Навіны на тэму: палітвязьні
08.12.2011 Перад Днём правоў чалавека – у госці да Паўла Севярынца
Перад Міжнародным днём правоў чалавека група рэгіянальных палітыкаў з Бярозы і Кобрына наведала палітзняволенага Паўла Севярынца. Па словах Паўла, гэта добры прыклад падтрымкі і салідарнасці, які бачаць 100 насельнікаў спецкамендатуры і міліцыянты.
08.12.2011 Чаму ў Шклоўскай калоніі знішчаюць лісты да Мікалая Статкевіча?
Адказу на гэтае пытанне патрабуе Леанід Гаравы, актывіст праваабаронча-асветніцкай арганізацыі Рух “За свабоду”. З афіцыйнага адказу начальніка Шклоўскай выпраўленчай калоніі №17 спадар Гаравы даведаўся, што яго ліст да Мікалая Статкевіча знішчаны. Але кіраўніцтва калоніі ніякім чынам не аргументавала такія дзеянні.
06.12.2011 Анжаліка Камбалава напісала скаргу начальніку глыбокскай калоніі
Старшыня баранавіцкай гарадской арганізацыі АГП Анжаліка Камбалава напісала скаргу начальніку калоніі № 13 г. Глыбокае, бо абураная тым, што там не прынялі яе пасылку для Зміцера Дашкевіча, паколькі яна не з'яўляецца сваячкай палітвязня.
06.12.2011 Хілары Клінтан: Правы чалавека ў Беларусі працягваюць парушаць
У Беларусі працягваюць парушаць правы чалавека, заявіла дзяржсакратар ЗША Хілары Клінтан 6 снежня на 18-й сесіі Савета міністраў АБСЕ ў Вільнюсе.
06.12.2011 Пасылку Зміцеру Дашкевічу вярнулі назад
Грамадская актывістка Анжэла Камбалава 21 лістапада яна адправіла пасылку Зміцеру Дашкевічу ў глыбокскую калонію № 13. Праз 8 дзён яна атрымала пісьмовае паведамленне, дзе было пазначана, што яна не з’яўляецца сваячкай вязню, таму пасылку вярнулі назад.
05.12.2011 У суд – за фота з інтэрнэту
Распачаўся суд над віцебскім актывістам Сяргеем Каваленкам, якога вінавацяць у парушэнні заканадаўства пра вулічныя акцыі. Сутнасць правапарушэння – усталяванне бел-чырвона-белага сцяга на даху крамы “Пяты элемент”. Падставы для складання пратаколу – фота і відэа з інтэрнэту.
02.12.2011 Прэзэнтацыя кнігі «Адзін дзень палітвязьня 2009-2011»
1 сьнежня ў Менску адбылася прэзэнтацыя кнігі «Адзін дзень палітвязьня 2009-2011», якая выйшла ў сэрыі «Бібліятэка Свабода». У амбасадзе ЗША ў Менску сабраліся былыя палітвязьні і сваякі палітзьняволеных, якія застаюцца за кратамі.
29.11.2011 Баранавічы: пратакол за акцыю салідарнасці з палітвязнямі
28 лістапада ў Баранавічах моладзевага актывіста Арцёма Бабея выклікалі ў міліцыю і абвінавацілі ў арганізацыі і правядзенні гучнай моладзевай акцыі салідарнасці з беларускімі палітзняволенымі, якая праходзіла 24 кастрычніка на прыступках кінатэатра “Кастрычнік”. Гэтае мерапрыемства працягвалася каля 10 хвілінаў і скончылася без затрыманняў.
29.11.2011 Партрэты Алеся Бяляцкага на менскіх вуліцах
Актывісты “Еўрапейскай Беларусі” правялі акцыю па развешванні партрэтаў Алеся Бяляцкага ў публічных месцах Мінска.
28.11.2011 Начальнік СІЗА адказаў на скаргу Зміцера Дашкевіча
Начальнік віцебскага СІЗА-2 пісьмова адказаў на скаргу палітвязня Зміцера Дашкевіча, паведаміўшы, што 45 лістоў, якія палітвязень адсылаў розным адрасатам, зафіксаваныя ў адпаведных журналах турмы і ў свой час былі дасланыя. Між тым, ніводны напісаны Зміцерам у віцебскім СІЗА-2 ліст да адрасатаў так і не дайшоў.
25.11.2011 Каля віцебскай калоніі – улёткі ў падтрымку Андрэя Саннікава (фота)
Мясцовыя актывісты “Еўрапейскай Беларусі” развесілі каля калоніі Віцьба-3 некалькі дзесяткаў улётак з партрэтам зняволенага палітыка і надпісам “Андрэй Саннікаў – наш прэзідэнт!”
25.11.2011 Віцебскага актывіста Сяргея Каваленку вінавацяць у нецэнзурнай лаянцы і затрымалі на трое сутак
Яго затрымалі ўвечары 24 лістапада, забралі з дому ў Першамайскі РАУС. 25 лістапада мусіў адбыцца суд, але яго з невядомай прычыны перанеслі на 28 лістапада. Да гэтага часу Сяргея Каваленку змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання.
24.11.2011 Саннікаў у калоніі пад Віцебскам. Адваката зноў не пусцілі
Адвакат не змог сёння сустрэцца з Андрэем Саннікавым ў калоніі «Віцьба-3». Па словах начальніка калоніі, з якім змог пагаварыць адвакат, кандыдат у прэзідэнты Андрэй Саннікаў на два тыдні змешчаны ў так званы карантын і сустрэча з адвакатам немагчымая.
24.11.2011 Бабруйчане патрабуюць свабоду Бяляцкаму і палітвязням
У Бабруйску ў апошнія часы даволі часта праходзяць стыхійныя міні-акцыі ў падтрымку палітвязняў. У розных раёнах горада, у асноўным на жылых дамах з’яўляюцца партрэты вязняў сумлення. Сябры “Маладых дэмакратаў” не пабаяліся выйсці на вуліцу з нацыянальным сцягам і партрэтамі Алеся Бяляцкага, Андрэя Саннікава і Яўгена Васьковіча.
24.11.2011 У Салігорску міліцыя шукае распаўсюднікаў інфармацыі аб палітвязнях
Пасля публікацыі ў сеціве інфармацыі аб правядзенні пікета пад вокнамі суда Алега Бахту пачала расшукваць мясцовая міліцыя. На дадзены момант сувязь з самім актывістам адсутнічае, але, па словах яго паплечнікаў, ён не быў затрыманы.










