам арганізацыі Аляксандрам Мілінкевічам былі ў Наваполацкай калоніі. Іх хваляваў лёс Мікіты Ліхавіда. Гэты хлопец быў асуджаны на 3,5 гады зняволення за ўдзел у пратэстах 19 снежня.
18.07.2011 Зміцер Дашкевіч адзначыць сваё 30-годдзе ў калоніі
Палітвязень і лідар Маладога фронту Зміцер Дашкевіч адмовіўся падпісваць паперы, што ён «стаў на шлях выпраўлення». Пра гэта паведаміла нявеста маладога палітыка Анастасія Палажанка.
18.07.2011 Пікет у абарону палітвязьня Мікіты Ліхавіда
Заяўку на правядзеньне пікету ў абарону палітзьняволенага Мікіты Ліхавіда падаў у Белаазёрску каардынатар “Руху за свабоду” на Берасьцейшчыне Зьміцер Трацяк.
18.07.2011 Швайцарскі палітык заявіў пра сваю падтрымку палітвязьню Васілевічу
Швайцарскі парлямэнтар, сацыял-дэмакрат Жан-Франсуа Штаерт заявіў пра сваю падтрымку беларускаму палітвязьню Ільлю Васілевічу і такім чынам далучыўся да кампаніі "Шэфства над палітвязьнямі", якую некалькі месяцаў таму ініцыявала праваабарончая арганізацыя "Libereco — Partnership for Human Rights".
15.07.2011 Прыгавор Саннікаву і чатыром удзельнікам падзей 19 снежня пакінуты без зменаў
Судовая калегія Мінскага гарадскога суда пакінула без зменаў прыгавор экс-кандыдату ў прэзідэнты Андрэю Саннікаву, а таксама ўдзельнікам мітынгу апазіцыі 19 снежня 2010 года Алегу Гнедчыку, Уладзіміру Яроменку, Ільі Васілевічу і Фёдару Мірзаянаву.
15.07.2011 Мінскі гарсуд разглядае скаргу на прыгавор Андрэю Саннікаву і чатыром удзельнікам мітынгу 19 снежня 2010 года
У Мінскім гарадскім судзе сёння пачаўся разгляд касацыйнай скаргі на прыгавор экс-кандыдату ў прэзідэнты Андрэю Саннікаву, а таксама ўдзельнікам мітынгу апазіцыі 19 снежня 2010 года Алегу Гнедчыку, Уладзіміру Яроменку, Ільі Васілевічу і Фёдару Мірзаянаву.
15.07.2011 Яўген Васьковіч утрымліваецца ў карцары
Бабруйскі сябар аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя" Яўген Васьковіч, асуджаны да сямі гадоў пазбаўлення волі, да 17 ліпеня знаходзіцца ў карцары папраўчай калоніі № 15 горада Магілёва.










