Навіны на тэму: палітвязьні

11.04.2012 Сяргея Каваленку прывезлі ў «Навінкі»

Гэта павердзілі ў аддзяленьні Дзяржаўнай службы судова-медыцынскай экспертызы, якое знаходзіцца на тэрыторыі Рэспубліканскага цэнтра псіхічнага здароўя ў Навінках.

За Паўлам Вінаградавым усталяваны прэвентыўны нагляд

10.04.2012 За Паўлам Вінаградавым усталяваны прэвентыўны нагляд

За Паўлам Вінаградавым усталяваны прэвентыўны нагляд тэрмінам на 2 гады. Былому палітвязьню забаронена выязджаць з Менску без дазволу міліцыі. Ён будзе абавязаны знаходзіцца дома з 20 да 8 гадзіны і 4 разы на месяц адзначацца ў крымінальна-выканаўчай інспекцыі па месцы жыхарства.

Пульсуючае сэрца Каваленкі - як мэтафара праўды

10.04.2012 Пульсуючае сэрца Каваленкі - як мэтафара праўды

Міні-фільм з сэрыі "Хроніка суднага часу", прысьвечаны Сяргею Каваленку, за два дні з часу разьмяшчэньня ў YouTube сабраў больш за 10 000 праглядаў, што зьяўляецца адным з лепшых вынікаў для беларускай праваабарончай інтэрнэт-прасторы.

10.04.2012 Палітвязьня Дзядка перавялі ў Шклоўскую калёнію

Маці Мікалая Дзядка патэлефанавала ў Магілёўскую калёнію № 15, каб удакладніць дату кароткатэрміновага спатканьня з сынам, але ёй сказалі, што 6 красавіка палітвязьня этапавалі ў Шклоўскую ІК-17.

 Сяргея Каваленку накіроўваюць на экспертызу ў Навінкі

10.04.2012 Сяргея Каваленку накіроўваюць на экспертызу ў Навінкі

10-40. Судовая калегія вынесла вызначэньне аб прызначэньні Сяргею Каваленку комплекснай псіхіятрычнай экспертызы ва ўмовах стацыянару (Навінкі). Разгляд касацыйнай скаргі на прысуд Першамайскага суду Віцебска прыпынены да заключэньня псіхіятраў. У судзе было прадстаўленае папярэдняе заключэньне псіхіятраў аб тым, што у Каваленкі маецца псіхічнае растройства, якое выражаецца ў тым ліку і ў адмове ад ежы.

Мікалай Аўтуховіч заклікае да салідарнасці

09.04.2012 Мікалай Аўтуховіч заклікае да салідарнасці

Мікалай Аўтуховіч піша, што "ўжо мала засталося людзей, якія вераць у байкі. Някепска было б, каб яны яшчэ штосьці і казалі, а не маўчалі. Салідарнасць - наша моц. Яны баяцца салідарнасці, усё залежыць ад яе! Патрэбна толькі гэта зразумець!”

У Віцебску – новая  акцыя салідарнасьці зь Сяргеем Каваленкам

09.04.2012 У Віцебску – новая акцыя салідарнасьці зь Сяргеем Каваленкам

8 красавіка ў Віцебску адбылася чарговая акцыя ў падтрымку галадоўніка Сяргея Каваленкі, які знаходзіцца ў цяжкім стане ў калёніі “Віцьба-3″. У акцыі ўзялі ўдзел жонка палітвязьня Алена і яшчэ адна дзяўчына.

"Малады Віцебск" – за вызваленне  Сяргея Каваленкі

09.04.2012 "Малады Віцебск" – за вызваленне Сяргея Каваленкі

6 красавіка актывісты руху "Малады Віцебск" вывесілі расцяжку "Свабоду Сяргею Каваленку" на будынку гандлёвага цэнтру "Беларусь".Каля аднаго з уваходаў яна правісела каля гадзіны, бачылі расцяжку дзесяткі наведнікаў "Беларусі"

06.04.2012 Судмэдэкспэртыза: Каваленку зьбівалі

Паводле лекара псыхіятрычнага шпіталя пры калёніі «Віцьба-3», дзе трымаюць Сяргея Каваленку, стан ягонага здароўя на 6 красавіка «бязь зьменаў».

Сяргей Каваленка: “Гімн бел-чырвона-беламу сьцягу” (відэа)

06.04.2012 Сяргей Каваленка: “Гімн бел-чырвона-беламу сьцягу” (відэа)

Дакументальны фільм з цыклу “Хроніка суднага часу”, прысьвечаны Сяргею Каваленку, з’явіўся ў сеціве.

У Магілёве выйшаў першы нумар бюлетэня “Палітвязні”

06.04.2012 У Магілёве выйшаў першы нумар бюлетэня “Палітвязні”

“Дадзены бюлетэнь з’яўляецца часткай грамадзянскай кампаніі “Беларусь без палітвязняў!”, якая стартавала ў Магілёве некалькі дзён таму. Сэнс кампаніі – гэта інфармаванне магілёўцаў аб тым, што ў краіне дагэтуль існуюць людзі, асуджаныя за палітыку", - кажа Вітольд Няўрыда, рэдактар незалежнага выдання “НАШ Магілёў”, якая ініцыявала стварэнне бюлетэня.

Палітвязняў віншуюць з Вялікднём

06.04.2012 Палітвязняў віншуюць з Вялікднём

Грамадскія актывісты і неабыякавыя жыхары гарадоў і мястэчак гэтымі днямі дасылаюць свае віншаванні ў турмы і калоніі Беларусі, каб падзяліцца часцінкай той радасці хрысціянскага свету, якая можа падтрымаць у цяжкі час усіх, хто будзе сустракаць светлае свята Уваскрэсення Хрыстовага ў зняволенні, дзе апынуліся па палітычных матывах.

06.04.2012 Алесю Бяляцкаму далі спатканьне з жонкай і сястрой

Жонка палітвязьня Алеся Бяляцкага Натальля і сястра Вольга прывезьлі ў Бабруйскую калёнію № 1 перадачу для Алеся Бяляцкага, 30 кіляграмаў. Частку харчоў адмовіліся прымаць, у прыватнасьці кансэрвы.

06.04.2012 Суд над Паўлам Вінаградавым адкладзены

6 красавіка а 9-й раніцы ў судзе Маскоўскага раёна Менска павінна было адбыцца судовае паседжаньне па ўзмацненьні прэвэнтыўнага нагляду для былога палітвязьня, аднаго зь лідэраў моладзевага крыла кампаніі «Гавары праўду!» — «Zмена» Паўла Вінаградава.

06.04.2012 Еўрасаюз чакае вызвалення ўсіх беларускіх палітвязняў

Пра гэта Еўрарадыё паведаміла Мая Качыянчыч, прэс-сакратар Вярхоўнага прадстаўніка па замежных справах ЕС Кэтрын Эштан.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства