Навіны на тэму: палітвязьні
22.09.2011 Зьнік Зьміцер Дашкевіч
Маладафронтаўцы падаюць заяву ў Генэральную пракуратуру з нагоды невядомага месцазнаходжаньня й стану здароўя Зьмітра Дашкевіча.
22.09.2011 У БАЖ прыйшлі лісты ад Бандарэнкі і Бяляцкага. У абодвух вязняў хутка дні нараджэння
Следам за лістом ад Паўла Севярынца журналісцкая арганізацыя атрымала пасланні ад яшчэ двух сваіх сябраў — Алеся Бяляцкага і Дзмітрыя Бандарэнкі. Алесь пісаў з СІЗА на Валадарскага 13 верасня, Дзмітрый — з магілёўскай калоніі 14 верасня.
21.09.2011 Амбасадар ЭЗ: «Вызваленьне палітвязьняў — папярэдняя ўмова ўсіх магчымых перамоваў»
Эўразьвяз гатовы да перазагрузкі дачыненьняў зь Беларусьсю пры выкананьні Менскам некаторых умоваў, — заявіла на прэсавай канфэрэнцыі амбасадар Эўразьвязу ў Беларусі Майра Мора.
21.09.2011 Саннікава перавялі ў іншую калонію
Кандыдата ў прэзідэнты перавялі з калоніі ў Наваполацку ў Бабруйскую ВК-2. Пра гэта паведаміла жонка палітыка Ірына Халіп. Сёння яна атрымала тэрміновую тэлеграму аб пераводзе Андрэя Саннікава ў іншую калонію.
21.09.2011 Магілёўскія актывісты праводзяць акцыі салідарнасці з палітвязнямі
У Магілёве 20 верасня адбыўся чарговы сход грамадскага камітэту дапамогі палітвязням. Пра гэта паведаміла гарадская каардынатарка аргкамітэту па стварэнні партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя" Тацяна Шамбалава.
21.09.2011 Зьмітра Дашкевіча пераводзяць у іншую калёнію
Палітычна зьняволенага Зьмітра Дашкевіча перавядуць з Горацкай калёніі ў іншую.
16.09.2011 У Змітра Бандарэнкі пагоршылася здароўе
“Болі ў хрыбетніку ў яго былі і дагэтуль, бо яшчэ цалкам не ачуняў пасля аперацыі. А вось з нагою стала зусім дрэнна – яна амаль не слухаецца. Не ведаю, з чым гэта звязана, мо з этапаваннем, а мо і з тым, што ў калоніі няма магчымасці атрымліваць у поўным аб’ёме рэкамендаваныя дактарамі працэдуры дзеля рэабілітацыі”, – распавяла “Белсату” па выхадзе з Магілёўскай калоніі Вольга Бандарэнка.
16.09.2011 Мігальскі: Важны сам факт намінацыі Бандарэнкі
Актывісты звязаныя з арабскай рэвалюцыяй, славенскі пісьменнік, палестынскі лекар, калюмбійская міратворчая арганізацыя і беларускі апазіцыянер, палітвязень Зміцер Бандарэнка – ўжо вядомыя прозвішчы сёлетніх намінантаў на прэмю імя Сахарава «За свабоду думкі».
14.09.2011 Трэцяя хваля памілавання: Каго вызваляюць? (абнаўляецца)
Мікіта Ліхавід, Алег Федаркевіч, Зміцер Буланаў, Ілля Васілевіч, Аляксандр Атрошчанкаў, Аляксандр Малчанаў, Дзмітрый Новік, Аляксандр Класкоўскі, Уладзімір Лобан, Фёдар Мірзаянаў, Павел Вінаградаў – на волі.
14.09.2011 А.Лукашэнка памілаваў 11 асуджаных за ўдзел у вулічных беспарадках 19 снежня 2010 года
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка падпісаў шэраг указаў. У прыватнасці, кіруючыся прынцыпамі гуманнасці, Прэзідэнт падпісаў указ аб памілаванні 11 асоб, асуджаных за ўдзел у вулічных беспарадках у Мінску 19 снежня 2010 года, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.
14.09.2011 Эстонія патрабуе вызвалення палітвязняў у Беларусі
Міністр замежных спраў Урмас Паэт, выступаючы сёння ў Таліне на Кангрэсе беларусаў Еўропы і ЗША, заявіў, што Эстонія занепакоеная парушэннем правоў чалавека, ушчамленнем дэмакратыі, а таксама праблемамі з рэалізацыяй прынцыпаў прававой дзяржавы ў Беларусі.
13.09.2011 Зміцер Дашкевіч абвясціў галадоўку
Сёння ў калоніі №9 адбылася сустрэча палітвязня з адвакатам. Абарона Дашкевіча прыехала ў суд дзеля ўдзелу ў судовым працэсе па змене месца адбыцця пакарання з калоніі на турму закрытага тыпу.
13.09.2011 Праваабаронцы дамагаюцца неадкладнага і безумоўнага вызвалення ўсіх палітвязняў у Беларусі
12 верасня ў Брусэлі намеснік старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” Валянцін Стэфановіч сустракаўся са старшынём офіса па правах чалавека Еўрапейскага парламенту Джэфры Харысам. А 13 верасня ў Міжнародным прэс-цэнтры - адмысловая прэс-канферэнцыя, арганізаваная высілкамі вядучых міжнародных праваабарончых арганізацыяў. 15 верасня ў Страсбургу праваабаронца прыме ўдзел у сустрэчы з Еўракамісарам па правах чалавека сп. Хамамбергам. А 20 верасня - у брыфінгу па сітуацыі ў Беларусі, арганізаваным FIDН у Женеве.
13.09.2011 Абарона падае заяву аб змене меры стрымання Дашкевічу
Малады палітык адбывае зняволенне ў калоніі гораду Горкі, дзе падвяргаецца ціску з боку адміністрацыі. Некалькі разоў ён змяшчаўся ў штрафны ізалятар, потым быў пасаджаны на месяц у памяшканне камернага тыпу. Як нагадала намесніца старшыні Маладога Фронту Наста Палажанка, 13 верасня ў калоніі адбудзецца суд, на якім будзе вырашацца пытанне аб пераводзе Дашкевіча ў турму.
13.09.2011 Зміцеру Бандарэнку адмовіліся змякчыць пакаранне
Камісія па ўмоўна-датэрміновым вызваленні і змене рэжыму пакарання адмовілася змякчыць меру пакарання каардынатару грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь».










