Навіны на тэму: палітвязьні

02.05.2012 Сяргея Каваленку этапавалі з Навінак

Палітычнага зняволенага Сяргея Каваленку этапіравалі з ахоўнага аддзялення Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтру псіхічнага здароўя ў Навінках. Пра гэта даведалася яго жонка Алена.

У калоніі Паўла Сырамолатава пазбавілі выпісаных газет

02.05.2012 У калоніі Паўла Сырамолатава пазбавілі выпісаных газет

Павел Сырамолатаў, які адбывае пакаранне ў выглядзе 7 гадоў пазбаўлення волі па справе аб падпале будынку бабруйскага КДБ, увесь красавік не атрымліваў выпісаных газет па месцы адбыцця пакарання – у магілёўскай калоніі №19.

Паштоўкі да Дзмітрыя Бандарэнкі вяртаюцца з пазнакай: “Освободился”

02.05.2012 Паштоўкі да Дзмітрыя Бандарэнкі вяртаюцца з пазнакай: “Освободился”

Павал Севярынец піша, што атрымлівае шмат лістоў ад розных гарадзенцаў, за што ім вельмі ўдзячны. “Бог ведае, дзе нам трэба быць” – піша лідар сённяшніх беларускіх хадэкаў. Алесь Бяляцкі піша, што скончыў чытаць «Жизнь и судьбу» расейскага пісьменніка Васіля Гросмана. Ён параўноўвае гэты раман з творамі Васіля Быкава....

“ВЯСНА” запрашае на прэзентацыю двух сваіх выданняў

01.05.2012 “ВЯСНА” запрашае на прэзентацыю двух сваіх выданняў

2 траўня адбудзецца прэзентацыя адразу двух выданняў, падрыхтаваных Праваабарончым цэнтрам “Вясна”: фотаальбома “За права на выбар: Партрэты асуджаных. Плошча-2010” і “Наша Вясна. Гісторыя ў асобах”.

Віншаванні з Днём нараджэння палітвязням Сырамалотаву і Францкевічу з Бялыніцкага раёна

30.04.2012 Віншаванні з Днём нараджэння палітвязням Сырамалотаву і Францкевічу з Бялыніцкага раёна

Беларускія палітвязні Павел Сырамалотаў і Аляксандр Францкевіч сустракаюць у зняволенні свае чарговыя Дні нараджэння. Павел Сырамалотаў адзначае 21-годдзе сёння, 30 красавіка, Аляксандру Францкевічу 6 траўня споўніцца 22 гады.

27.04.2012 Паўлу Севярынцу адмоўлена ва ўмоўна-датэрміновым вызваленні

Аднаму з фігурантаў крымінальнай справы аб масавых беспарадках 19 снежня 2010 года сустаршыні аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" Паўлу Севярынцу адмоўлена ва ўмоўна-датэрміновым вызваленні.

Аляксандру Францкевічу адмоўлена ў спатканьні з маці

27.04.2012 Аляксандру Францкевічу адмоўлена ў спатканьні з маці

Кіраўніцтва Івацэвічскай калоніі №22, дзе адбывае пакараньне актывіст Аляксандр Францкевіч, праінфармавала вязня, што яму адмоўлена ў спатканьні, якое прызначалася на 4 траўня.

Паўла Вінаградава асудзілі на 5 сутак арышту

26.04.2012 Паўла Вінаградава асудзілі на 5 сутак арышту

Былога палітвязня Паўла Вінаградава,затрыманага ўчора ў памяшканні крымінальна-выканаўчай інспекцыі Маскоўскага раёну Менска, суд Савецкага раёну Менска асудзіў а 5 сутак арышту па абвінавачанні ў дробным хуліганстве (арт. 17.1 КаАП РБ).

26.04.2012 Абследаванняў не праводзіцца: з Сяргеем Каваленкам сустрэліся сваякі

З віцебскім апазіцыянерам Сяргеем Каваленкам у Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры псіхічнага здароўя ў Навінках сустрэліся яго сваякі. Пра гэта БелаПАН паведаміла яго жонка Алена Каваленка.

Журналісту дзяржвыдання «па душы» тыя палітвязні, якія сядзяць у турме

26.04.2012 Журналісту дзяржвыдання «па душы» тыя палітвязні, якія сядзяць у турме

Карэспандэнт гомельскай дзяржаўнай газеты «Савецкі раён» Аляксандр Яўсеенка выступіў у выданні з рэфлексіяй на вызваленне Андрэя Саннікава і Зміцера Бандарэнкі. У артыкуле «Пакаяўшыся «героі» ён называе вызваленне палітвязняў «важнай свецкай падзеяй», якая была «у прынцыпе, чаканая.

Паўла Вінаградава абвінавацілі ў дробным хуліганстве

25.04.2012 Паўла Вінаградава абвінавацілі ў дробным хуліганстве

Былога палітвязня Паўла Вінаградава даставілі ў суд Савецкага раёну Менска па абвінавачанні ў дробным хуліганстве (арт. 17.1 КаАП РБ). На судзе актывіст заявіў хадайніцтва аб прыцягненні да разгляду справы ягонага адваката. Суддзя Дзмітрый Паўлючэнка задаволіў хадайніцтва і перанёс разгляд справы на 14 гадзінаў 26 красавіка.

Віцэ-прэзідэнт Еўрапарламента - Алесю Бяляцкаму: “Пішу, каб запэўніць Вас у рашучасці Еўрапарламента дамагчыся Вашага вызвалення”

25.04.2012 Віцэ-прэзідэнт Еўрапарламента - Алесю Бяляцкаму: “Пішу, каб запэўніць Вас у рашучасці Еўрапарламента дамагчыся Вашага вызвалення”

Эдвард МакМілан-Скот (Edward McMillan Scott), віцэ-прэзідэнт Еўрапейскага парламента па пытаннях дэмакратыі і правоў чалавека, напісаў ліст Алесю Бяляцкаму, у якім паведамляе, што санкцыі будуць працягвацца да таго часу, пакуль беларускі рэжым адмаўляе сваім грамадзянам у дэмакратыі і парушае правы чалавека.

25.04.2012 «Пасьля вызваленьня палітвязьняў ЭЗ зьніме санкцыі»

Міністар замежных справаў Швэцыі Карл Більдт сказаў Свабодзе, што Эўразьвяз зьніме санкцыі, якія наклаў на беларускі рэжым пасьля прэзыдэнцкіх выбараў, калі будуць вызваленыя і рэабілітаваныя ўсе палітвязьні. Але iх вызваленьне і рэабілітацыя ня зьніме ўсіх праблемаў у дачыненьнях Брусэлю зь Менскам.

25.04.2012 Еўрадэпутат патрабуе ўмяшацца ў сітуацыю вакол Мікалая Статкевіча

Марэк Мігальскі, дэпутат Еўрапейскага парламента ад Польшчы, накіраваў зварот у Дэпартамент выканання пакаранняў МУС Беларусі, у якім звяртае ўвагу на тое, што апошнім часам Мікалай Статкевіч утрымліваўся ў адной камеры з чалавекам хворым на сухоты, а гэта з’явілася сур’ёзнай пагрозай здароўю палітвязня.

25.04.2012 Еўрадэпутат Марэк Мігальскі ўзяў шэфства над Сяргеем Каваленкам

Дэпутат Еўрапарламента Марэк Мігальскі, які з’яўляецца намеснікам сябра Дэлегацыі па стасунках з Беларуссю, будзе апякаваць Сяргея Каваленку.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства