Навіны на тэму: палітвязьні

09.02.2012 Статкевіча трымаюць як небяспечнага крымінальніка

Палітычны зняволены кандыдат у прэзідэнты Мікалай Статкевіч з магілёўскай турмы піша, што трымаюць яго там як асабліва небяспечнага крымінальніка.

Камісія не рэкамендавала датэрмінова вызваліць Зміцера Бандарэнку

09.02.2012 Камісія не рэкамендавала датэрмінова вызваліць Зміцера Бандарэнку

Сёння, 9 лютага, стала вядома, што камісія па ўмоўна-датэрміноваму вызваленню не будзе рэкамендаваць вызваліць палітзняволенага Зміцера Бандарэнку датэрмінова. Пра гэта паведаміла жонка палітвязня Вольга Бандарэнка пасля візіту ў Магілёўскую папраўчую калонію №15.

Зміцер Дашкевіч захоўвае аптымізм (ліст)

09.02.2012 Зміцер Дашкевіч захоўвае аптымізм (ліст)

Бялыніцкі журналіст Барыс Вырвіч 8 лютага атрымаў чарговы ліст ад палітвязня Зміцера Дашкевіча, дасланы з глыбоцкай выпраўленчай калоніі № 13. У лісце Зміцер крыху піша пра сябе і выказвае сваё меркаванні наконт будучай выбарчай кампаніі.

08.02.2012 Дэпутат Самасейка: «Дакумэнтаў на Бандарэнку і Саньнікава я ня бачыў»

Сябра камісіі па памілаваньні пры прэзыдэнце Мікалай Самасейка абверг зьвесткі пра тое, што 8 лютага пройдзе паседжаньне камісіі па памілаваньні, на якім разгледзяць прашэньні аб памілаваньні Андрэя Саньнікава і Зьмітра Бандарэнкі.

Бабруйск: “Калі вызваляць палітвязняў?” (фота)

07.02.2012 Бабруйск: “Калі вызваляць палітвязняў?” (фота)

6 лютага на гарадскіх вуліцах з’явіліся ўлёткі кампаніі “Гавары праўду” з важнымі пытаннямі, якія б людзі хацелі задаць уладам наўпрост. На аркушах паперы былі такія пытанні: “Калі вызваляць палітвязняў?”, “Калі выбары стануць празрыстымі?”, “Чаму парламент нічога не вырашае?”, “Хто спыніць рост коштаў?” і гэтак далей.

Камісія па памілаванні разгледзіць прашэнні Саннікава і Бандарэнкі

06.02.2012 Камісія па памілаванні разгледзіць прашэнні Саннікава і Бандарэнкі

Камісія па памілаванні збіраецца ўсяго раз на два месяцы. Апошні раз — у кастрычніку. Яна прымае толькі рэкамендацыі для кіраўніка краіны.

Дэмакратычная супольнасць Віцебска заклікае да салідарнасці з Сяргеем Каваленкам

06.02.2012 Дэмакратычная супольнасць Віцебска заклікае да салідарнасці з Сяргеем Каваленкам

4 лютага на сходзе камітэту па падтрымцы Сяргея Каваленкі сябры Партыі БНФ, Руху «За свабоду», аргкамітэту па стварэнні партыі БХД, «Еўрапейскай Беларусі», БСДП(НГ), кампаній «Народны сход» і «Гавары праўду» падпісалі супольную заяву. Яны заклікаюць грамадскасць да салідарнасці са зняволеным у СІЗА сябрам КХП БНФ.

У Нью-Ёрку прайшоў мітынг у падтрымку беларускіх палітвязняў

06.02.2012 У Нью-Ёрку прайшоў мітынг у падтрымку беларускіх палітвязняў

4 лютага у Нью-Ёрку, побач з штаб-кватэрай Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў прайшла акцыя ў падтрымку беларускіх палітвязняў. Удзельнікі акцыі трымалі партрэты Міколу Статкевіча, Алеся Бяляцкага, Андрэя Саннікава, Змітра Бандарэнку. Акцыю арганізавала Беларуска-амерыканскае згуртаванне “Пагоня”.

06.02.2012 Зьміцер Бандарэнка напісаў прашэньне аб памілаваньні

Пра гэта стала вядома 4 лютага, калі ён патэлефанаваў з калёніі сваёй жонцы Вользе. Палітвязень сказаў, што напісаў прашэньне 1 лютага.

03.02.2012 Вярхоўны суд пакінуў вырак Саньнікаву бязь зьменаў

Вярхоўны суд не задаволіў скаргу адвакатаў на вырак былому кандыдату на прэзыдэнта Андрэю Саньнікаву.

01.02.2012 Вярхоўны суд адхіліў скаргу на прысуд палітвязьню Эдуарду Лобаву

Вярхоўны суд не задаволіў скаргу адваката на прысуд актывісту «Маладога фронту» Эдуарду Лобаву, які адбывае пакараньне 4 гадамі калёніі.

01.02.2012 Адвакаты Саннікава звярнуліся ў суд з нагоды нядопуску да падабароннага

Як паведаміла жонка экс-кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Ірына Халіп, 31 студзеня адвакаты падалі ў магілёўскі суд пазоў з нагоды іх нядопуску да Саннікава ў час яго знаходжання ў турме Магілёва.

Валянцін Стэфановіч сустрэўся з прадстаўнікамі палітычных колаў і грамадзянскай супольнасці Швецыі

01.02.2012 Валянцін Стэфановіч сустрэўся з прадстаўнікамі палітычных колаў і грамадзянскай супольнасці Швецыі

Падчас гэтых сустрэчаў Валянцін Стэфановіч падкрэсліў, што Праваабарончы цэнтр “Вясна” патрабаваў і патрабуе ад уладаў Беларусі неакладнага вызвалення ўсіх палітвязняў у краіне, што з’яўляецца безумоўнай перадумовай для любых кантактаў з боку ЕС з прадстаўнікамі афіцыйнага Менску.

У Слоніме нагадваюць пра палітычных вязняў (фота)

01.02.2012 У Слоніме нагадваюць пра палітычных вязняў (фота)

У розных грамадскіх месцах: на прыпынках, пад’ездах шматпавярховых дамоў, адміністрацыйных будынках расклеена некалькі сотняў улётак з партрэтамі беларускіх палітычных зняволеных і з заклікам “Свабоду палітвязням!”.

31.01.2012 Паводле неафіцыйных звестак, Мікалай Аўтуховіч пераведзены ў гродзенскую турму

Паводле неафіцыйных звестак, ваўкавыскі прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч знаходзіцца ў гродзенскай турме. Пра гэта БелаПАН паведаміў яго былы адвакат Павел Сапелка.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства