Навіны на тэму: палітвязьні
31.01.2012 Вярхоўны суд палічыў прысуд Севярынцу справядлівым
Вярхоўны суд Беларусі палічыў законным і справядлівым прусыд, вынесены 16 траўня 2011 года сустаршыне аргкамітэту па стварэнні Партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя" Паўлу Севярынцу.
31.01.2012 Андрэй Саннікаў абвяргае заяву МУС
Пра гэта палітвязень сказаў свайму адвакату, з якім сустрэўся ў калоніі 30 студзеня.
30.01.2012 Дзмітрыю Бандарэнку зрабілі больш жорсткімі ўмовы ўтрымання
Дзмітрыю Бандарэнку, каардынатару грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь", даверанай асобе кандыдата ў прэзідэнты на выбарах 2010 года Андрэя Саннікава, зрабілі больш жорсткімі ўмовы ўтрымання ў папраўчай калоніі Магілёва № 15.
30.01.2012 Дэпутат Еўрапарламенту Марэк Мігальскі ў абарону Андрэя Саннікава
Дэпутат Еўрапарламенту і намесьнік Дэлегацыі па суадносінах Беларусь – Еўразвяз Марэк Мігальскі, улічваючы трывожныя паведамленні СМІ аб становішчы былога беларускага кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава, звярнуўся да Еўрапейскай камісіі з просьбаю ўмяшацца ў справы палітвязьня.
28.01.2012 Статкевіча пасьля турэмнага карцэра перавялі ў сьледчы ізалятар
Агляд Свабоды пра палітвязняў: Чаму Мікалая Статкевіча перавялі ў магілёўскі сьледчы ізалятар? Плату за інтэрнат на «хіміі» Севярынца не павялічылі. 30 студзеня віцебскі раённы суд разгледзіць скаргу адвакатаў Андрэя Саньнікава. Стан здароўя Алеся Бяляцкага палепшаў. Гэтымі днямі Мікалая Аўтуховіча могуць прывезьці ў гарадзенскую турму.
27.01.2012 Анархістаў Дзядка і Францкевіча пазбавілі спатканьняў
Анархістаў Мікалая Дзядка і Аляксандра Францкевіча пазбавілі кароткатэрміновых спатканьняў з роднымі за дысцыплінарныя спагнаньні.
27.01.2012 Андрэй Саннікаў: «Потым пачаліся катаванні»
Ірына Халіп склікала экстранную прэс-канферэнцыю на наступны дзень пасля спаткання з мужам. Мала хто бачыў Ірыну такой. У жонкі былога кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава, які зараз адбывае пакаранне ў калоніі “Віцьба-3”, часам былі поўныя вочы слёз. І не слёз радасці ад доўгачаканага спаткання…
27.01.2012 Жонка Алеся Бяляцкага чакае спатканьня ў турме
Жонка зьняволенага старшыні праваабарончага цэнтра «Вясна» Алеся Бяляцкага Натальля прыехала сёньня ў Жодзінскую турму на спатканьне з мужам.
26.01.2012 Ва Украіне ідзе кампанія ў падтрымку палітвязняў Беларусі
Еўрарадыё паразмаўляла з ініцыятарам акцыі Ігарам Гузём.
26.01.2012 Мікалай Аўтуховіч на этапе
На імя галоўнага рэдактара “Новага часу” прыйшоў ліст ад палітзняволенага Мікалая Аўтуховіча. Ён датаваны 19 студзеня, а поштай дастаўлены 23 студзеня.
25.01.2012 “Вясна” катэгарычна пратэстуе супраць катаванняў, пагрозаў, шантажу і іншых недапушчальных спосабаў ціску і ўздзеяння на палітвязняў
Праваабарончы цэнтр “Вясна” з разуменнем ставіцца да напісання палітычнымі вязнямі заяваў аб памілаванні, тым больш калі яны напісаныя пад пагрозай ужывання катаванняў у дачыннені да іх саміх ці членаў іх сям’і. Мы падтрымліваем любыя захады, скіраваныя на найхутчэйшае іх вызваленне.
25.01.2012 Халіп: Саньнікаў падпісаў прашэньне да Лукашэнкі
Былы кандыдат у прэзыдэнты Андрэй Саньнікаў напісаў прашэньне на імя Аляксандра Лукашэнкі.
25.01.2012 Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі абмяркоўваецца ў Еўрапарламенце
23-25 студзеня 2012 г. намеснік старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” Валянцін Стэфановіч і кіраўнік аддзела Усходняй і Цэнтральнай Азіі Міжнароднай Федэрацыі за правы чалавека Саша Кулаева прымаюць удзел у шэрагу сустрэч з прадстаўнікамі Еўракамісіі, дэпутатамі і супрацоўнікамі Еўрапейскага парламента, а таксама нацыянальнымі дэлегацыямі Еўрапарламента.
24.01.2012 25 студзеня адбудзецца прэс-канферэнцыя Ірыны Халіп
24 студзеня з палітвязнем, былым кандыдатам у прэзідэнты Андрэем Саннікавым у віцебскай калоніі сустрэліся жонка і маці. Паводле парадкаў калоніі, спатканне магчымае адразу з двума роднымі. Прэс-канферэнцыя з падрабязнасцямі сустрэчы адбудзецца 25 студзеня ў 12-00 у офісе прафсаюза РЭП па адрасу вул. Кульман, 4
20.01.2012 Упершыню за 2 месяцы да Саньнікава пусьцілі адваката
20 студзеня адвакатка Марына Кавалеўская наведала ў калёніі «Віцьба-3» свайго падабароннага экс-кандыдата ў прэзыдэнты Андрэя Саньнікава.










