Навіны на тэму: палітвязьні

Пракуратура не выявіла фактаў жорсткага абыходжання з Аўтуховічам

10.01.2012 Пракуратура не выявіла фактаў жорсткага абыходжання з Аўтуховічам

Пракуратура Брэсцкай вобласці адмовіла ва ўзбуджэнні крымінальнай справы па фактах жорсткага абыходжання з Мікалаем Аўтуховічам, паколькі падчас праверкі выявіць факты сістэматычнай знявагі яго асабістай годнасці ці схілення яго да самагубства з боку адміністрацыі калоніі “не прадставілася магчымым”.

Мікалая Аўтуховіча збіраюцца перавесці ў турму

09.01.2012 Мікалая Аўтуховіча збіраюцца перавесці ў турму

На 17 студзеня ў папраўчай калоніі № 5 у Івацэвічах прызначана судовае паседжанне па змене рэжыму ўтрымання Мікалая Аўтуховіча на турэмны. Пра гэта паведаміў былы адвакат палітвязня Павел Сапелка.

Паўлу Севярынцу забаронена перапіска з Яўгенам Васьковічам

09.01.2012 Паўлу Севярынцу забаронена перапіска з Яўгенам Васьковічам

Па словах Севярынца, тое, што ён пісаў Васьковічу, мела евангельскі сэнс: не будзь пераможаны злом, але перамагай зло дабром. На думку Паўла, усмешка Васьковіча, за якую ён атрымаў 10 сутак штрафнога ізалятара – гэта значна больш моцная зброя, чым тая бутэлька з гаручай сумессю, якую актывіст кінуў у дзверы Бабруйскага КДБ.

Бярозаўскія актывісты на Раство наведалі Паўла Севярынца

09.01.2012 Бярозаўскія актывісты на Раство наведалі Паўла Севярынца

Бярозаўскія дэмакратычныя актывісты наведалі палітзняволенага Паўла Севярынца, павіншавалі яго з Калядамі і Нараджэннем Хрыстовым, завезлі калядныя пачастункі. Павел Севярынец выказаў вялікую ўдзячнасць усім, хто не забывае яго ў зняволенні.

Прэзідэнт FIDH Суэр Белхасен: «Няхай у Новым годзе справядлівасць пераможа»

05.01.2012 Прэзідэнт FIDH Суэр Белхасен: «Няхай у Новым годзе справядлівасць пераможа»

"Страта бацькі - гэта страшны парог у жыцці кожнага. Словы - нішто ў такі момант. Але ўсё ж мне хацелася б, каб ты ведаў - ні ў тваім горы, ні ў тваёй штучна створанай адзіноце, на самой справе, ты не адзінокі! Мы ўсе з табой у гэты цяжкі час. Няхай у Новым годзе справядлівасць пераможа і ўсе палітычныя вязні Беларусі здабудуць доўгачаканую свабоду".

Жонка збіраецца прасіць Сяргея Каваленку, каб ён спыніў галадоўку

03.01.2012 Жонка збіраецца прасіць Сяргея Каваленку, каб ён спыніў галадоўку

“Я занесла следчаму заяву, каб мне дазволілі спатканне з Сяргеем. Падчас гэтага спаткання я буду прасіць мужа, каб ён перастаў галадаваць. На ягоным баку шмат неабыякавых людзей, якія будуць яго падтрымліваць і так, без галадоўкі. А інакш ён можа не вытрымаць – у яго праблемы з сэрцам, скача ціск".

03.01.2012 На 12 студзеня прызначаны новы суд над Мікалаем Статкевічам

Палітвязню пагражае прызначэнне больш жорсткага турэмнага рэжыму за нібыта рэгулярныя парушэнні турэмнай дысцыпліны.

Статкевіча-старэйшага павіншавалі з Новым годам

02.01.2012 Статкевіча-старэйшага павіншавалі з Новым годам

1 студзеня баранавіцкія актывісты наведалі Віктара Паўлавіча Статкевіча – бацьку экс-кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча. Статкевіч-старэйшы мае 85 гадоў і жыве адзін у паўночным мікрараёне горада Баранавічы.

Віцебскі аргкамітэт па дапамозе Сяргею Каваленку заклікае да салідарнасці і дапамогі

02.01.2012 Віцебскі аргкамітэт па дапамозе Сяргею Каваленку заклікае да салідарнасці і дапамогі

Сям’я Каваленкаў з арыштам сына і бацькі трапіла ў складанае матэрыяльнае становішча: жонка актывіста не працуе, бо знаходзіцца ў адпачынку па догляду за малодшай дачкой, якой усяго паўгода. Старэйшы сын – першакласнік, Маці Сяргея – пенсіянерка. Да арышту сям’ю цалкам утрымліваў Сяргей.

Для палітвязня Мікалая Аўтуховіча 2011 год быў годам татальнага перасьледу

30.12.2011 Для палітвязня Мікалая Аўтуховіча 2011 год быў годам татальнага перасьледу

Інфармацыя пра тое, што палітвязня Мікалая Аўтуховіча перавялі ў камеру да асоб з нізкім статусам, не пацвердзілася. Тым не меней, ён змешчаны ў памяшканьне камернага тыпу тэрмінам на адзін месяц. Гэтаму папярэднічаў цэлы шэраг пакараньняў з боку адміністрацыі Івацэвічскай калоніі:

30.12.2011 Жонкі палітвязьняў: "Нашых мужоў пасадзілі ў турму, ды яшчэ хочуць ізаляваць інфармацыйна"

Жанчыны з грамадзкага камітэту «Вызваленьне» правялі прэсавую канфэрэнцыю, якая супала з гадавінай гэтай ініцыятывы, заснаванай сваякамі арыштаваных за Плошчу.

Салігорск: Салідарнасць з палітвязнямі

29.12.2011 Салігорск: Салідарнасць з палітвязнямі

Жыхары і грамадскія актывісты Салігорску працягваюць выказваць сваю салідарнасць з беларускімі вязнямі сумлення. У апошнія дні ў горадзе зноўку з’явіліся партрэты палітыкаў і грамадскіх актывістаў, кінутых за краты за палітычных матывах.

Брэст: віншаванні для палітвязняў

28.12.2011 Брэст: віншаванні для палітвязняў

Як паведаміў старшыня абласной арганізацыі АГП Мікалай Коўш, акрамя віншаванняў у лістах гучаць словы салідарнасці, падзякі і падтрымкі да гэтых мужных людзей. “У гэтых віншаваннях жыхары Брэста выказваюць упэўненасць, што 2012 год будзе годам вызвалення не толькі палітвязняў, але і свабоды для ўсяго беларускага народа”, - паведаміў Коўш.

Крэсла з выявай Алеся Бяляцкага на прэзентацыі ў Баку (ФОТА, ВІДЭА)

28.12.2011 Крэсла з выявай Алеся Бяляцкага на прэзентацыі ў Баку (ФОТА, ВІДЭА)

27 сьнежня падчас прэзентацыі штогадовай справаздачы за 2011 год Абсерваторыі па абароне праваабаронцаў у Баку прадстаўнікі Праваабарончага Цэнтра Азербайджана выставілі сімвалічнае крэсла з выявай арыштаванага віцэ-прэзідэнта FIDH і старшыні Праваабарончага Цэнтра «Вясна» Алеся Бяляцкага.

27.12.2011 Вярхоўны суд адхіліў скаргу Дзьмітрыя Бандарэнкі

Вярхоўны суд Беларусі адхіліў скаргу каардынатара «Эўрапейскай Беларусі» Зьмітра Бандарэнкі на прысуд Першамайскага суду Менску, паводле якога актывіст быў пакараны 2 гадамі зьняволеньня за ўдзел у акцыі 19 сьнежня.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства