Навіны на тэму: палітвязьні

09.09.2011 Праваабаронцы чакаюць сустрэчы з начальнікам Шклоўскай калёніі

Магілёўскія праваабаронцы Крысьціна Шацікава й Барыс Бухель намагаюцца трапіць на прыём да начальніка Шклоўскай калёніі № 17.

09.09.2011 Някляеў не пайшоў у суд

На ганку суду Ленінскага раёну Менску былы кандыдат на прэзыдэнта Ўладзімер Някляеў заявіў, што ня пойдзе ў суд. Ён сказаў, што робіць гэта на знак пратэсту, што ягоныя сябры ды іншыя былыя кандыдаты на прэзыдэнта знаходзяцца за кратамі.

08.09.2011 Бандарэнку вылучылі на прэмію Сахарава

Пра вылучэнне агенцтву БелаПАН паведаміла жонка каардынатара "Еўрапейскай Беларусі" Змітра Бандарэнкі Вольга. Кандыдатуру палітвязня на адну з самых важкіх праваабарончых прэмій свету падаў польскі дэпутат Марэк Мігальскі.

08.09.2011 Някляева зноў будуць судзіць

9 верасьня былога кандыдата на прэзыдэнта Ўладзімера Някляева выклікаюць у суд Ленінскага раёну Менску. "У судовай позьве сказана, што я павінен зьявіцца ў суд для "ўсталяваньня дадатковых абмежаваньняў", — кажа палітык.

08.09.2011 Мінгарсуд адмовіў у скарзе маці палітвязня

Мінскі гарадскі суд пакінуў без змены прысуд Алене Ліхавід, маці палітвязня Мікіты Ліхавіда. Жанчына была асуджаная на 10 сутак адміністрацыйнага арышту за удзел у несанкцыянаванай акцыі 20 ліпеня — гэтак званай акцыі «маўклівага пратэсту». Асудзіла маці палітвязня суддзя Вайтэховіч з Цэнтральнага суда Мінска.

07.09.2011 Адміністрацыя калёніі хавае няшчасны выпадак са Статкевічам

Былы кандыдат на прэзыдэнта Мікола Статкевіч падчас працы на лесапілцы атрымаў траўму рукі і цяпер знаходзіцца ў турэмным шпіталі.

Заява ISC/CD  аб затрыманні Алеся Бяляцкага

07.09.2011 Заява ISC/CD аб затрыманні Алеся Бяляцкага

Міжнародны няўрадавы Каардынацыйны камітэт Супольнасці дэмакратый (ISC/CD) асудзіў арышт вядомага беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага. ISC/CD патрабуе неадкладна вызваліць старшыню Праваабарончага цэнтру "Вясна" і ўсіх беларускіх палітвязняў.

06.09.2011 Эўразьвяз не задаволіцца памілаваньнем палітвязьняў

Дзяржавы Эўразьвязу лічаць, што беларускія ўлады павінны не памілаваць асуджаных па справе "19 сьнежня", а рэабілітаваць, заявіла ў інтэрвію агенцтву "Інтэрфакс-Захад" амбасадар Вялікабрытаніі ў Беларусі Розмары Томас.

06.09.2011 Эўрадэпутат Манфрэд Вэбэр падтрымае палітвязьня Зьмітра Новіка

Дэпутат Эўрапарлямэнту Манфрэд Вэбэр заявіў, што бярэ шэфства над палітвязьнем Зьміцерам Новікам.

Акцыі ў падтрымку Алеся Бяляцкага ля беларускіх амбасадаў

06.09.2011 Акцыі ў падтрымку Алеся Бяляцкага ля беларускіх амбасадаў

5 верасня ў розных гарадах Еўропы прайшлі акцыі салідарнасці з арыштаваным старшынём Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесем Бяляцкім. Акцыі праводзіліся каля амбасадаў Беларусі ў Стакгольме, Маскве, Кіеве, Вільні, Ерэване і іншых гарадах.

Міжнароднае таварыства “Мемарыял” патрабуе вызваліць Алеся Бяляцкага

06.09.2011 Міжнароднае таварыства “Мемарыял” патрабуе вызваліць Алеся Бяляцкага

Міжнароднае таварыства “Мемарыял” выступіла з заявай, у якой патрабуе неадкладнага вызвалення старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алеся Бяляцкага і ўсіх палітзняволеных у Беларусі.

У Вільні маліліся за вызваленьне Алеся Бяляцкага

05.09.2011 У Вільні маліліся за вызваленьне Алеся Бяляцкага

4 верасня ў Касцёле Святога Францыска Асізскага ў Вільні прайшла служба за вызваленне Алеся Бяляцкага і іншых беларускіх палітвязняў.

02.09.2011 Усу скарацілі спатканне з жонкай, бо адмовіўся прасіць памілавання

Жонка палітвязня Дзмітрыя Уса атрымала дазвол на спатканне з мужам.

02.09.2011 Бузэк: усе палітзьняволеныя павінны быць вызваленыя

Старшыня Эўрапарлямэнту Ежы Бузэк лічыць, што ўсе палітзьняволеныя павінныя быць вызваленыя бяз усялякіх умоваў.

Лукашэнка вызваляе палітвязняў

01.09.2011 Лукашэнка вызваляе палітвязняў

Як стала вядома праваабаронцам, сёння ўказам прэзідэнта памілаваныя асуджаныя за ўдзел у масавых беспарадках Алесь Кіркевіч, Андрэй Пратасеня, Алег Гнедчык і Зміцер Даронін.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства