Навіны на тэму: палітвязьні
29.02.2012 У Змітра Бандарэнкі пагоршыўся стан здароўя
Жонка палітзняволенага каардынатара “Еўрапейскай Беларусі” Змітра Бандарэнкі атрымала ад мужа ліст, з якога вынікае, што ў палітыка зноў абвастрыліся хваробы.
29.02.2012 Сяргея Каваленку перавезлі ў турэмны шпіталь пры мінскай калоніі №1
Пра гэта стала вядома 29 лютага, калі Сяргея Каваленку паспрабаваў наведаць у віцебскім СІЗА бацька, Аляксандр Каваленка.
29.02.2012 Стэфановіч: гэта сур’ёзная параза беларускай дыпляматыі
Намесьнік старшыні праваабарончага цэнтру «Вясна» Валянцін Стэфановіч заявіў, што ўсю адказнасьць за дыпляматычны крызіс і за ізаляцыю Беларусі нясе афіцыйны Менск і непасрэдна Аляксандар Лукашэнка.
29.02.2012 У Слоніме -- акцыя ў падтрымку палітвязняў (фота)
Дзесяткі ўлётак з партрэтамі зняволеных і з заклікам “Свабоду палітвязням!” былі расклеены ў цэнтры Слоніма на дамах, інфармацыйных дошках, уваходах у крамы і на будынках дзяржаўных устаноў. Інфармацыйная кампанія з патрабаваннем свабоды палітвязням будзе працягвацца да таго часу, пакуль іх усіх не выпусцяць на волю.
28.02.2012 “Літаратура і нацыя” Алеся Бяляцкага - у шорт-лісце “Залатой літары”
Сёлета ў спіс прэтэндэнтаў на атрыманне суб’ектыўнай літаратурнай прэміі Адама Глобуса “Залатая літара 2011” трапілі 10 кніг, якія глянуліся пісьменніку цягам года, паведамляе сайт “Нашай Нівы”. Галасаванне праходзіць на старонцы Адама Глобуса ў LiveJournal.
28.02.2012 Бабруйчане салідарныя з палітвязнямі (відэа)
27 лютага ў Бабруйску зладзілі дзень салідарнасці з беларускімі палітвязнямі і прымеркавалі яго да дня народзінаў Яўгена Васьковіча.
28.02.2012 У Бабруйску ўзгадалі беларускіх палітвязняў (фота)
Вечарам 27 лютага бабруйскія актывісты дэмакратычных сіл зладзілі вечарыну ў падтрымку беларускіх палітвязняў. Вечарына была прымеркаваная да Дня нараджэння Яўгенія Васьковіча. Некалькі дзесяткаў дэмакратычных актывістаў сабраліся на офісе АГП, каб выказаць ім сваю салідарнасць і падтрымку.
28.02.2012 Лёнінг: рэпрэсіі ў Беларусі павінны быць спыненыя
Упаўнаважаны фэдэральнага ўраду Нямеччыны па правах чалавека Маркус Лёнінг зрабіў заяву ў сувязі з вынясеньнем прысуду Сяргею Каваленку.
28.02.2012 У Гародні забаранілі пікет у падтрымку палітвязняў
Гарадзенскім праваабаронцам Віктару Сазонаву і Раману Юргелю гарадскія ўлады адмовілі ў дазволе на правядзенне пікету ў падтрымку палітвязняў, які планавалася правесці 8 сакавіка. Гарвыканкам афіцыйным спаслаўся на тое, што заяўнікі не прынялі належных мераў па арганізацыі бяспечных умоваў правядзення заяўленага мерапрыемства.
28.02.2012 Эштан: ЕС у сакавіку вызначыцца з санкцыямі ў дачыненні да беларускіх прадпрыемстваў і бізнесменаў
Вярхоўны прадстаўнік Еўрасаюза па замежных справах і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан 27 лютага на прэс-канферэнцыі ў Бруселі падкрэсліла, што пазіцыя ЕС застаецца нязменнай — беларускія ўлады павінны вызваліць і рэабілітаваць усіх палітзняволеных, а таксама паважаць правы чалавека.
28.02.2012 Дэпутат бундэстага Марылуізэ Бек: супраць дысідэнтаў у Беларусі ідзе мэтанакіраваная барацьба
Прыгавор у дачыненні да віцебскага апазіцыянера Сяргея Каваленкі толькі пацвярджае той факт, што супраць дысідэнтаў у Беларусі вядзецца мэтанакіраваная барацьба, лічыць дэпутат бундэстага ад партыі "Зялёныя" Марылуізэ Бек.
27.02.2012 Рэха суду над Каваленкам у Першамайскім райсудзе Віцебску
Партыйцы, журналісты, сваякі падсуднага і шараговыя грамадзяне напісалі паўсотні скаргаў на тое, што іх не пусцілі на суд над віцебскім актывістам, які праходзіў з 21 па 24 лютага. “Кніга скаргаў і прапановаў" цяпер запоўненая, трэба заводзіць новую і пісьмова адказваць кожнаму, хто запісаў свае прэтэнзіі.
27.02.2012 “Андрэй Саннікаў. Хроніка суднага часу” на YouTube (відэа)
Міні-фільм “Хроніка суднага часу” прысвечаны былому кандыдату ў прэзідэнты Андрэю Саннікаву, які асуджаны на 5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму па крымінальнаму артыкулу "масавыя беспарадкі". 8 Сакавіка палітвязень адзначыць за кратамі свой 58-ы дзень народзінаў. Дашлі паштоўку зняволенаму палітыку і падтрымай яго на складаным жыццёвым этапе!
27.02.2012 Еўрапейскі саюз адклаў “беларускае пытанне”?
Эксперты кажуць пра таемныя перамовы паміж Мінскам і Еўропай.
24.02.2012 Прысуд Сяргею Каваленку – 2 гады і 1 месяц агульнага рэжыму
Суддзя суду Першамайскага раёну Віцебска Алена Жук прызнала Сяргея Каваленку вінаватым ва ўхіленні ад адбыцця пакарання і асудзіла яго па артыкуле 415 Крымінальнага кодэксу да 2 гадоў і 1 месяца калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.










