Навіны на тэму: палітвязьні
21.03.2012 Людзі моляцца за жыццё Сяргея Каваленкі
Да малітвы, якая доўжыцца 24 гадзіны ў суткі, за галадаючага ў турме Сяргея Каваленку ўжо далучыліся 37 чалавек, у тым ліку жонка Сяргея Каваленка і грамадзяне Украіны. Пра гэта распавяла ініцыятар малення за выратаванне палітвязня брэсцкая актывістка Ірына Лаўроўская. Яна спадзяецца, што да гэтай ініцыятывы далучыцца яшчэ больш людзей.
21.03.2012 Баранавічы: грамадскія актывісты віншуюць палітвязняў з Днём Волі
21 сакавіка грамадскія актывісты з Баранавічаў накіравалі палітзняволеным краіны віншавальныя лісты і паштоўкі да 25 Сакавіка. "Мы пажадалі нашым сябрам і аднадумцам моцнага здароўя і найхутчэйшай свабоды",- распавёў старшыня гарадской суполкі Руха “За свабоду” Віктар Сырыца.
21.03.2012 У Брэсце ладзяць акцыі салідарнасці з Сяргеем Каваленкам
На ўлётках, якія з’явіліся ў шматлюдных месцах Брэста змешчаны фотаздымкі схуднелага Сяргея Каваленкі, зробленыя падчас судовага працэсу на ім, а таксама фота суддзі. Подпіс пад улеткамі: “Думаеце вас гэта не закране? Чакайце новы ГУЛАГ!”
20.03.2012 Актывісты Бялыніцкага раёна віншуюць палітвязняў з Днём Волі
“Віншаванні давялося ў асноўным пісаць ў лістах, бо, на жаль, віншавальных паштовак са святам 25 Сакавіка здолелі набыць усяго некалькі, - распавядае Барыс Вырвіч. – Мы пажадалі палітвязням захоўваць аптымізм і веру ў тое, што ў хуткім часе ўсё будзе добра".
20.03.2012 Актывісты Слоніма падалі заяўку на пікет за вызваленне Каваленкі
Досвед гэтага і мінулых гадоў паказвае, што Слонімскі райвыканкам падобных мерапрыемстваў праводзіць не дазваляе. Сябры дэмакратычнага згуртавання горада запланавалі пікет на 4 красавіка.
19.03.2012 Ліст ад Алеся Бяляцкага атрымалі гарадзенскія праваабаронцы
Кіраўнік Праваабарончага цэнтру “Вясна” ў лісце з бабруйскай калоніі ні на што не наракае. Піша, што тыя, хто служыў у войску, асабліва ў савецкім, могуць прыгадаць у такой сітуацыі сваю вайсковую службу. Чаго яму моцна бракуе – дык гэта непасрэднага асабістага кантакту з роднымі, блізкімі і сябрамі.
19.03.2012 Слонімцы звярнуліся да Генпракурора з патрабаваннем вызваліць вязняў
Група жыхароў Слоніма звярнулася да Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь Аляксандра Конюка. Падпісанты звароту патрабуюць вызваліць Сяргея Каваленку, Андрэя Саннікава, Зміцера Бандарэнку і ўсіх палітычных вязняў.
19.03.2012 Орша: Бел-чырвона-белы сцяг у падтрымку Каваленкі
Ініцыятары гэтай акцыі прадэманстравалі сваю салідарнасць з галадаючым віцебскім актывістам Сяргеем Каваленка, выказалі сваю нязгоду з тым, што вывешванне нацыянальнага сцяга караецца крымінальна ў нашай краіне, а таксама паказалі, што справа Сяргея Каваленкі зможа працягвацца.
19.03.2012 Алесь Бяляцкі: "Малайцы! Трэба варушыцца, бо пад ляжачы камень вада не цячэ"
Бабруйскія грамадскія актывісткі Вольга Піманава і Валянціна Глухава атрымалі паштоўку ад Алеся Бяляцкага, дасланую з Бабруйскай выпраўленчай калоніі. Праваабаронца падзякуе жанчынам за падтрымку і выказвае спадзяванне на хуткую сустрэчу.
16.03.2012 Мікалая Дзядка змясцілі ў карцар
За парушэнне правілаў калоніі.
16.03.2012 Бабруйск: Другі этап агульнанацыянальнай дыктоўкі прысвяцілі палітвязням (фота)
Вечарам 15 сакавіка ў бабруйскім офісе АГП прайшоў другі этап агульнанацыянальнай дыктоўкі. Мясцовыя дэмакраты прысвяцілі яго беларускім палітвязням.
15.03.2012 Гарадзенскія праваабаронцы заклікаюць дасылаць палітвязням паштоўкі да 25 Сакавіка
"Сённяшнія палітвязні таксама гэты дзень лічаць святым для сябе і свайго народу. Таму падпісаць і даслаць ім віншавальную паштоўку – гэта той мінімум, які можа зрабіць кожны”, - кажа Віктар Сазонаў.
15.03.2012 За Уладзімерам Яроменкам усталявалі прэвентыўны нагляд
У судзе Перашамайскага раёну Менска прайшло судовае паседжаньне, па выніках якога усталяваны прэвентыўны нагляд тэрмінам на 1 год за былым палітвязьнем Уладзімерам Яроменкам.
15.03.2012 30 сутак ШІЗА для Зьміцера Дашкевіча
Паплечнікі і сваякі шакаваны колькасцю сутак, што сталіся чарговым выпрабаваннем для старшыні Маладога Фронту.
15.03.2012 Сяргей Парсюкевіч: затрыманне можа быць звязана з акцыяй салідарнасці з Каваленкам
"Спыненне інспектарамі ДАІ відавочна было толькі нагодай. Нездарма нас павезлі не ў інспекцыю, а ў пастарунак. І нездарма так пільна аглядалі машыну. Але нічога падазронага супрацоўнікі Першамайскага РАУС там не знайшлі", - распавёў сп. Парсюкевіч, які кіраваў затрыманай машынай, у якой ехала і Алена Каваленка.










