Навіны на тэму: палітвязьні

Палітвязень Мікалай Аўтуховіч змешчаны ў штрафны ізалятар

21.11.2011 Палітвязень Мікалай Аўтуховіч змешчаны ў штрафны ізалятар

Адміністрацыя Івацэвіцкай калоніі працягвае аказваць ціск на асуджанага ваўкавыскага прадпрымальніка Мікалая Аўтуховіча.16 лістапада нібыта за непадпарадкаванне ён быў змешчаны ў штрафны ізалятар. На знак пратэсту Мікалай Аўтуховіч абвясціў галадоўку.

18.11.2011 Amnesty International: Пішыце ў справе Андрэя Саньнікава

Праваабарончая арганізацыя Amnesty International зьвярнулася з заклікам да сваіх прыхільнікаў па ўсім сьвеце пісаць звароты да Генэральнага пракурора РБ Аляксандра Канюка і міністра ўнутраных справаў РБ Анатоля Куляшова ў справе зьняволеньня экс-кандыдата ў прэзыдэнты Андрэя Саньнікава.

Акцыя ў падтрымку Яўгена Васьковіча ў Бабруйску

18.11.2011 Акцыя ў падтрымку Яўгена Васьковіча ў Бабруйску

16 лістапада ў Бабаруйску, у двары, дзе пражывае бабуля Яўгена Васьковіча, асуджанага за напад на будынак мясцовага КДБ, актывісты правялі акцыю салідарнасці. Яны трымалі ў руках партрэты Яўгена Васьковіча, Алеся Бяляцкага і Андрэя Саннікава.

Адваката Саннікава спрабавалі не дапусціць у будынак Дэпартаменту выканання пакаранняў

17.11.2011 Адваката Саннікава спрабавалі не дапусціць у будынак Дэпартаменту выканання пакаранняў

Праваабронца Барыс Бухель адзначае, што спачатку адваката ўвогуле не пускалі на ганак будынка. “Гэта працягвалася каля 30 хвілін. Марыну Кавалеўскую па-просту не пускалі ўнутр будынка. У яе ўзялі скаргу з нагоды нядопуску ў турму да Андрэя Саннікава, аднак адмаўляліся адразу ставіць на копіі скаргі рэгістрацыйны нумар".

Экс-кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава адшукалі ў Магілёўскай турме

17.11.2011 Экс-кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава адшукалі ў Магілёўскай турме

Сёння, 17 лістапада, магілёўскую турму №4 наведаў адвакат асуджанага за “Плошчу-2010” экс-кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава. Падчас сустрэчы з адміністрацыяй турмы стала вядома, што Андрэй Саннікаў зараз знаходзіцца ў іх установе. Адвакату Марыне Кавалеўскай не дазволілі сустрэчу са сваім падабаронным.

Адвакат Андрэя Саннікава абскардзіла адмову ў сустрэчы са сваім падабаронным

17.11.2011 Адвакат Андрэя Саннікава абскардзіла адмову ў сустрэчы са сваім падабаронным

Адвакат экс-кандыдата ў Прэзідэнта Андрэя Саннікава Марына Кавалеўская абскардзіла ў пракуратуры Магілёўскай вобласці і Дэпартаменце выканання пакаранняў Магілёва і Магілёўскай вобласці адмову начальніка турмы №4 Аляксандра Ламазы ў сустрэчы са сваім падабаронным.

17.11.2011 Хэркэль выказаў заклапочанасьць сытуацыяй вакол Саньнікава

Дакладчык Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы па Беларусі, эстонскі дэпутат Андрэс Хэркель выказаў глыбокую заклапочанасьць сытуацыяй вакол асуджанага кандыдата ў прэзыдэнты на выбарах-2010 Андрэя Саньнікава, паведаміла прэс-служба ПАСЕ.

Патрабуем ад уладаў Беларусі неадкладна спыніць здзекі над палітвязнем Андрэем Саннікавым і яго сям'ёй

17.11.2011 Патрабуем ад уладаў Беларусі неадкладна спыніць здзекі над палітвязнем Андрэем Саннікавым і яго сям'ёй

Праваабарончы цэнтр «Вясна» нагадвае прадстаўнікам МУС аб іх персанальнай адказнасці за лёс, жыццё і здароўе Андрэя Саннікава і іншых зняволеных і заклікае не выконваць загады, змест якіх носіць загадзя злачынны характар.

16.11.2011 Саннікава таемна перавялі ў іншую калонію

Сёння ў Бабруйскай калоніі павінна была адбыцца сустрэча экс-кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава з яго адвакатам Андрэем Варвашэвічам. Тым не менш, спатканне не адбылося. У калоніі Варшэвічу сказалі, што Саннікава перавялі ў іншае месцы.

Варшава патрабуе вызваліць палітвязняў

11.11.2011 Варшава патрабуе вызваліць палітвязняў

10 лістапада перад будынкам амбасады Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча ў Варшаве прайшла акцыя салідарнасці з палітвязнямі. Яе арганізатарам выступіў офіс дэпутата Еўрапейскага парламэнта Марэка Мігальскага. У акцыі прынялі ўдзел актывісты грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», а таксама беларусы, якія пражываюць у Польшчы.

10.11.2011 АБСЭ: Судовую сыстэму Беларусі трэба грунтоўна рэфармаваць

Янэз Ленарчыч, дырэктар Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) АБСЭ, заявіў сёньня ў Варшаве, што суды над затрыманымі пасьля выбараў 19 сьнежня 2010 году паказваюць на патрэбу грунтоўнага рэфармаваньня судовай сыстэмы Рэспублікі Беларусь.

10.11.2011 Бандарэнка пераведзены ў медчастку магілёўскай калоніі

Каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Дзмітрый Бандарэнка, які знаходзіцца Магілёўскай калоніі № 15, пераведзены ў медыцынскую часць, паведаміла яго жонка Вольга Бандарэнка.

09.11.2011 Міхалевіч атрымаў канадскую праваабарончую прэмію

Алесь Міхалевіч, дэмакратычны кандыдат на мінулагодніх прэзідэнцкіх выбарах, як першы еўрапеец стаў лаўрэатам прэміі імя Джона Хамфрэя, аўтара першага праекта Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека.

Павел Севярынец: “Я заклікаю да салідарнасці з Алесем Бяляцкім”

09.11.2011 Павел Севярынец: “Я заклікаю да салідарнасці з Алесем Бяляцкім”

"Судовае паседжанне па справе Бяляцкага пры сённяшнім рэжыме не можа скончыцца нічым іншым, як абвінавачваннем. Таму зараз, канешне, я заклікаю да салідарнасці з Алесем Бяляцкім. У выпадку з кожным зняволеным мы павінны быць усе за аднаго".

09.11.2011 З камеры Саннікава перавялі хворага на сухоты асуджанага

З камеры кандыдата ў прэзідэнты на мінулых выбарах Андрэя Саннікава ўрэшце перавялі хворага на сухоты асуджанага. Ужо тыдзень палітык утрыліваецца ў памяшканні камернага тыпу адзін.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства