Навіны на тэму: палітвязьні
14.03.2012 Дашкевіч чарговы раз змешчаны ў штрафны ізалятар
Паводле адміністрацыі папраўчай установы, старшыня Маладога Фронту адмаўляецца выконваць законныя патрабаванні ахоўнікаў. Паплечнікі ж Дашкевіча заяўляюць пра правакацыю супраць свайго лідара.
14.03.2012 Праваабаронца патрабуе, каб суддзя змяніла меру стрымання для Сяргея Каваленкі
Павел Левінаў накіраваў ужо дзявяты зварот да суддзі Першамайскага райсуду Алены Жук, якая 24 лютага асудзіла Сяргея Каваленку на 2 гады і 1 месяц турмы. Праваабаронца піша, што жыццё Сяргея Каваленкі ў небяспецы, што ён трымае працяглую галадоўку пратэсту, і выйсці з яе ва ўмовах зняволення праблематычна.
14.03.2012 Трэба ратаваць жыццё Сяргея Каваленкі (відэа)
Актывісты грамадзянскай супольнасьці Віцебску абмеркавалі сітуацыю, што склалася вакол сітуацыі з Сяргеем Каваленкам, асуджаным да 2-х гадоў і 1 месяца калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. На дадзены момант палітвязень знаходзіцца ў мінскім турэмным шпіталі і па-ранейшаму адмаўляецца прымаць ежу. Што рабіць, каб дамагчыся спынення галадоўкі?...
13.03.2012 Паўлу Вінаградаву далі 7 сутак арышту
Суд Маскоўскага раёна Менска асудзіў актывіста кампаніі "Гавары праўду" Паўла Вінаградава да 7 сутак па арт 17.1 КаАП РБ (Дробнае хуліганства). Цяпер Паўлу Вінаградаву пагражае ўсталяваньне прэвентыўнага нагляду, паколькі дадзены адміністратыўны арышт – ужо трэці з моманту вызваленьня палітвязьня 14 верасьня 2011 году.
13.03.2012 Лісты ад Яўгена Васковіча прыходзяць толькі сваякам
У апошнія некалькі месяцаў бабруйскім калегам і сябрам Яўгена Васьковіча не прыходзяць ад яго лісты. Нейтральныя допісы без скаргаў атрымліваюць толькі яго блізкія сваякі. Калегам і сябрам Яўгена лісты не прыходзяць зусім.
13.03.2012 Камісія разгледзела прашэнні аб памілаванні Кавалёва, Саннікава і Бандарэнкі
Зараз іх лёс залежыць выключна ад кіраўніка краіны. Калі будзе агучана яго рашэнне, не вядома.
12.03.2012 За Уладзімерам Яроменкам могуць усталяваць прэвентыўны нагляд
15 сакавіка ў судзе Перашамайскага раёну Менска адбудзецца судовае паседжаньне, на якім будзе вырашацца пытаньне аб усталяваньні прэвентыўнага нагляду за былым палітвязьнем Уладзімерам Яроменкам. Судовае паседжаньне пачнецца а 14-й гадзіне.
12.03.2012 Палітвязні павіншавалі бярозаўчанак
Бярозаўскія актывісткі Тамара Шчапёткіна і Таццяна Аліхвер атрымалі пісьмы і віншаванні ад Зміцера Дашкевіча і Мікалая Аўтуховіча. А яшчэ падзякавалі за падтрымку. Як напісаў Мікола Аўтуховіч, «дзякуючы многім нераўнадушным людзям, я адчуў сілу духа ў сабе, убачыў, што я не адзінокі».
11.03.2012 У Брэсце збіраюць грошы ў падтрымку сям’і Сяргея Каваленкі
З ініцыятывай матэрыяльна дапамагчы сям’і віцебскага сябра КХП-БНФ, які ўжо больш за два месяцы трымае галадоўку за кратамі, выступілі ягоныя брэсцкія аднапартыйцы. Аднак непасрэдна ў зборы сродкаў бяруць удзел таксама прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і незалежныя журналісты.
11.03.2012 Барысаўскія актывісты атрымалі 15 і 10 сутак адміністрацыйнага арышту
10 сакавіка адбыўся суд над затрыманымі 9 сакавіка актывістамі Анатолем Аскерка і Іванам Шутко. Суддзя Барысаўскага раённага суда Герасімовіч вынес рашэнне аб адміністрацыйным арышце Аскеркі на 15 сутак, а Шутко - на 10 сутак.
09.03.2012 Гарадзенскія праваабаронцы павіншавалі Андрэя Саннікава
8 сакавіка гарадзенскія праваабаронцы павіншавалі палітычнага зняволенага Андрэя Саннікава з Днём народзінаў. Раман Юргель з БХК, які дасылаў Саннікаву тэлеграму, адзначыў: “Гэта справа маральнай падтрымкі, мяркую, што грамадства не павінна быць абыякавым да лёсу палітвязняў і выяўляць сваю салідарнасць”.
09.03.2012 У Бярозе адзначылі Дзень народзінаў Андрэя Саннікава (фота)
У Дзень нараджэння палітвязня, кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава, у Бярозе з’явіліся плакаты з ягонай выявай на цэнтральнай вуліцы. Мясцовыя актывісты адзначаюць, што гэта маленькі унёсак у вялікую падзяку мужнаму чалавеку, падтрымка ягонай сям’і.
07.03.2012 Міні-фільм пра палітвязня, які атрымаў самае жорсткае пакаранне (відэа)
Мікалай Стакевіч асуджаны па артыкуле аб масавых беспарадках за падрыхтоўку і ўдзел у Плошчы 2010 на 6 гадоў зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. 12 студзеня 2012 года па рашэнні Шклоўскага раённага суду ён быў змешчаны на тры гады ў турму закрытага тыпу, дзе ўмовы ўтрымання значна больш жорсткія, чым у калоніі. Працэс адбываўся ў закрытым рэжыме.
07.03.2012 Акцыя ад «Свабоднага рэгіёну» у Наваполацку (фота)
У горадзе на афішных тумбах былі расклееныя партрэты Мікалая Статкевіча і Андрэя Саннікава, а таксама ўлёткі, якія заклікалі да байкоту маючых адбыцца парламенцкіх выбараў. Частка ўлётак была прысвечана аналізу «дасягненняў» рэспублікі за час кіравання Аляксандра Лукашэнкі.
07.03.2012 Супольная малітва за выратаванне Сяргея Каваленкі
На Берасцейшчыне пачалася малітва за выратаванне жыцця Сяргея Каваленка. Супольную бесперапынную малітву за моц Сяргея, за яго здароўе і за тое, каб ён спыніў галадоўку прапанавала сваім сябрам і аднадумцам брэсцкая актывістка Ірына Лаўроўская.










