Навіны на тэму: палітвязьні
11.05.2012 У Брэсце збіраюць подпісы супраць пераследу Паўла Вінаградава
Мясцовыя актывісты такім чынам хочуць прыцягнуць увагу да сітуацыі вакол былога палітзняволенага Паўла Вінаградава, які за сваю грамадскую дзейнасць рэгулярна прыцягваецца да адміністрацыцйнай адказнасці і яму можа пагражаць новы крымінальны пераслед.
10.05.2012 Разгляд касацыйнай скаргі Сяргея Каваленкі адновіцца 18 траўня
18 траўня адновіцца разгляд касацыйнай скаргі актывіста КХП БНФ Сяргея Каваленкі ў Віцебскім абласным судзе. Пра гэта паведаміла жонка палітвязьня Алена Каваленка.
10.05.2012 Да Яўгена Васьковіча не даходзяць нават віншавальныя паштоўкі
Былая калега Яўгена Васьковіча па газеце “Бабруйскі кур’ер” Алеся Скапінцава атрымала ад яго першы, доўгачаканы ліст. Аказалася, што яго допісы таксама даходзяць не да ўсіх адрасатаў.
10.05.2012 Алена Каваленка дамагаецца дазволу на спатканне
Алена Каваленка сёння збіраецца дамагацца дазволу на асабістае спатканне з мужам. Яна хвалюецца, ці не распачаў яе муж зноў галадоўку.
10.05.2012 Салідарнасць з Бяляцкім падчас марафонскага забегу ў Ковелі (фота)
Уладзімір Малей быў апрануты ў чорную майку з выявай Алеся Бяляцкага. Гэтым праваабаронца нагадаў, што ў краіне 67 гадоў таму нашы бацькі, дзеды і прадзеды здабылі волю не для таго, каб за кратамі знаходзіліся праваабаронцы і палітыкі.
10.05.2012 Статкевіча – старэйшага павіншавалі з Днём Перамогі
"Віктар Паўлавіч сапраўдны ветэран, якога мы ўсе вельмі паважаем за мужнасць. У гады вайны ён дапамагаў партызанам знішчаць нямецкія камунікацыі. Ад смерці яго ўратаваў родны бацька, закрыўшы сваім целам ад нямецкай кулі".
08.05.2012 Жонкі палітвязьняў: «На амністыю да 3 ліпеня не спадзяемся»
Аляксандар Лукашэнка загадаў да 3 ліпеня прыняць закон аб амністыі. Ці спадзяюцца сваякі палітвязьняў хутка ўбачыць сваіх родных дома?
08.05.2012 Зміцер Дашкевіч стаў першым лаўрэатам моладзевай Прэміі Свабоды
Лідэр міжнароднай моладзевай арганізацыі "Малады фронт" (Чэхія) Зміцер Дашкевіч стаў першым лаўрэатам Прэміі Свабоды, заснаванай моладзевай арганізацыяй Еўрапейскай народнай партыі (YEPP) у 2012 годзе. Пра гэта БелаПАН паведаміла намеснік старшыні арганізацыі Анастасія Палажанка.
08.05.2012 Сяргей Каваленка этапаваны ў віцебскі сьледчы ізалятар № 2
Пра гэта паведаміла яго жонка Алена Каваленка. Дагэтуль актывіст КХП БНФ знаходзіўся ў сьледчым ізалятары на вул. Валадарскага ў Менску.
08.05.2012 Улёткі "Свабоду Сяргею Каваленку!" з'явіліся ў Віцебску
Улёткі з заклікам: "Беларусы, патрабуйма вызвалення нашага героя-земляка!" былі вывешаны ў цэнтры гораду ў другой палове дня 7 траўня. Да наступнай раніцы яны ўжо былі знішчаныя – верагодней за ўсё, работнікамі камунальных службаў.
06.05.2012 Павел Севярынец аддаў “вясноўскія” кніжкі на захаванне да вызвалення
Бярозаўскія актывісты ў чарговы свой прыезд да палівязня Паўла Севярынца акрамя перадачы з пачастункамі прывезлі кнігі, выдадзеныя да 16-годдзя “Вясны” -- фотаальбом “За права на выбар. Партрэты асуджаных. Плошча- 2010” і “Наша вясна. Гісторыя ў асобах”.
04.05.2012 За Бяляцкага хочуць чарговы выкуп
Сёлетняя амністыя можа не распаўсюджвацца на зняволенага праваабаронцу Алеся Бяляцкага. Пра гэта паведаміў намеснік старшыні праваабарончага цэнтру «Вясна» Валянцін Стэфановіч.
04.05.2012 Да Севярынца прыехалі з прысмакамі і кнігамі
Баранавіцкія грамадскія актывісты Анжаліка Камбалава, Таццяна Малашчанка, Галіна Ярашэвіч і Віктар Сырыца 3 траўня наведалі вёску Куплін Пружанскага раёна, дзе адбывае пакаранне ў выглядзе “хіміі” Павел Севярынец.
03.05.2012 Сям'я Сяргея Каваленкі выйшла з плакатам у цэнтр Віцебска
Жонка вязня Алена з сямігадовым сынам Валянцінам і малодшай дачкой Вікай 20 хвілін прастаялі на пляцоўцы каля будынка “Марка-сіці” на вуліцы Леніна, трымаючы плакат "Дзецям патрэбны бацька!"
03.05.2012 У Баранавічах збіраюць подпісы за вызваленне палітвязняў
Баранавіцкія сябры Руху “За свабоду” сабралі амаль 200 подпісаў з патрабаваннем вызвалення і рэабілітацыі ўсіх палітычных зняволеных, асуджаных за падзеі 19 снежня 2010 года. Лісты з подпісамі 3 мая былі накіраваны ў Адміністрацыю прэзідэнта.










