Навіны на тэму: палітвязьні

24.02.2012 Мікалай Статкевіч узнагароджаны прэміяй "З адкрытым забралам"

Былы кандыдат у прэзідэнты Мікалай Статкевіч узнагароджаны прэміяй імя Юрыя Захаранкі "З адкрытым забралам". "За мужнасць, за гонар, за самаахвярнасць".

Швецкія цацкі зладзілі акцыю салідарнасці з беларускімі сябрамі (фота)

24.02.2012 Швецкія цацкі зладзілі акцыю салідарнасці з беларускімі сябрамі (фота)

Яны вышлі з плакатамі: “Трымайцеся, сябры! Швецкія цацкі з вамі!” і “Швецкія цацкі за свабоду сходаў у Беларусі!” і патрабавалі вызвалення Паўла Вінаградава і Аляксандра Арцыбашава, асуджаных да 10 сутак адміністратыўнага арышту. Арганізатарам акцыі з'яўлялася цацачнае крыло швецкай праваабарончай арганізацыі Östgruppen.

Суд над Сяргеем Каваленкам: дзень чацвёрты (дадаліся фоты)

24.02.2012 Суд над Сяргеем Каваленкам: дзень чацвёрты (дадаліся фоты)

Пракурор Лутаў запатрабаваў для Каваленкі 2 гады 8 месяцаў калоніі. У судзе абвешчаны перапынак да 18:00, калі будзе абвешчаны прысуд.

Тацяна Равяка: “Палітвязьні – асаблівы прадмет нашай занепакоенасьці” (відэа)

23.02.2012 Тацяна Равяка: “Палітвязьні – асаблівы прадмет нашай занепакоенасьці” (відэа)

Сітуацыя з беларускімі палітвязьнямі цягам апошняга часу значна пагаршаецца. Улады выкарыстоўваюць любую магчымасьць, каб паставіць на калені тых, хто не папрасіў літасьці ў служкаў рэжыму. Так, Мікалай Статкевіч,які быў асуджаны на 6 гадоў зняволення ў калоніі строгага рэжыму па артыкуле аб масавых беспарадках, у сярэдзіне студзеня быў пераведзены са шклоўскай калоніі ў магілёўскую турму, дзе рэжым утрыманьня нашмат больш жорсткі.

Суд над Сяргеем Каваленкам: дзень трэці (дадаліся фоты)

23.02.2012 Суд над Сяргеем Каваленкам: дзень трэці (дадаліся фоты)

Сёньня ў Віцебску працягваецца разгляд крымінальная справы Сяргея Каваленкі, якога вінавацяць у парушэньні рэжыму адбыцця «хатняй хіміі» — умоўнага пакараньня, прысуджанага за бел-чырвона-белы сьцяг, вывешаны 7 студзеня 2010 году на гарадзкой навагодняй ёлцы.

23.02.2012 Аргкамітэт Дня Волі патрабуе вызваліць палітвязняў да 25 сакавіка

Гэта магло б стаць "крокам да грамадскага прымірэння". Пасля гэтага прапануецца пачаць перамовы ўлады і прадстаўнікоў апазіцыі наконт правядення дэмакратычных прэзідэнцкіх і парламенцкіх выбараў. Пра гэта было заяўлена ў чацвер на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

22.02.2012 Паўла Севярынца наведаў Паніка

Дарадца па палітыка-эканамічных пытаннях амбсады ЗША ў Беларусі Крыстофер Паніка наведаў Паўла Севярынца, які знаходзіцца на "хіміі" ў Пружанскім раёне.

Суд над Сяргеем Каваленкам: дзень другі (дадаліся фоты)

22.02.2012 Суд над Сяргеем Каваленкам: дзень другі (дадаліся фоты)

Сёньня, 22 лютага ў судзе Першамайскага раёну Віцебску працягваецца працэс над сябрам КХП-БНФ Сяргеем Каваленкам.

22.02.2012 Дашкевіча паўторна змясцілі ў ШЫЗА на 10 сутак

Пра гэта Еўрарадыё паведаміла нявеста палітвязня Наста Палажанка.

У Віцебску пачаўся суд па справе Сяргея Каваленкі

21.02.2012 У Віцебску пачаўся суд па справе Сяргея Каваленкі

Сёньня ў 10:30 у судзе Першамайскага раёну Віцебска распачнецца судовы працэс над сябрам КХП-БНФ Сяргеем Каваленкам, якога вінавацяць паводле артыкулу 415 Крымінальнага Кодэксу "ухіленьне ад адбыцьця пакараньня".

Праваабаронца патрабуе змяніць меру стрымання для Сяргея Каваленкі

20.02.2012 Праваабаронца патрабуе змяніць меру стрымання для Сяргея Каваленкі

Напярэдадні суду над Сяргеем Каваленкам, прызначанага на 21 лютага, віцебскі праваабаронца Павел Левінаў наведаў Першамайскі райсуд, дзе будуць разглядаць крымінальную справу сябра КХП БНФ. Праваабаронца падаў на імя суддзі Алены Жук пісьмовае патрабаванне замяніць зняволенне на больш мяккую меру стрымання для Сяргея Каваленкі.

У Хоцімску нагадалі пра палітвязняў (фота)

20.02.2012 У Хоцімску нагадалі пра палітвязняў (фота)

У гарадскім пасёлку Хоцімск 18 лютага з’явіліся ўлёткі з пытаннямі “Калі адпусцяць палітвязняў?” і “Калі нашы суды стануць незалежнымі?”. Акцыю ў межах кампаніі “100 пытанняў да ўлады” правялі мясцовыя актывісты “Гавары праўду”.

Статкевіча-старэйшага падтрымаў Лонданскі ПЭН-клуб

20.02.2012 Статкевіча-старэйшага падтрымаў Лонданскі ПЭН-клуб

Ліст маральнай падтрымкі даслалі прадстаўнікі Лонданскага ПЭН-клуба. У ім гаворыцца, што прадстаўнікі лонданскай інтэлігенцыі выказваюць Віктару Паўлавічу Статкевічу сваю падтрымку ў цяжкі для яго час, калі ён несправядліва разлучаны з сынам. Аўтары захапляюцца яго мужнасцю, стойкасцю і шлюць яму не толькі цяпло сваіх сэрцаў, але і моляцца за яго.

Родныя Сяргея  Каваленкі просяць замяніць галадоўніку меру стрымання

18.02.2012 Родныя Сяргея Каваленкі просяць замяніць галадоўніку меру стрымання

Маці і жонка зняволенага ў СІЗА віцебскага актывіста падалі скаргі ў пракуратуру і старшыні аблвыканкаму Аляксандру Косінцу. Яны просяць прыняць тэрміновыя захады, каб Сяргею Каваленку змянілі меру стрымання, бо ягоная жыццё заходзіцца пад пагрозай.

18.02.2012 Навіны палітвязняў ад Свабоды

Андрэю Саньнікаву ў Віцебскай калёніі знайшлі працу. У Мікалая Аўтуховіча ў выніку перанесенага стрэсу рэзка пагоршыўся зрок. Мікалай Статкевіч спадзяецца на хуткае вызваленьне Андрэя Саньнікава і Алеся Бяляцкага. Зьмітру Бандарэнку забаранілі пазваніць дамоў без тлумачэньня прычын. Прывітаньне ад Эдуарда Лобава прыйшло празь ягонага сябра ў калёніі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства