Навіны на тэму: палітвязьні
25.04.2012 Сетка Дамоў правоў чалавека заклікае да вызвалення і рэабілітацыі ўсіх палітычных зняволеных
“Адвольныя затрыманні выкарыстоўваюцца ў Беларусі супраць палітычных апанентаў і асобаў, якія ажыццяўляюць свае правы на свабоду сумлення, перакананняў і іх выказванне. Мы заклікаем улады Рэспублікі Беларусь вызваліць ўсіх палітычных зняволеных і кампенсаваць ім урон,” – гаворыцца ў заяве міжнароднай Фундацыі Дамоў правоў чалавека.
23.04.2012 ПЦ “Вясна” патрабуе спынення крымінальнага пераследу Васіля Парфянкова
Васілю Парфянкову пагражае да году пазбаўлення волі, і ў выпадку развіцця справы ў гэтым накірунку Васіль Парфянкоў будзе бясспрэчна прызнаны новым палітычным вязнем. Заява Праваабарончага цэнтру “Вясна”
23.04.2012 Палітвязні не выказваюць надзеяў на хуткае вызваленне
“Асабіста я атрымаў апошнімі днямі лісты і паштоўкі ад Зміцера Дашкевіча, Алеся Бяляцкага, Паўла Севярынца, Мікалая Статкевіча і Мікалая Аўтуховіча, - распавядае бялыніцкі журналіст Барыс Вырвіч. – Усе палітвязні трымаюцца вельмі добра, настрой у іх аптымістычны. Праўда, надзеі на хуткае вызваленне таксама ніхто не выказвае".
22.04.2012 Рэгіянальныя актывісты просяць палітыкаў Еўрасаюзу паспрыяць вызваленню Мікалая Статкевіча
У звароце гаворыцца, што «ў турме гвалтоўна ўтрымліваюцца экс-кандыдат у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь Мікалай Статкевіч і іншыя палітзняволеныя. Іх жыццё ў небяспецы, у дачыненні да іх ужываюцца катаванні».
21.04.2012 Новы міні-фільм прысвечаны палітвязню Паўлу Севярынцу (відэа)
Лідэр беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павел Севярынец асуджаны на 3 гады «хіміі» за ўдзел у акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі выбікаў прэзідэнцкіх выбараў. Адбывае пакаранне ў вёсцы Куплін Пружанскага раёну Берасцейскай вобласці. Працуе ў фермерскай гаспадарцы каля спецкамендатуры.
20.04.2012 Павел Севярынец не вызвалены ўмоўна-датэрмінова
Хаця, па словах супрацоўнікаў спецкамендатуры № 7 вёскі Куплін, стаў на шлях “цвёрдага-цвёрдага і вельмі цвёрдага выпраўлення”. Як кажа Севярынец, у нас дзейнічаюць не законы, а дзейнічаюць загады.
19.04.2012 Родныя непакояцца за лёс Дзядка і Пракапенкі
Родным Мікалая Дзядка і Арцёма Пракапенкі, якіх нечакана памянялі месцамі ў калоніях амаль два тыдні таму, да гэтага часу не паведамілі прычыны пераводу іхных дзяцей у іншыя вязніцы.
19.04.2012 Стан здароўя Сяргея Каваленкі надалей цяжкі
Сёння Алена Каваленка, жонка палітвязня Сяргея Каваленкі сустрэлася з мужам у псіхіятрычным шпіталі ў Мінску.
19.04.2012 Былому палітвязьню Васілю Парфянкову зноў пагражае турма
Паўтгоду арышту, паўтара года зьняволеньня ці ўмоўны тэрмін пагражаюць былому палітвязьню Васілю Парфянкову.
18.04.2012 Валянцін Гефтэр пра спісы невыязных, крытэрыі па вызначэнні палітвязняў, смяротнае пакаранне
Асноўныя тэмы інтэрв'ю з сябрам Рады па развіццю грамадзянскай супольнасці і правоў чалавека пры Прэзідэнце Расійскай Федэрацыі Валянцінам Гефтэрам - стварэнне спісаў невыяздных, сітуацыя з крытэрыямі па вызначэнні палітвязняў, выкананне смяротных прысудаў у Беларусі.
17.04.2012 Андрэй Саннікаў: Тое, што зрабілі з маёй сям'ёй, гэта жах
У Менску 17 красавіка адбылася прэс-канферэнцыя палітвязняў Андрэя Саннікава і Зміцера Бандарэнкі. Андрэй Саннікаў паведаміў, што напісаў хадайніцтва аб памілаванні, каб спыніць правакацыі і ціск. Але падкрэсліў, што «віны» сваёй не прызнаваў, піша сайт "Хартыі'97".
17.04.2012 Amnesty International заклікала вызваліць усіх вязняў сумлення
“Рашэнне аб вызваленні двух беларускіх вязняў сумлення, у тым ліку апазіцыйнага кандыдата ў прэзідэнты, з’яўляецца крокам у правільным кірунку, але цяпер улады мусяць вызваліць пяць астатніх чалавек, якія знаходзяцца ў турме з 2011 года”, — заявіла Amnesty International.
17.04.2012 ЗША заклікалі афіцыйны Мінск "без усякіх умоў вызваліць астатніх палітзняволеных"
ЗША прынялі да ўвагі вызваленне экс-кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Андрэя Саннікава і яго даверанай асобы на выбарах-2010 Дзмітрыя Бандарэнкі. Пра гэта заявіў прадстаўнік Дзярждэпартамента ЗША Марк Тонер. Тэкст размешчаны на афіцыйным сайце Дзярждэпа.
17.04.2012 Севярынец можа быць умоўна-датэрмінова вызвалены
Паводле яго слоў, 19 красавіка надыходзіць тэрмін, зыходзячы з якога ён можа быць вызвалены ўмоўна-датэрмінова. Аднак ніякіх прашэнняў аб памілаванні ён не пісаў. Хоць у дзяжурцы яму кажуць, што вось Саннікава і Бандарэнку вызвалілі, і раяць Севярынцу напішась прашэнне.
17.04.2012 У Мікалая Аўтуховіча абвастрыліся праблемы са здароўем
У вязьня гарадзенскай турмы Мікалая Аўтуховіча пагоршала здароўе: у яго абвастрыліся праблемы з ныркамі і страўнікам, перадае сябра ваўкавыскага прадпрымальніка праваабаронца Алег Воўчак са спасылкай на ягоныя лісты. Але настрой, паведамляе Алег Воўчак, у Мікалая Аўтуховіча бадзёры.










