Навіны на тэму: палітвязьні
23.05.2012 Мікалай Аўтуховіч на амністыю не спадзяецца
Палітвязень Мікалай Аўтуховіч, які зараз адбывае пакаранне ў турме № 1 Гродна, не верыць у тое, што можа быць вызвалены ў выніку чакаемай амністыі, пра якую заявіў Лукашэнка. Ён мяркуе таксама, што шэраг беларускіх палітвязняў застануцца ў няволі.
23.05.2012 Бацькі палітвязня Мікалая Дзядка сустрэліся з Сары Эсайях
16 траўня недалёка ад Трокаў (Літва) бацькі палітвязня і студэнта ЕГУ Мікалая Дзядка, а таксама рэктар Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта Анатоль Міхайлаў і прэзідэнт моладзевай асацыяцыі StudAlliance Кірыл Атаманчык сустрэліся з еўрапарламентаром і экс-кандыдатам у прэзідэнты Фінляндыі Сары Эсайях.
21.05.2012 Сяргей Каваленка этапіраваны ў магілёўскую калонію
Сяргей Каваленка этапіраваны ў калонію №19 у Магілёве. Па словах яго жонкі Алены Каваленкі, 20 мая ён ужо знаходзіўся ў гэтай калоніі.
20.05.2012 Улёткі ў падтрымку Алеся Бяляцкага на бабруйскай калоніі (фота)
“Усяго мы развесілі раніцай 20-га траўня ў шматлюдных месцах некалькі дзясяткаў улётак, - распавяла бабруйская актывістка кампаніі “Гавары праўду”. – Улёткі вывешвалі на дошках аб’яў, слупах, прыпынках грамадскага транспарту і г. д. Некалькі ўлётак нават здолелі размясціць на сценах ПК № 2, дзе і адбывае пакаранне Алесь Бяляцкі".
18.05.2012 Дзярждэпартамент ЗША ўзнагародзіў Алеся Бяляцкага за дзейнасць у галіне абароны правоў чалавека
Гэтая ўзнагарода адзначае асобаў і няўрадавыя арганізацыі, якія дэманструюць надзвычайную мужнасць і лідарскія якасці ў абароне правоў чалавека і дэмакратыі ва ўмовах рэпрэсій з боку ўрада.
18.05.2012 Мікола Статкевіч зноў пацьвердзіў, што памілаваньня не папросіць
Мікола Статкевіч даслаў з турмы новы ліст жонцы Марыне Адамовіч. Са зьместам ліста знаёміць сайт statkevich.org
18.05.2012 Алесю Бяляцкаму далі суткавае спатканне з жонкай
Пра гэта жонка палітвязня Наталля Пінчук распавяла ў каментары Еўрарадыё. Па яе словах, праваабаронца трымаецца добра.
18.05.2012 Касацыйная скарга Сяргея Каваленкі не задаволена
18 траўня Віцебскі абласны суд не задаволіў касацыйную скаргу Сяргея Каваленкі на рашэньне Першамайскага райсуду, які прысудзіў актывісту 2 гады і 1 месяц зьняволеньня.
18.05.2012 Затрыманыя Алена Каваленка, стрыечны брат Сяргея Каваленкі і Алена Семенчукова
Раніцай 18 траўня каля будынка абласнога суду былі затрыманыя Алена Каваленка, жонка палітвязня, а таксама яго стрыечны брат і актывістка "Еўрапейскай Беларусі" Алена Семенчукова. Супрацоўнікі міліцыі вінавацяць іх у тым, што менавіта яны ўтрох зрабілі на асфальце перад судовым будынкам надпіс "Свабоду Сяргею Каваленку!"
17.05.2012 Amnesty International адмовілася прызнаць Каваленку вязнем сумлення
Пры гэтым арганізацыя працягвае сачыць за развіццём сітуацыі з палітвязнем. Пра гэта паведаміў у лісце Еўрадэпутатцы Марэк Мігальскі дырэктар Amnesty International па Еўропе і Цэнтральнай Азіі Джон Далхейсен.
15.05.2012 Сяргей Каваленка: У суседняй камэры — пост турэмшчыкаў
Алена Каваленка атрымала ліст ад свайго мужа Сяргея Каваленкі — першы ліст зь віцебскага ізалятара, куды палітвязьня зьмясьцілі ў траўні пасьля псыхіятрычнай экспэртызы ў Навінках.
15.05.2012 Марына Адамовіч: На Мікалая Статкевіча ўзмоцніўся ціск
На былога кандыдата ў прэзідэнты, палітычнага зняволенага Мікалая Статкевіча, у магілёўскай турме №4 узмоцніўся ціск. Такую выснову зрабіла жонка палітыка Марына Адамовіч пасля атрымання апошніх лістоў ад палітыка.
15.05.2012 Акцыя на Брэстчыне ў падтрымку палітвязня Сяргея Каваленкі
У сямі гарадах Брэсцкай вобласці - Брэсце, Кобрыне, Пінску, Баранавічах, Івацэвічах, Ганцавічах і Белаазёрску- актывістамі Руху “За свабоду” і аргкамітэту па стварэнні партыі БХД былі раздадзены бел-чырвона-белыя стужкі кіроўцам аўтамабіляў.
14.05.2012 Да Мікалая Статкевіча звярнуліся дэпутаты Бундэстага
Дэпутаты Бундэстага ФРГ Ута Цапф, Гернат Эрлер і Франц Тэнес звярнуліся з адкрытым лістом да Мікалая Статкевіча, які адбывае пакаранне ў Магілёўскай турме. У пасланні яны выказваюць палітвязню поўную падтрымку, як аднаму іх лідэраў апазіцыі ў Беларусі.
14.05.2012 Сяргей Каваленка аднавіў галадоўку
Актывіст Кансерватыўна-Хрысціянскай партыі-БНФ Сяргей Каваленка ізноў абвясціў галадоўку супраць незаконнага прысуду. Зараз ён патрабуе, апроч перагляду ягонай справы, вызвалення ўсіх палітычных вязняў і свабоду нацыянальнай сімволіцы.










