Навіны на тэму: палітвязьні

Бабулі Васьковіча падарылі паўгадавую падпіску на “Нашу Ніву”

27.12.2011 Бабулі Васьковіча падарылі паўгадавую падпіску на “Нашу Ніву”

Бабруйскія актывісты кампаніі “Гавары праўду” зрабілі калядны падарунак бабулі зняволенага Яўгена Васьковіча. На пасяджэнні каардынацыйнай Рады дэмакратычных арганізацый Бабруйска 26 снежня яны падаравалі Тамары Ўладзіміраўне кнігу паэта і былога палітвязня Ўладзіміра Някляева “Лісты да волі” і паўгадавую падпіску на газету “Наша Ніва”.

Сваё 35-годдзе Павел Севярынец адзначыць дома

26.12.2011 Сваё 35-годдзе Павел Севярынец адзначыць дома

Адміністрацыя спецкамендатуры № 7 прыняла рашэнне адпусціць Паўла Севярынца дадому на некалькі сутак з нагоды Дня нараджэння 30 снежня. 28 снежня Павел выедзе дадому, а 1-га студзеня ўжо павінен быць у камендатуры.

Бярозаўчане павіншавалі палітзняволеных з Калядамі і Новым годам

26.12.2011 Бярозаўчане павіншавалі палітзняволеных з Калядамі і Новым годам

Усе беларускія палітзняволеныя атрымаюць віншаванні з Калядамі і Новым годам з горада Бярозы. Па словах аднаго з віншуючых, бярозаўчане пажадалі “нашым народным героям-пакутнікам пастарацца зберагчы здароўе ў турэмных засценках, не страціць мужнасці і хутчэй выйсці на волю”.

Падчас візіту Марыны Адамовіч у шклоўскую калонію быў выстаўлены блок-пост

23.12.2011 Падчас візіту Марыны Адамовіч у шклоўскую калонію быў выстаўлены блок-пост

Праваабаронцаў і журналістаў, якія таксама прыехалі туды, на паркоўку каля калоніі не пусцілі. Заезд быў перакрыты – адміністрацыя калоніі выставіла самаробны знак “Уезд забаронены”, які яўна не адпавядаў стандартам. Від на ўваход у калонію перакрывалі два прыпаркаваныя мікрааўтобусы і трактар з пяском, якія такім чынам прастаялі два дні. Акрамя гэтага, на варце стаялі супрацоўнікі ўнутраных войскаў і міліцыі, якія назіралі за журналістамі і праваабаронцамі і непадпускалі іх бліжэй за сто метраў.

 Чэшскія няўрадавыя арганізацыі заклікалі Беларусь да вызвалення палітычных вязняў

23.12.2011 Чэшскія няўрадавыя арганізацыі заклікалі Беларусь да вызвалення палітычных вязняў

Першым заклікам 19 сьнежня была ранішняя акцыя перад беларускай амбасадай у Празе за вызваленне Алеся Бяляцкага і астатніх беларускіх палітычных вязняў. Пасля яе адбылося інсцэнаванае затрыманне студэнтаў у Карлавым універсітэце і флэшмоб у цэнтры Прагі.

23.12.2011 Сяргея Каваленку арыштавалі да сканчэння следcтва

Віцебскага сябра КХП-БНФ вінавацяць, што ён парушыў рэжым адбывання ўмоўнага пакарання. Пакуль па гэтай справе вядзецца следcтва, ён будзе знаходзіцца пад арыштам.

Сяргею Каваленку пагражае тры гады турэмнага зняволення

21.12.2011 Сяргею Каваленку пагражае тры гады турэмнага зняволення

Супраць віцебскага актывіста распачынаюць крымінальную справу за парушэнне рэжыму ўмоўнага пакарання – ён адбывае “хатнюю хімію” за тое, што вывесіў бел-чырвона-белы сцяг не гарадской елцы ў 2010 годзе. Сяргей Каваленка лічыць абвінавачанні супраць яго беспадстаўнымі і на знак пратэсту абвясціў галадоўку, знаходзячыся ў ізалятары часовага ўтрымання.

21.12.2011 19 міжнародных НДА зьвярнуліся да Лукашэнкі

19 міжнародных няўрадавых арганізацыяў, якія ў дзень гадавіны падзеяў на Плошчы ў Менску правялі вулічныя акцыі ў падтрымку правоў чалавека ў Беларусі па ўсёй Эўропе, выступілі з сумеснай заявай да беларускіх уладаў.

Анжаліцы Камбалавай растлумачылі, чаму яе пасылку не перадалі Дашкевічу (дакумент)

20.12.2011 Анжаліцы Камбалавай растлумачылі, чаму яе пасылку не перадалі Дашкевічу (дакумент)

Кіраўніца Баранавіцкай гарадской суполкі АГП Анжаліка Камбалава атрымала адказ з пракуратуры Глыбоцкага раёна. У лісце за подпісам пракурора А. Сеўрукова паведамляецца, што пракуратура правяла праверку па факту вяртання пасылкі, адрасаванай асуджанаму Зміцеру Дашкевічу.

У Глыбоцкай калоніі не хочуць размаўляць пра Зміцера Дашкевіча

20.12.2011 У Глыбоцкай калоніі не хочуць размаўляць пра Зміцера Дашкевіча

Глыбоцкія прадстаўнікі руху “За Свабоду”, БХК і БАЖ спрабавалі трапіць на прыём да начальніка калоніі №13, каб даведацца пра стан здароўя і ўмовы ўтрымання Зміцера Дашкевіча. Але ўдалося сустрэцца толькі з намеснікам кіраўніка ўстановы, які па сутнасці так і не адказаў на пытанні актывістаў.

У калонію да Саннікава прыязжалі з кнігамі і свечкамі

20.12.2011 У калонію да Саннікава прыязжалі з кнігамі і свечкамі

Начальнік калоніі Віталь Агністыкаў паведаміў віцебскім актывістам Сяргею Парсюкевічу і Ўладзіславу Варанецкаму, што асабіста прыняў рашэнне ізаляваць зняволенага Саннікава ад любых зносінаў, у тым ліку і з адвакатамі.

У Віцебску затрымалі Сяргея Каваленку

19.12.2011 У Віцебску затрымалі Сяргея Каваленку

У дні, калі адбывюцца маштабныя апазіцыйныя акцыі, прэвентыўна затрымліваць спадара Каваленку стала ўжо “традыцыяй”. Але гэтым разам супрацоўнікі Першамайскага РАУС заявілі, што актывісту, пакаранаму “хатняй хіміяй”, можа быць зменены рэжым пакарання -- на турэмнае зняволенне.

Грамадскія актывісты Баранавічаў напісалі лісты палітвязням

19.12.2011 Грамадскія актывісты Баранавічаў напісалі лісты палітвязням

"Мінуў год з тых драматычных падзей, якія адбыліся 19 снежня 2010 года ў Мінску. Мы, безумоўна, хацелі не толькі маральна падтрымаць палітвязняў, але і выказалі надзею аб найхутчэйшым іх вызваленні, неабходнасці аб’яднаньня ўсіх дэмакратычных сілаў краіны".

Сябры БАЖ павіншавалі палітзняволеных

19.12.2011 Сябры БАЖ павіншавалі палітзняволеных

Падчас сустрэчы ў Брэсце кіраўнікі філій грамадскага аб’яднання “Беларуская асацыяцыя журналістаў” і маладыя актывісты гэтай арганізацыі напісалі лісты і паштоўкі Каляднымі віншаваннямі сябрам БАЖ Алесю Бяляцкаму, Паўлу Севярынцу, Дзмітрыю Бандарэнку і Яўгену Васьковічу, што знаходзяцца зараз у няволі.

Хоцімскія актывісты выказалі салідарнасць з палітвязнямі

19.12.2011 Хоцімскія актывісты выказалі салідарнасць з палітвязнямі

У самым усходнім рэгіёне Рэспублікі Беларусь - Хоцімскім раёне Магілёўскай вобласці - у суботу, 17 снежня, адбылася акцыя салідарнасці з палітвязнямі, якія зараз знаходзяцца за кратамі ў нашай краіне. Мясцовыя актывісты кампаніі “Гавары праўду!” прымеркавалі правядзенне мерапрыемства да гадавіны з дня разгону Плошчы ў Мінску 19 снежня 2010 года.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства