Навіны на тэму: палітвязьні

Актывісты кампаніі “Наш дом” нагадалі магілёўцам пра палітвязняў

24.10.2011 Актывісты кампаніі “Наш дом” нагадалі магілёўцам пра палітвязняў

“Мэтай акцыі было нагадаць жыхарам Магілёва пра лёс людзей, якія змагаліся за нашу свабоду і ў выніку пацярпелі за гэта, атрымаў розныя тэрміны зняволення”, - гаворыць грамадская актывістка Крысціна Шацікава.

Мірзаянава не пакідаюць у спакоі нават пасьля памілаваньня

21.10.2011 Мірзаянава не пакідаюць у спакоі нават пасьля памілаваньня

Памілаванага фігуранта “Плошчы” Фёдара Мірзаянава сёньня каля 8-30 раніцы забралі з кватэры ў Менску супрацоўнікі міліцыі ў цывільным. Адзін з іх назваўся старшым інспектарам Ленінскага РУУСа Аляксандрам Целавусам. Сябры спрабавалі даведацца пра ягоны лёс у дзяжурнага па РУУСу, алё ён паведаміў, што Мірзаянава ў іх няма.

Суд над Алесем Бяляцкім пачнецца 2 лістапада

20.10.2011 Суд над Алесем Бяляцкім пачнецца 2 лістапада

На сераду 2 лістапада прызначаны судовы працэс па справае Алеся Бяляцкага. Крымінальную справу будзе весці суд Першамайскага раёна Менска (суддзя Сяргей Бандарэнка), аднак працэс будзе праходзіць у будынку суда Маскоўскага раёна (праспект газеты "Праўда", 27). Пачатак – а 10-ай гадзіне.

Паштоўка для Алеся Бяляцкага ад армянскіх калегаў

19.10.2011 Паштоўка для Алеся Бяляцкага ад армянскіх калегаў

Армянскія праваабарончыя арганізацыі далучыліся да патрабаванняў іх калегаў аб вызваленні Алеся Бяляцкага. 19 арганізацый, якія дзейнічаюць у Арменіі, падрыхтавалі паштоўкі «Свабоду Алесю Бяляцкаму» з мэтай праінфармаваць аб справе беларускага праваабаронцы як мага больш шырокае кола людзей.

Баранавічы: праваабаронцы і прадстаўнікі грамадскасці наведалі Статкевіча-старэйшага

18.10.2011 Баранавічы: праваабаронцы і прадстаўнікі грамадскасці наведалі Статкевіча-старэйшага

Старшыня Баранавіцкай гарадской Рады Таварыства беларускай мовы Віктар Сырыца адзначыў, што яны наведалі Віктара Паўлавіча, каб не толькі даведацца пра стан Мікалая Статкевіча ў турме, а, найперш -- узняць маральны настрой самога Статкевіча-старэйшага.

15.10.2011 Палітвязні: 11+3

У выніку цяперашні спіс палітвязняў Беларусі выглядае так: “11+3”. Гэта значыць, што палітычная матываванасць прысудаў 11 асобаў не выклікае пытанняў у прадстаўнікоў праваабарончых арганізацый і палітыкаў. Справы трох чалавек будуць дадаткова даследавацца.

13.10.2011 Чэшскі суд адмовіўся выдаваць Алеся Міхалевіча ў Беларусь

Пра гэта экс-кандыдат у прэзідэнты паведаміў у жывым эфіры Еўрарадыё. Нагадаем, што зараз ён знаходзіцца ў Чэхіі як палітуцякач.

Віцэ-прэзідэнт Бундэстага прымае апеку над Алесем Бяляцкім

13.10.2011 Віцэ-прэзідэнт Бундэстага прымае апеку над Алесем Бяляцкім

Катрын Герынг-Экард, віцэ-прэзідэнт Бундэстага Германіі, афіцыйна абвесціла аб сваім удзеле ў праграме апякунства над беларускімі палітвязнямі. Спадарыня Герынг-Экард ўзяла апеку над старшынём ПЦ “Вясна” Алесем Бяляцкім.

Начальнік шклоўскай калоніі замінае пабрацца шлюбам Міколу Статкевічу і Марыне Адамовіч

11.10.2011 Начальнік шклоўскай калоніі замінае пабрацца шлюбам Міколу Статкевічу і Марыне Адамовіч

Ён наўмысна не завярае сваім подпісам неабходную для ЗАГСа заяву, пад якой стаіць подпіс цяперашняга палітвязня і экс-кандыдата ў прэзідэнты. У праваабаронцы Барыса Бухеля падчас ўчорашняга візіту ў калонію атрымалася прабіцца на прыём да начальніка ўстановы спадара Ярмаліцкага.

Дэпартамент выканання пакаранняў не задаволіў скаргу Крысціны Шацікавай

07.10.2011 Дэпартамент выканання пакаранняў не задаволіў скаргу Крысціны Шацікавай

9 верасня Крысціна Шацікава прыехала ў калонію, каб паразмаўляць з яе начальнікам спадаром Ярмаліцкім з нагоды ўмоваў утрымання экс-кандыдата ў Прэзідэнты Міколы Статкевіча, аднак, туды яе не пусцілі.

06.10.2011 Колькі ў Беларусі палітвязьняў

Апазыцыйныя палітыкі і праваабаронцы на сумеснай сустрэчы ў сядзібе АГП падлічылі, што ў Беларусі адбываюць турэмнае пакараньне 14 асобаў, прысуды якім палітычна матываваныя. Але толькі 11 зь іх прызнаныя палітвязьнямі.

Баранавічы: вызвалены “дзекабрыст” – пад пільным вокам міліцыі

05.10.2011 Баранавічы: вызвалены “дзекабрыст” – пад пільным вокам міліцыі

5 кастрычніка 2011 года Дзмітрыю Новіку патэлефанаваў капітан міліцыі Віталь Пляшко і папрасіў былога палітзняволенага прыйсці ў гарадскі аддзел міліцыі, каб стаць на ўлік.

Бесчалавечнае абыходжанне з палітычнымі зняволенымі ў Беларусі і пагрозы іх жыццю павінны быць неадкладна спыненыя

05.10.2011 Бесчалавечнае абыходжанне з палітычнымі зняволенымі ў Беларусі і пагрозы іх жыццю павінны быць неадкладна спыненыя

Міжнародная Федэрацыя за правы чалавека (FIDH) і яе сяброўская арганізацыя ў Беларусі, Праваабарончы цэнтр "Вясна", рашуча асуджаюць бесчалавечнае абыходжанне з палітычнымі зняволенымі ў турмах Беларусі, у тым ліку адсутнасць здавальняючага медыцынскага абслугоўвання, псіхалагічны ціск у спалучэнні з пастаяннымі пагрозамі смерці і неабгрунтаваным этапаваннем зняволеных.

Праваабаронцы прызналі Аліневіча, Дзядка і Францкевіча палітычнымі зняволенымі

05.10.2011 Праваабаронцы прызналі Аліневіча, Дзядка і Францкевіча палітычнымі зняволенымі

Праваабарончы цэнтр “Вясна” і Беларускі Хельсінскі Камітэт прызналі Ігара Аліневіча, Мікалая Дзядка, Аляксандра Францкевіча палітычнымі зняволенымі дзеючага ў Беларусі рэжыму. Да такой высновы праваабаронцы прыйшлі на падставе адмыслова праведзенага аналізу так званай “Справы анархістаў”.

04.10.2011 Аўтуховіча таксама ўгаворваюць падпісаць паперу пра раскаянне

Мікалай Аўтуховіч, як і іншыя палітвязні, знаходзіцца пад няспынным ціскам – кажа праваабаронца Алег Волчак. Паводле яго словаў, Аўтуховіч меў надзею на 8-га верасня, калі прайшла палова яго тэрміна.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства