Навіны на тэму: палітвязьні
27.03.2012 Мікалая Дзядка пазбавілі чарговай перадачы
Чарговае, ужо сёмае парушэньне рэжыму зафіксавала адміністрацыя калоніі №15 у Магілёве з боку палітвязьня Мікалая Дзядка падчас ягонага знаходжаньня ў ШІЗА (з 12 па 17 сакавіка). За гэта палітвязьня ў чарговы раз пазбавілі наступнай перадачы, якая была запланаваная на травень гэтага году. Цяпер бліжэйшая перадача мае быць толькі ўвосень.
27.03.2012 Віцебскія актывісты "Еўрапейскай Беларусі" вывесілі сцяг у падтрымку палітвязняў (фота)
Актывісты вывесілі сцяг на парэнчах чыгуначнага маста ў раёне вуліцы Маланаберажнай. Пад ім праходзяць 4 трамвайныя маршруты, так што бел-чырвона-белы сцяг выдатна бачылі тыя, хто ў ранішні час ехаў на працу ў бок раёнаў Маркаўшчыны і ДСК.
27.03.2012 Алесь Кіркевіч пра сітуацыю з палітвязнямі і палітычную зіму (відэа)
Былы палітвязень з Гародні Алесь Кіркевіч лічыць, што палітвязняў у сённяшніх умовах не выпусцяць з астрогаў.
26.03.2012 Перфоманс пра сітуацыю ў Беларусі на вуліцах Кракава (фота)
Студэнты чатыры гадзіны сядзелі з звязанымі ланцугамі рукамі і чорнымі мяшкамі на галовах. Гэты акт сімвалізаваў сітуацыю, якая склалася на сёння ў Беларусі.
26.03.2012 У Познані 25 Сакавіка ўзгадалі беларускіх палітвязняў (фота)
Студэнты-палітолагі Познаньскага універсітэта 25 сакавіка арганізавалі акцыю па зборы лістоў да палітвязняў Беларусі. Большасць людзей ахвотна пагаджаліся і пісалі словы падтрымкі і салідарнасці.
26.03.2012 Сяргея Каваленку этапавалі ў вар’ятню на «Віцьбу-3»
У ноч на 26 сакавіка галадоўніка Сяргея Каваленку адправілі этапам ў псыхіятрычную турэмную лякарню пры віцебскай калёніі Віцьба-3.
26.03.2012 Касацыйная скарга Сяргея Каваленкі будзе разглядацца 10 красавіка
Віцебскі абласны суд мусіць даць адказ, наколькі законнае і справядлівае рашэнне вынесла суддзя Першамайскага райсуду Алена Жук, якая прысудзіла сябру КХП БНФ Сяргею Каваленку 2 гады 1 месяц зняволення ў калоніі.
25.03.2012 Сяргея Каваленку могуць прызнаць вязнем сумлення
Пра гэта "Белсату" паведаміў праваабаронца Валянцін Стэфановіч. Адпаведную інфармацыю пра акалічнасці зняволення Сяргея Каваленкі праваабаронцы перадалі ў міжнародныя арганізацыі. „Задача праваабарончых арганізацыяў у тым, каб гэтая справа была вядомая ў міжнародных структурах, у тым ліку трэба прыцягваць увагу міжнародных праваабарончых арганізацыяў”, – распавёў праваабаронца.
24.03.2012 “Яны прынеслі сябе ў ахвяру за лепшую будучыню Беларусі”
Бярозаўскія грамадскія актывісты накіроўваюць лісты і віншавальныя паштоўкі палітвязням да Дня волі і выказваюць ім словы падтрымкі. “Людзі знаходзяцца за кратамі ў невыносных умовах. Ім будзе прыемна ведаць, што яны не адны, -кажа грамадскі актывіст Анатоль Сахаруша. - Калі разабрацца - то і мы ў няволі. Як пеў Сокалаў-Воюш, у нашай краіне за сценамі турмы таксама зона”.
23.03.2012 «Чорны сьпіс» ЭЗ будзе пашырацца да вызваленьня палітвязьняў
Рада міністраў замежных спраў краін Эўразьвязу пашырыла сьпіс беларускіх асобаў і кампаній, што трапляюць пад санкцыі, паведамляе карэспандэнт РС у Брусэлі.
22.03.2012 Алена Каваленка зьвярнулася ў Генэральную пракуратуру
Жонка палітвязьня Сяргея Каваленкі сустрэлася з кіраўніком турэмнага шпіталя на вуліцы Валадарскага ў Менску, дзе знаходзіцца яе муж, палітвязень Сяргей Каваленка.
22.03.2012 Студэнты Гданьскага універсітэта патрабуюць уратаваць галадаючага Каваленку
У сераду 21 сакавіка студэнты-беларусы прыйшлі да Генеральнага Кансуляту РБ у Гданьску, каб перадаць адпаведны зварот да ўладаў, пад якім падпісаліся больш за 250 студэнтаў Гданьскага універсітэта . Да ўдзельнікаў акцыі выйшаў генконсул Аляксей Швед, які адмовіўся прымаць зварот, спаўслаўшыся на адсутнасць у яго такіх паўнамоцтваў.
21.03.2012 «Генпракуратура завяршае праверку абставінаў падачы Саннікавым прашэння аб памілаванні»
Як паведамляе сайт Генпракуратуры, правяраюцца заявы, што прагучалі ў СМІ з боку асобных асоб, пра тое, што Саннікавым — «які адбывае пакаранне за арганізацыю масавых беспарадкаў, якія суправаджаліся пагромамі, гвалтам і знішчэннем маёмасці» — прашэнне аб памілаванні напісана нібыта пад ціскам».
21.03.2012 Да Каваленкі выклікаюць рэаніматоляга
З палітвязьнем Сяргеем Каваленкам у сьледчым ізалятары на вуліцы Валадарскага ў Менску сустрэлася ягоная жонка Алена Каваленка.
21.03.2012 Улёткі ў падтрымку Сяргея Каваленкі з'явіліся сёння ў Оршы
У іх тэксце паведамляецца, што ў Сяргея засталася сям'я: яго маці, жонка, а таксама двое дзяцей - 7-мі месячная дачка і 7-мі гадовы сын, для якіх ён быў адзіным карміцелем. Таксама ўказваецца кантактны адрас для людзей, якія хочуць і могуць аказаць якую-небудзь дапамогу Сяргею Каваленку і яго сям'і.










