Навіны на тэму: палітвязьні
19.12.2011 Асуджаных за Плошчу-2010 выклікаюць у міліцыю ўвечары 19 снежня
Некаторыя фігуранты крымінальнай справы аб «масавых беспарадках» атрымалі позвы з патрабаваннем з’явіцца ў міліцыю ўвечары ў панядзелак, 19 снежня.
16.12.2011 Палітвязень Аўтуховіч ускрыў сабе вены?
Карэспандэнт «Свабоды» атрымаў СМС з Івацэвіцкай калёніі № 5 з паведамленьнем пра тое, што Мікалай Аўтуховіч зрабіў замах на сваё жыцьцё.
15.12.2011 Праваабаронцы пачалі збор сродкаў для выплаты ўрону па справе Алеся Бяляцкага
Беларускія праваабаронцы распачалі кампанію па зборы сродкаў, якія былі прысуджаныя Алесю Бяляцкаму да выплаты ў якасьці “шкоды, нанесенай злачынствам”. Пра гэта прадстаўнікі праваабарончых арганізацый абвясьцілі на адмысловай прэс-канферэнцыі.
15.12.2011 Суд над магілёўскай актывісткай Ірынай Трыгубавай не адбыўся
14 снежня ў судзе Ленінскага раёна Магілёва павінен быў распачацца разгляд справы над актывісткай Свабоднага прафсаюза металістаў Ірынай Трыгубавай, аднак суд не адбыўся, бо суддзя Станіслаў Шандаровіч накіраваў справу назад у міліцыю на дапрацоўку з-за недакладнасцяў у пратаколе.
15.12.2011 Акцыя ў Познані ў падтрымку беларускіх палітвязьняў
14 снежня ў Познані (Польшча) адбылася акцыя салідарнасці з палітвязнямі на Беларусі. На пачатку акцыі былі прачытаны імёны вязняў сумлення і былі запалены 12 паходняў, пасля чаго арганізатары нагадалі аб важнасці салідарнасці палякаў з беларусамі, якія пераследуюцца ўладамі за апазыцыйную дзейнасць.
15.12.2011 Уладзіславу Варанецкаму адмовілі ў правядзенні пікету 19 снежня
Паводле актывіста, ён хацеў прыцягнуць увагу грамадскаскасці да праблем утрымання палітвязняў у беларускіх турмах. У тым ліку да становішча Андрэя Саньнікава, які адбывае пакаранне ў віцебскай калоніі Віцьба -3, і да якога не дапускаюць адваката.
14.12.2011 Украіна: Салідарнасць з палітвязнямі Беларусі (фота)
Моладзь ладзіць акцыі ў падтрымку беларускіх палітвязняў, а прадстаўнікі праваабарончых арганізацыяў Украіны прыцягваюць увагу грамадскасці да зняволення кіраўніка “Вясны” і віцэ-прэзідэнта FIDH Алеся Бяляцкага.
14.12.2011 Віншаванні палітвязням даслалі з Бялыніцкага раёна
Віншавальныя паштоўкі з надыходзячымі святамі Божага Нараджэння і Новага года, а таксама лісты са словамі падрымкі адаслалі па пошце ўсім беларускім палітвязням 14 снежня дэмакракратычныя актывісты з Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці.
14.12.2011 Сяргей Каваленка скардзіца на ціск інспекцыі па выкананні пакаранняў
Віцебскі сябра КХП БНФ, умоўна асуджаны за вывешванне бел-чырвона-белага сцяга на гарадской елцы, падаў шэраг скаргаў у абласную пракуратуру. Ён піша пра абмежаванне сваіх законных правоў на працу, адпачынак і права карыстацца роднай мовай.
13.12.2011 Бабруйчане віншуюць палітвязняў з надыходзячымі святамі
Дэмакратычныя актывісты горада Бабруйска 12 снежня накіравалі ўсім беларускім палітзняволеным віншавальныя паштоўкі з надыходзячымі святамі - Раством і Новым годам. Правядзенне акцыі ў падтрымку беларускіх палітвязняў у горадзе ініцыявалі бабруйскія актывісты кампаніі “Гавары праўду!”.
13.12.2011 Мікола Статкевіч знаходзіцца ў ШЫЗА
Экс-кандыдат у прэзідэнты, асуджаны на 6 гадоў калоніі, Мікалай Статкевіч знаходзіцца ў штрафным ізалятары шклоўскай ПК-17. Туды ён памешчаны на 5 сутак, але вязень не выключае, што тэрмін «пакарання» можа быць працягнуты. Цяпер ён лічыцца «злосным парушальнікам» рэжыму.
13.12.2011 Пісьменьнікі выказалі сваё стаўленьне да палітвязьняў і сьмяротнага пакараньня
Удельнікі ХVІ З’езда Саюз беларускіх пісьменнікаў, які адбыўся 10 сьнежня ў Менску, прынялі некалькі заяў, у якіх выказалі сваю пазіцыю адносна грамадска-палітычнай сітуацыі, што склалася ў краіне ў апошні час.
13.12.2011 Мікалая Аўтуховіча змясцілі ў ПКТ
Праваабаронцам сёння стала вядома, што палітвязень Мікалай Аўтуховіч змешчаны ў памяшканне камернага тыпу тэрмінам на адзін месяц. Што паслужыла прычынай для такога кроку адміністрацыі Івацэвіцкай калоніі, пакуль невядома.
13.12.2011 У цкаванні Андрэя Саннікава і Зміцера Дашкевіча ўлады перайшлі ўсе магчымыя маральныя межы
Прадэманстраваны сюжэт з’яўляецца аднім са звенняў ланцуга правакацыяў, арганізаваных спецслужбамі Беларусі ў дачыненні да А. Саннікава і З. Дашкевіча, галоўнай задачай якіх з’яўляецца аказанне маральнага ціску, дыскрэдытацыя, стварэнне рэальных пагрозаў для іх жыцця і здароўя падчас знаходжання ў месцах пазбаўлення волі.
10.12.2011 Нобелеўская прэмія міру - трыумф сумлення
У Стакгольме і Осла сёння адбудзецца 110-е па ліку ўручэнне Нобелеўскіх прэмій. Гэтая цырымонія традыцыйна праходзіць у дзень памяці Альфрэда Нобеля, які пайшоў з жыцця 10 снежня 1896 г. Нажаль, Прэмія міру ў некаторых дзяржавах да сённяшняга дня з'яўляецца яшчэ вялікім раздражняльнікам для ўладаў.










