Навіны на тэму: палітвязьні
05.04.2012 Сустрэцца Зміцеру Бандарэнку з адвакатам не ўдалося
Адваката кіраўніцтва калоніі да Зміцера Бандарэнкі не дапусціла. Прычынай для гэтага стала тое, што палітвязень напісаў просьбу на запрашэнне да яго ў турму мінскага адвакату. Праваабаронца Барыс Бухель адзначае, што другой прычынай чаму калонія адмовіла ў сустрэчы з адвакатама стала тое, што яны заўважылі прысутнасць прадстаўнікоў прэсы.
04.04.2012 Ад Рушаніі Васьковіч зноў патрабуюць заплаціць за будынак КДБ
Маці Яўгена Васьковіча атрымала з Магілёўскай турмы № 4 дзіўны ліст, у якім яе просяць зноў аплаціць шкоду, нанесеную яе сынам будынку КДБ. Нагадаем, што сума выплаты па рашэнні суда складала 253 тысячы рублёў. "Хутчэй за ўсё, у турму проста не дайшлі нейкія дадзеныя, - мяркуе Рушанія Васьковіч. – Бо гэтыя грошы мы даўно выплацілі".
04.04.2012 Бабруйскія актывісты працягваюць падтрымліваць палітвязняў лістамі
На гэты раз бабруйскія актывісты кампаніі “Гавары праўду” Вольга Піманава і Валянціна Глухава павіншавалі ўсіх палітвязняў з Вялікднем. "Адчуваецца, што нашым палітвязянм патрэбная такога кшталту падтрымка", - мяркуе Вольга Піманава.
04.04.2012 БХК просіць пракуратуру правесці праверку ўмоў утрымання Каваленкі у турэмным шпіталі
Юрысты Беларускага Хельсінкскага Камітэта накіравалі пракурору Віцебскага раёна зварот з просьбай праверыць законнасць і абгрунтаванасць змяшчэння Каваленкі ў псіхіятрычнае аддзяленне турэмнай бальніцы, а таксама адпаведнасць умоў у дадзенай папраўчай установе (наяўнасць адпаведных медыкаментаў, медыцынскага абсталявання і персаналу) яго стану.
03.04.2012 Праваабаронцы: павіншуем палітвязняў з Вялікднем
“Напішы паштоўку, дайшлі віншавальную тэлеграму палітвязням!” – заклікаюць гродзенскія праваабаронцы цэнтра “Вясна” ды Беларускага Хельсінскага камітэта.
03.04.2012 Паўлу Вінаградаву могуць усталяваць прэвентыўны нагляд
6 красавіка ў судзе Маскоўскага раёна Менска адбудзецца судовае паседжаньне па ўзмацненьні нагляду для былога палітвязня Паўла Вінаградава. Пачатак у 9 гадзін. Падставамі для гэтага лічацца неаднаразовыя парушэньні Кодэксу аб адміністратыўных правапарушэньнях з моманту ягонай амністыі 14 верасьня 2011 года.
03.04.2012 Cтаршыню Віцебскага абласнога суда просяць змяніць меру стрымання Сяргею Каваленку
Грамадскасць Віцебска падпісала калектыўную заяву на імя старшыні абласнога суда Мікалая Хамічонка наконт змены меры стрымання для Сяргея Каваленкі. Сябар КХП БНФ трымае працяглую галадоўку, з якой яго выводзяць метадам прымусовага харчавання ў псіхіятрычным аддзяленні папраўчай калоніі №3.
02.04.2012 Андрэс Херкель: “Хто яны, палітычныя вязні Еўропы?”
Калі я вярнуўся дахаты, я перапрануўся са свайго звычайнага строю з гальштукам у цішотку, якую мне падарылі ў Осла, з надпісам “Свабоду Алесю Бяляцкаму”. Зараз я пішу гэтыя радкі, а партрэт Алеся ў мяне на грудзі, надпіс – на маім жываце. Летась я сустракаўся з Алесем у Нарвэгіі. А сёлета я атрымаў цішотку з патрабаваннем ягонага вызвалення.
02.04.2012 Акцыі салідарнасці з палітвязнямі ў Віцебску (фота)
У апошнія дні сакавіка ў абласным цэнтры з'явіліся ўлёткі з партрэтамі зняволеных палітыкаў, у тым ліку прысвечаныя жыхару Віцебска Сяргею Каваленку. Таксама моладзевыя актывісты вывесілі некалькі расцяжак "Свабоду палітвязням".
30.03.2012 Сумесная заява FIDH і Праваабарончага цэнтра “Вясна” па сітуацыі з Сяргеем Каваленкам
Міжнародная Федэрацыя за правы чалавека (FIDH) і яе сяброўская арганізацыя ў Беларусі Праваабарончы цэнтр "Вясна" заклікаюць улады Беларусі неадкладна спыніць палітычны пераслед Сяргея Каваленкі і забяспечыць яму належную медыцынскую дапамогу.
30.03.2012 У адказ на патрабаванне вызвалення палітвязняў парламентары толькі “ківаюць” на ЕС
Адказ старшыні камісіі па міжнародных справах і сувязях з СНД спадара Бусько на зварот 600 магілёўцаў, якія патрабавалі спыніць канфрантацыю з Еўрасаюзам праз вызваленне палітвязняў, - усяго толькі адпіска.
30.03.2012 “ПАЛІТЫЧНЫЯ”: кропкі над “і”
Актывісты каардынацыйнай групы “За волю” цягам апошніх месяцаў выказваюць прэтэнзіі да праваабарончых арганізацый наконт адзінага спісу палітвязняў і абвінавачваюць праваабаронцаў у тым, што яны адмовіліся ад трох “спрэчных кандыдатаў на палітвязняў” - Аляксандра Крутога, Юрыя Чыгілейчыка і Аляксандра Малчанава. Каб артыкуляваць усе важныя акцэнты ў справе прызнання-непрызнання “палітычных”, намеснік кіраўніка “Вясны” Валянцін СТЭФАНОВІЧ прадстаўляе праваабарончы ракурс праблемы.
29.03.2012 Адвакат сустрэлася з Дашкевічам у глыбоцкай калоніі
З лідарам Маладога фронту Змітром Дашкевічам у калоніі горада Глыбокае сустрэлася адвакат. У калонію разам з адвакатам прыехала і намесніца старшыні Маладога фронту Наста Палажанка.
29.03.2012 Мікалая Аўтуховіча непакоіць непраўдзівая інфармацыя пра яго
У лісце, які нядаўна атрымаў былы адвакат Павел Сапелка, палітвязень Мікалай Аўтуховіч распавядае пра свой побыт у Гарадзенскай турме №1.
27.03.2012 У ААН пададзена скарга аб катаваннях у дачыненні да Змітра Бандарэнкі
Спецдакладчыку ААН па катаваннях накіравана тэрміновая скарга, якая падаецца на падставе падазрэнняў аб тым, што ў адносiнах да асобы ўжываюцца катаванні, калі патрабуецца ўмяшальніцтва для спынення такіх дзеянняў.










