Навіны на тэму: палітвязьні
17.08.2011 У Магілёве адбыўся праваабарончы форум па праблеме палітвязняў
На сустрэчы прысутнічалі вызвалены палітвязень Уладзімер Яроменак, маці ды нявеста Зьмітра Буланава, тата Ільлі Васілевіча, бабуля Яўгена Васьковіча, намесьніца старшыні МФ Наста Палажанка, сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі.
17.08.2011 Змітра Бандарэнку сёння адпраўляюць са шпіталя ў турму
Медыкі настойваюць, што палітвязню неабходная рэабілітацыя як мінімум паўгода.
16.08.2011 Францыя заклікае ўлады Беларусі вызваліць усіх палітзняволеных
Францыя зноў заклікае ўлады Беларусі вызваліць усіх палітзняволеных, сярод якіх трое экс-кандыдатаў у прэзідэнты. "Гэта з'яўляецца папярэдняй умовай для аднаўлення канструктыўнага дыялогу", — гаворыцца ў камюніке МЗС Францыі, размешчаным на афіцыйным сайце французскага пасольства ў Беларусі.
16.08.2011 Гарвыканкам Бярозаўкі адмовіў у правядзенні пікету ў падтрымку палітзняволеных
Чыноўнікі з Бярозаўскага гарадскога камітэту Лідскага раёну адмовілі грамадскім актывістам Сяргею Трафімчыку, Юрыю Дзяшуку і В. Ашурку ў правядзенні пікету ў падтрымку палітычных зняволеных.
16.08.2011 Адвакату зноў не далі сустрэцца з Дашкевічам
16 жніўня адвакату ў чарговы раз не дазволілі наведаць у горацкай калёніі зьняволенага на два гады старшыню "Маладога Фронту" Зьмітра Дашкевіча.
16.08.2011 Магілёўскі праваабарончы форум па праблеме палітвязняў
Аргкамітэт па стварэнні партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя" запрашае прыняць удзел у праваабарончым форуме па праблеме палітвязняў, які пройдзе 17 жніўня ў Магілёве.
15.08.2011 Дзевяты памілаваны фігурант па справе 19 снежня - Уладзімір Хамічэнка
Дзевятым памілаваным фігурантам крымінальнай справы па падзеях 19 снежня 2010 году стаў Уладзімір Хамічэнка.
13.08.2011 Памілаваныя палітвязьні выходзяць на свабоду (абнаўляецца)
13 жніўня на свабоду выйшлі памілаваныя прэзідэнтам фігуранты справы аб "масавых беспарадках" 19 сьнежня 2010 году.
12.08.2011 Баранавіцкія актывісты павіншавалі Віктара Паўлавіча Статкевіча з 55-годдзем сына
11 жніўня 2011 года баранавіцкія грамадскія актывісты наведалі Віктара Паўлавіча Статкевіча і павіншавалі яго з 55 годдзем сына Мікалая Статкевіча, які цяпер знаходзіцца ў шклоўскай папраўчай калоніі №17 Магілёўскай вобласці.
12.08.2011 Сваякі рэпрэсаваных: Толькі эканамічныя санкцыі вызваляць людзей з турмаў
Маці і жонкі рэпрэсаваных беларусаў звярнуліся да дэмакратычных палітыкаў і грамадскасці ў Беларусі.
12.08.2011 ЗША ўвялі новыя эканамічныя санкцыі
Міністэрства фінансаў ЗША выдала загад аб увядзеньні эканамічных санкцый супраць 4 беларускіх прадпрыемстваў - «Белшына», «Гродна-Азот», «Гродна-хімвалакно» і «Нафтан».
12.08.2011 Каго памілаваў Лукашэнка?
Сталі вядомыя прозвішчы некаторых асуджаных удзельнікаў падзеяў на плошчы Незалежнасці 19 сьнежня мінулага года, якіх памілаваў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 11 жніўня.
11.08.2011 Лукашэнка памілаваў 9 асуджаных за 19 сьнежня
Прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка вызваліў ад адбыцьця пакараньня 9 удзельнікаў падзеяў на плошчы Незалежнасьці 19 сьнежня 2010 года, паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу кіраўніка дзяржавы.
11.08.2011 Дэпутат Бундэстага Рэнэ Рошпель прымае шэфства над Фёдарам Мірзаянавым
Рэнэ Рошпель, сябра парламенцкай групы нямецка-беларускага сяброўства, узяў шэфства над палітзняволеным Фёдарам Мірзаянавым. Рэнэ Рошпель стаў 14-м апякуном беларускіх палітвязняў.
11.08.2011 Адвакату Дашкевіча ізноў адмовілі ў сустрэчы з падабаронным
11 жніўня адвакат палітзьняволенага Зьмітра Дашкевіча чарговы раз паспрабаваў сустрэцца са сваім падабаронным у папраўчай калоніі №9 у Горках. Аднак адміністрацыя калоніі адмовіла ў сустрэчы, спаслаўшыся на “службовую неабходнасьць”.










