Навіны на тэму: палітвязьні
07.03.2012 Што чакае Алеся Бяляцкага ў Бабруйскай калоніі
Палітзняволены праваабаронца Алесь Бяляцкі даслаў родным і сябрам першыя паштоўкі з Бабруйскай папраўчай калоніі, дзе ён знаходзіцца з 28 лютага. Пакуль ён змешчаны ў карантын на два тыдні.
06.03.2012 Сваякі Каваленкі робяць усё магчымае каб выратаваць ягонае жыцьцё
Сям’я Сяргея Каваленкі 27 лютага праінфармавала Спецдакладчыка Савета па правах чалавека ААН аб сітуацыі з палітвязнем, які пасьля новага прысуду 24 лютага працягвае трымаць галадоўку. Дакумент быў падрыхтаваны з дапамогай віцебскіх праваабаронцаў. А тым часам ягоная жонка Алена сустрэлася з ім на Валадарцы
06.03.2012 Бабруйскія актывісты даслалі лісты і паштоўкі палітвязням (фота)
Грамадскія актывісты з Бабруйска даслалі лісты і паштоўкі беларускім палітвязням. Акцыю ў падтрымку палітвязняў арганізавалі мясцовыя актывісты “Гавары праўду”. Прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці збіраюцца рабіць усё магчымае, каб аказаць дапамогу праваабаронцу Алесю Бяляцкаму, накіраванаму адбываць пакаранне ў Бабруйскую калонію.
06.03.2012 Змітру Бандарэнку не прысвоілі групу інваліднасці
Каардынатару кампаніі «Еўрапейская Беларусь», даверанай асобе кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава на выбарах-2010 Змітру Бандарэнку, які адбывае пакаранне ў магілёўскай калоніі № 15, не прысвоілі групу інваліднасці.
05.03.2012 З Паўлам Севярынцам салідарныя
За апошнія два месяцы Павел Севярынец атрымаў больш за 400 лістоў, 7 паштовак са словамі віншавання з днём Святога Валянціна і нават 2 віншаванні з Днём абаронцаў Айчыны. Найбольш палітвязню пішуць з Брэстчыны, Гродзеншчыны, Мінску, таксама з Чэхіі, Польшчы і Злучаных Штатаў Амерыкі.
05.03.2012 Сяргей Каваленка: «Буду галадаваць да канца»
Маці, брат і сын Сяргея Каваленкі сустрэліся зь ім у менскім ізалятары на Валадарскага, дзе знаходзіцца рэспубліканскі турэмны шпіталь.
05.03.2012 Асамблея НДА: дзеяньні беларускіх уладаў прывялі да каштоўнаснага ў сваёй аснове канфлікту паміж Менскам і ЭЗ
Толькі вызваленьне й поўная рэабілітацыя палітвязьняў, а таксама спыненьне ўсіх формаў ціску на незалежную грамадзянскую супольнасьць, паводле сябраў Рабочай групы Асамблеі няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў, створаць магчымасьць для пераадоленьня комплекснага крызысу, у якім знаходзіцца краіна, міжнароднай ізаляцыі, і для ўхіленьня пагрозы незалежнасьці Беларусі.
05.03.2012 Замест лістоў з волі Мікалай Статкевіч атрымлівае цыдулкі "Ліст не прайшоў цэнзуры"
Пра гэта паведаміў Леанід Гаравы, актывіст руху "За Свабоду", які перапісваецца з палітвязнямі. Ён распавёў, што атрымаў паштоўку ад Мікалая Статкевіча з паведамленнем, што мінулы ліст палітвязень не атрымаў – толькі пусты канверт з прышпіленай паперкай "Ліст не прайшоў цэнзуры".
02.03.2012 Севярынец адмаўляецца працаваць у нядзелю
Як шчыры вернік, Павел Севярынец адмаўляецца працаваць у нядзелю. Ён спадзяецца ўладзіць з гаспадаром пытанне аб выходным дні 11 сакавіка. Павел лічыць здзекам для мільёна ўвацаркоўленых хрысціян перанос працоўнага дня на нядзелю.
02.03.2012 Суд дазволіў сваякам сустрэцца зь Сяргеем Каваленкам
Судзьдзя Першамайскага суду Віцебску Алена Жук дазволіла сваякам Сяргея Каваленкі сустрэцца зь ім у Менскім рэспубліканскім турэмным шпіталі, які цяпер знаходзіцца пры Менскім СІЗА на вуліцы Валадарскага.
02.03.2012 Сейм Польшчы прыняў рэзалюцыю па Беларусі
Польскі Сейм прыняў рэзалюцыі па пытанні сітуацыі ў Беларусі, якую напярэдадні падрыхтавала камісія па замежных справах.
02.03.2012 Вярхоўны суд замаруджвае працэс вызвалення палітвязня Дзядка
Справа ў тым, што закон аб амністыі, які ўступіў у сілу 7 ліпеня 2010 года, прадугледжвае вызваленне ад пакарання асоб, пацярпелых ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Мікалай Дзядок нарадзіўся неўзабаве пасля Чарнобыльскай катастрофы і нейкі час з бацькамі пражываў у горадзе Брагін Гомельскай вобласці.
02.03.2012 Каваленка згубіў 30 кг і працягвае галадоўку
Каваленку наведаў адвакат. Сказаў, што ён па-ранейшаму галадуе, патрабуе пераводу ў цывільны шпіталь і зьмены меры стрыманьня. Адчувае сябе вельмі слабым, скардзіцца, што яму цяжка і ляжаць і сядзець.
01.03.2012 Пачалася акцыя «Пакінь дыктатара на лёдзе»
Польскі парламентарый Марэк Мігальскі ініцыяваў у інтэрнэце збор подпісаў за адмену чэмпіянату свету па хакеі ў 2014 г. у Беларусі.
01.03.2012 Асуджаныя па “справе менскіх анархістаў” не могуць дачакацца рашэння па наглядных скаргах з Вярхоўнага суда
Восенню 2011 года праваабарончыя арганізацыі, палітычныя партыі і грамадскія арганізацыі Беларусі і Еўропы прызналі іх палітычнымі вязьнямі. Апошняя акалічнасць і стала прычынай таго, што, прызначаны быць вышэйшым судовым органам краіны, Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь адкрыта і груба парушыў правы гэтых людзей.










