Навіны на тэму: палітвязьні

01.09.2011 Змітра Бандарэнку адправілі ў калонію

Пра гэта стала вядома 1 верасня ад яго жонкі Вольгі.

01.09.2011 ГА «БАЖ» хадайнічае пра вызваленне Бандарэнкі, Атрошчанкава і Севярынца

31 жніўня журналісцкая арганізацыя накіравала ліст у Адміністрацыю Прэзідэнта.

01.09.2011 Другі раз запар адвакат сустрэўся з Дашкевічам

31 жніўня палітвязьня Зьмітра Дашкевіча горацкай калёніі наведаў адвакат. Пасьля гучнай інфармацыі ў СМІ аб перасьледзе Дашкевіча ў турме адвакат у чарговы раз здолеў сустрэцца з падабаронным. Перашкодаў гэтым разам не было.

31.08.2011 Палітвязьню Паўлу Вінаградаву пісаць прашэньне аб памілаваньні не прапаноўвалі

Родныя Паўла Вінаградава — яго бацька Юры і жонка Сьвятлана — былі запрошаны ў Івацэвіцкую калёнію «Ваўчыныя норы» на так званы «дзень адкрытых дзьвярэй».

31.08.2011 Міністар замежных спраў Фінляндыі: «Падзеі ў Беларусі вельмі трывожныя»

Міністры замежных спраў краінаў Балтыі і Скандынавіі падчас рэгіянальнага саміту ў Хельсінкі сумесна заклікалі 30 жніўня да неадкладнага вызваленьня палітычных вязьняў у Беларусі.

31.08.2011 Апазіцыя: Дыялогу з уладамі не будзе без вызвалення палітвязняў

Без вызвалення палітвязняў перамовы з уладай немагчымыя — такое адзінае меркаванне лідэраў апазіцыйных партый і рухаў.

30.08.2011 Змітра Дашкевіча 8 разоў змяшчалі ў карцар

А цяпер яму пагражае яшчэ адна крымінальная справа.

30.08.2011 Ізноў забаранілі пікет у падтрымку Ліхавіда. Цяпер у Глыбокім

Афіцыйная прычына адмовы — добраўпарадкаваньне тэрыторыі каля Дома культуры, якое будзе праводзіцца ў суботу 3 верасьня.

29.08.2011 БХД запрашае на Берасцейскі праваабарончы форум па праблеме палітвязняў

Аргкамітэт па стварэнні партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя" запрашае прыняць удзел у чарговым праваабарончым форуме па праблеме палітвязняў, які пройдзе 3 верасня ў Берасце.

25.08.2011 Заходнія палітыкі стварылі Камітэт падтрымкі беларускіх палітвязьняў

Камітэт, у які ўвайшлі дэпутатка Бундэстагу Марылюіза Бэк, эўрапарлямэнтар з Польшчы Марэк Мігальскі, дыплямат ды колішні амбасадар АБСЭ ў Менску Ганс-Георг Вік і некаторыя іншыя вядомыя палітыкі эўрапейскіх краін, створаны ў рамках нямецка-швайцарскай праваабарончай арганізацыі "Libereco — Partnership for Human Rights".

24.08.2011 Зьміцер Дашкевіч заяўляе аб неаднаразовых катаваньнях

Як стала вядома, у Зьмiцера Дашкевiча маюцца шматлікія скаргi на нестатутнае абыходжаньне ў турме, каторае можна трактаваць як ужываньне катаваньняў.

23.08.2011 Дзьмітрый Вус патэлефанаваў жонцы

22 жніўня экс-кандыдат на прэзыдэнта Дзьмітрый Вус патэлефанаваў жонцы Яўгеніі.

22.08.2011 Зміцер Бандарэнка чакае этапа ў калонію

Змітра Бандарэнку могуць этапаваць з "Валадаркі" ў калонію ўжо на будучым тыдні. Гэтага не выключае жонка палітвязня, Вольга. Па яе словах, для этапавання Змітра, улічваючы яго стан здароўя, патрабуецца асаблівы канвой, таму з гэтым могуць узнікнуць пэўныя праблемы.

19.08.2011 Халіп наведала Саннікава ў Наваполацкай калоніі

Ірына Халіп сустрэлася ў Наваполацкай калоніі са сваім мужам, кандыдатам у прэзідэнты Беларусі на мінулых выбарах Андрэем Саннікавым. Па яе словах, у першыя хвіліны не пазнала мужа, які быў паголены і без барады.

19.08.2011 Зьміцер Дашкевіч: “Тут дадзена адмашка на ўсё”

Як стала вядома “Маладому Фронту” Зьміцер Дашкевіч быў пераведзены ў ПКТ 10 жніўня срокам на 1 месяц. Дагэтуль лідэр Маладога Фронту блізу 2-ух месяцаў правёў у штрафным ізалятары, гэтак званым ШЫЗА. Зьміцер у першым лісце да Насты Палажанкі напісаў: “Мне дазволілі пісаць, што ў мяне ўсё добра! Пішу: у мяне ўсё добра!:)”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства