Навіны на тэму: палітвязьні

Павел Севярынец застаецца на “хіміі”

08.11.2011 Павел Севярынец застаецца на “хіміі”

Пасля адмовы Паўла Севярынца падпісаць прашэнне аб памілаванні кіраўніцтва спецкамендатуры № 7 у в. Купліна дало Севярынцу падпісаць паперу, дзе сказана, што да Паўла Севярынца вырашана не змяняць меру адбыцця пакарання.

Новы сайт аб палітзняволеных у Беларусі

03.11.2011 Новы сайт аб палітзняволеных у Беларусі

Праваабаронцы з “Вясны” стварылі адмысловы сайт, прысьвечаны палітзняволеным Беларусі. Асноўная мэта старонкі – распаўсюд інфармацыі сярод суайчыньнікаў пра наяўнасьць у краіне палітвязняў. На сайце palitviazni.info ужо разьмешчаныя біяграфіі тых палітвязьняў, якія і цяпер знаходзяцца ў месцах пазбаўленьня волі.

У першы дзень суда над Алесем Бяляцкім у Бярозе з’явіліся ягоныя патрэты (фота)

02.11.2011 У першы дзень суда над Алесем Бяляцкім у Бярозе з’явіліся ягоныя патрэты (фота)

Першы дзень судовага працэсу над старшынёй Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесем Бяляцкім Бяроза сустрэла ўлёткамі з надпісам “Свабоду Бяляцкаму”, якія былі расклеены ў розных месцах цэнтра гораду.

Марцін Угла: улады Беларусі можна прымусіць вызваліць палітвязняў

02.11.2011 Марцін Угла: улады Беларусі можна прымусіць вызваліць палітвязняў

Марцін Угла, старшыня швецкай ініцыятывы за дэмакратыю і правы чалавека Östgruppen, са сваімі сябрамі з арганізацыі стараецца як мага шырэй распаўсюдзіць інфармацыю ў Еўропе пра сітуацыю з Алесем Бяляцкім і іншымі палітвязнямі:

- Рэгулярна кантактуем з журналістамі ў Швецыі, стараемся данесці да насельніцтва Швецыі інфармацыю аб тым, што здараецца ў Беларусі, ў тым ліку, канешне, пра тое што адбылося з Алесем Бяляцкім.

01.11.2011 Жонкі палітвязняў кажуць пра новыя факты ціску

Ірына Халіп заявіла, што ўзмацняецца ціск на яе мужа, былога кандыдата на прэзыдэнта Андрэя Саньнікава. "Рэжым ня спыніцца перад ліквідацыяй", — упэўненая Халіп. Да Саньнікава пасадзілі хворага на сухоты, кажа яна.

Бабруйчанам нагадалі пра палітзняволеных (фота)

31.10.2011 Бабруйчанам нагадалі пра палітзняволеных (фота)

На выходных у Бабруйску, у розных частках горада з’явіліся ўлёткі з партрэтамі палітзняволеных. Такім чынам неабыякавыя жыхары горада вырашылі нагадаць людзям пра існуючую праблему.

Лісты ад Зміцера Дашкевіча не даходзяць да адрасатаў

29.10.2011 Лісты ад Зміцера Дашкевіча не даходзяць да адрасатаў

Лісты, якія Зміцер Дашкевіч дасылаў з віцебскага СІЗА № 2, не дайшлі да сваіх адрасатаў. Усяго Зміцер Дашкевіч даслаў з СІЗА № 2 каля 50 лістоў і ніхто нічога не атрымаў. Пра гэта палітвязень паведаміў у сваім лісце да бялыніцкага журналіста Барыса Вырвіча.

28.10.2011 Севярынец «стаў на шлях выпраўлення»

Палітвязня рыхтуюць да вызвалення ці змены рэжыма адбыцця пакарання.

У Малчанава прайшоў другі ператрус за суткі

27.10.2011 У Малчанава прайшоў другі ператрус за суткі

27 кастрычніка да шасці вечара працягваўся другі за суткі ператрус у доме Аляксандра Малчанава. Першы міліцыянты правялі ноччу, адразу пасля затрымання былога палітвязня. А другі, санкцыянаваны пракурорам, праводзіўся ўжо пасля таго, як Барысаўскі суд вынес рашэнне аб дзесяці сутках арышту для Аляксандра.

Брэст: акцыя ў падтрымку палітвязняў прайшла без затрыманняў

27.10.2011 Брэст: акцыя ў падтрымку палітвязняў прайшла без затрыманняў

Увечары 26 кастрычніка ў цэнтры Брэста на вуліцы Савецкай сабраліся людзі з партрэтамі Андрэя Саннікава, Мікалая Статкевіча, Паўла Севярынца і Зміцера Дашкевіча, каб нагадаць гараджанам пра палітвязняў. Мерапрыемства працягвалася прыблізна 15 хвілін і скончылася без затрыманняў.

“Паляваньне” на палітвязьня па-барысаўску

27.10.2011 “Паляваньне” на палітвязьня па-барысаўску

На палітвязьня Аляксандра Малчанава, памілаванага 14 верасьня, барысаўскія сілавікі распачалі сапраўднае паляваньне; верагодна незалежны характар і няскоранасьць актывіста замінаюць праваахоўнікам спакойна змагацца са злачыннасьцю ў раёне.

25.10.2011 "Плятформа" накіравала зварот у Канстытуцыйны суд

Інфармацыйна-асьветніцкая ўстанова "Плятформа" накіравала зварот у Канстытуцыйны суд, просячы праверыць некаторыя нарматыўныя акты. "Плятформа" спадзяецца, што гэтыя нарматывы не адпавядаюць канстытуцыйнаму праву беларускіх грамадзянаў на атрыманьне юрыдычнай дапамогі.

Затрыманыя Максім Вінярскі і, верагодна, Васіль Парфянкоў (дадалося)

24.10.2011 Затрыманыя Максім Вінярскі і, верагодна, Васіль Парфянкоў (дадалося)

Як высветлілася пазней, Васіль Парфянкоў сапраўды быў затрыманы асобамі ў цывільным, якія даставілі яго ў РУУС Цэнтральнага раёна, дзе на той момант ужо знаходзіўся Максім Вінярскі. Парфянкова адпусцілі праз тры гадзіны без складання пратаколу.

Да панядзелка на вуліцах Оршы правіселі партрэты палітвязняў

24.10.2011 Да панядзелка на вуліцах Оршы правіселі партрэты палітвязняў

Як растлумачыў аршанскі каардынатар БХД Яўген Анішчанка, гэтая акцыя ставіла перад сабой мэту прыцягнуць увагу жыхароў Оршы да праблемы існавання палітычных зняволеных у нашай краіне, а таксама прадэманстраваць, што ў Беларусі ёсць людзі і арганізацыі, якіх гэтая праблема не пакідае абыякавай.

Хто чытае ў Шклоўскай калоніі свабодную прэсу?

24.10.2011 Хто чытае ў Шклоўскай калоніі свабодную прэсу?

Грамадская актывістка кампаніі “Наш дом” Крысціна Шацікава спрабуе даведацца ў начальніка калоніі спадара Ярмаліцкага, куды падзеліся газеты і часопісы, на якія былі падпісаныя выпушчаныя са Шклоўскай выпраўленчай калоніі №17 палітвязні.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства