Навіны на тэму: палітвязьні

27.09.2011 Саньнікава кінулі ў "прэс-хату" Магілёўскага СІЗА

Другі тыдзень палітвязьня Андрэя Саньнікава вязуць па этапу з Наваполацкай калёніі ў Бабруйскую. Цяпер былы кандыдат на прэзыдэнта знаходзіцца ў транзытнай камэры Магілёўскага сьледчага ізалятара. Учора яго наведаў адвакат Андрэй Варвашэвіч.

27.09.2011 Севярынцу толькі намякалі, каб напісаў прашэньне аб памілаваньні

Сустаршыня аргкамітэту стваранай партыі БХД, палітвязень Павал Севярынец кажа, што яму толькі намякалі, кааб напісаў прашэньне аб памілаваньні.

27.09.2011 Да Саньнікава не выклікаюць лекара

Другі тыдзень Андрэя Саньнікава вязуць па этапу з Наваполацкай калёніі ў Бабруйскую. Цяпер палітвязень знаходзіцца ў транзытнай камэры Магілёўскай турмы.

26.09.2011 У Магілёўскім СІЗА пацвердзілі, што Андрэй Саннікаў знаходзіцца ў іх

Экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі Андрэй Саннікаў сапраўды знаходзіцца ў следчым ізалятары № 4 Магілёва. Пра гэта БелаПАН паведамілі ў СІЗА.

26.09.2011 Бацька Міколы Статкевіча не дачакаўся званку ад сына

Мікола Статкевіч 25 верасьня павінен быў патэлефанаваць са Шклоўскай калёніі бацьку. Пра гэта ён казаў, калі тэлефанаваў мінулым разам 19-га. Але званка не было, распавёў бацька вязьня Віктар Статкевіч:

26.09.2011 Дзьмітрыя Вуса перавялі ў шпіталь на Валадарскага

Яўгенія Вус, жонка былога кандыдата на прэзыдэнта, паведаміла, што Дзьмітрыя Вуса перавезьлі з Магілёва ў шпіталь на вуліцы Валадарскага ў Менску.

26.09.2011 Радаслаў Сікорскі: ЕС будзе настойваць на поўнай рэабілітацыі ўсіх палітзняволеных Беларусі

Еўрасаюз будзе прынцыповы і мае намер настойваць на поўнай рэабілітацыі ўсіх палітзняволеных Беларусі да рэабілітацыі ўсіх палітзняволеных да пачатку яких-небудзь перамоў з афіцыйным Мінскам. Пра гэта заявіў міністр замежных спраў старшыні ЕС Польшчы Радаслаў Сікорскі 26 верасня на сустрэчы з журналістамі ў Варшаве.

26.09.2011 Ірына Халіп шукае Саньнікава пры дапамозе міліцыі

26 верасьня журналістцы Ірыне Халіп у бабруйскай калёніі паведамілі, што там няма яе мужа Андрэя Саньнікава.

26.09.2011 Тацяне Севярынец не дазволілі перадаць рэчы і прадукты Змітру Дашкевічу

Сябар Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі і старшыня Маладога Фронту, палітзняволены Зміцер Дашкевіч знаходзіцца ў Віцебску транзітам. Пра гэта віцебскай абласной каардынатарцы БХД Тацяне Севярынец паведамілі ў СІЗА № 2, дзе знаходзіцца Зміцер Дашкевіч.

26.09.2011 Бандарэнка ўпершыню патэлефанаваў з Магілёўскай калоніі

Зміцер Бандарэнка першы раз патэлефанаваў жонцы з Магілеўскай калоніі. Палітвязень знаходзіцца ў санчастцы і праходзіць некаторыя працэдуры пасля складанай аперацыі на пазваночніку. Як адзначае Вольга Бандарэнка, яе муж пакуль не скардзіцца ні на харчаванне ў калоніі, ні на ўмовы ўтрымання:

“Вясна” патрабуе спыніць супрацьпраўныя дзеянні ў адносінах да Андрэя Саннікава і Змітра Дашкевіча

23.09.2011 “Вясна” патрабуе спыніць супрацьпраўныя дзеянні ў адносінах да Андрэя Саннікава і Змітра Дашкевіча

Заява Праваабарончага цэнтра "Вясна" ад 23.09.2011

23.09.2011 Зміцер Дашкевіч знайшоўся ў Віцебскім СІЗА

Зміцер Дашкевіч знайшоўся ў Віцебску. Лідар "Маладога Фронту" этапаваны са следчага ізалятара Магілёва ў СІЗА №2 Віцебска.

23.09.2011 Дэпутаты Бундэстагу: "Дзе Саньнікаў?"

Дэпутатка Бундэстагу ад фракцыі зялёных Марылюіза Бэк заклікала беларускія ўлады неадкладна паведаміць адвакатам кандыдата на прэзыдэнта на выбарах 2010 году палітвязьня Андрэя Саньнікава пра месцазнаходжаньне палітыка.

23.09.2011 Дашкевіча няма ў магілёўскім сьледчым ізалятары № 4

Пра гэта паведамілі супрацоўнікі ізалятара магілёўскім праваабаронцам Крысьціне Шацікавай і Барысу Бухелю. У вязьніцу праваабаронцы прыйшлі, каб даведацца, ці там Зьміцер Дашкевіч, а таксама зрабіць яму перадачу.

22.09.2011 Грамадзянская жонка заяўляе аб нялюдскім уздзеянні ў калоніі на Статкевіча

Грамадзянская жонка экс-кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча Марына Адамовіч заявіла, што тыя меры ўздзеяння, якія прымяняюцца ў дачыненні да палітыка ў папраўчай калоніі ў Шклове, па міжнародных стандартах можна кваліфікаваць як катаваньні.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства