Навіны на тэму: палітвязьні
08.06.2012 Севярынец: Палітвязьні цягнуць крыж за ўсю Беларусь (відэа)
Лідар БХД Павал Севярынец, асуджаны на 3 гады абмежавання волі за падзеі Плошчы, так званай "хіміі", говорыць, што палітвязні "цягнуць крыж", пакутуюць за ўсю Беларусь.
08.06.2012 З маладафронтаўца Эдуарда Лобава робяць "злоснага парушальніка"
Актывіст "Маладога Фронту", палітвязень Эдуард Лобаў даслаў ліст сустаршыні Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі, таксама палітвязню Паўлу Севярынцу.
07.06.2012 З Алесем Бяляцкім сустрэўся прадстаўнік назіральнай камісіі па наглядзе за месцамі пазбаўлення волі
Учора, 5 чэрвеня, сябра праўлення “Магілёўскага праваабарончага цэнтру” Віктар Сідарэнка наведаў Бабруйскую папраўчую калонію №2 дзе сустрэўся з асуджаным праваабаронцам Алесем Бяляцкім. Нагодай для сустрэчы была скарга праваабаронцы Насты Лойкі з нагоды таго, што да Алеся Бяляцкага не даходзіла паштовая карэспандэнцыя. Для праверкі гэтай інфармацыі ўпраўленне юстыцыі дало дазвол камісіі спраўдзіць гэтую інфармацыю.
06.06.2012 Віктар Сідарэнка распавядае пра наведванне Алеся Бяляцкага ў калоніі (відэа)
Магчымасць наведаць бабруйскую калонію і асуджанага праваабаронцу з’явілася ў Віктара Сідарэнкі ў сувязі з тым, што ён з’яўляецца старшынём грамадскай назіральнай камісіі пры Галоўным упраўленні юстыцыі Магілёўскага аблвыканкама па наглядзе за месцамі пазбаўлення волі ў Магілёўскай вобласці.
05.06.2012 Мікола Аўтуховіч чакае спаткання з маці і не спадзяецца на амністыю
“Мы не бачыліся ўжо больш за сорак месяцаў. Таму цяпер жыву толькі спатканнем. Астатняе ўсё дробязі”. Таксама ў лісце Аўтуховіч абгрунтоўвае сваё меркаванне наконт гульні з магчымай амністыяй для палітвязняў. Па-першае, гэта немагчыма, бо ўсім палітвязням “зроблены” парушэнні і яны не могуць трапіць пад амністыю...
01.06.2012 Палітвязня Дзядка змясцілі ў адзіночку на паўгода
Паводле рашэння начальніка Шклоўскай калоніі № 7 Мікалай Дзядок, які адбывае там пакаранне тэрмінам чатыры з паловай гады, пераведзены ў памяшканне камернага тыпу, так званы «БУР», на паўгода.
31.05.2012 “Мэсыдж” швецкага праваабаронцы беларускай амбасадзе ў Стакгольме (фота)
Сёння кіраўнік швецкай праваабарончай арганізацыі Östgruppen Марцін Угла, якому амбасада Рэспублікі Беларусь у Стакгольме адмовіла ў візе, прыйшоў туды, каб забраць свой пашпарт. Перад сустрэчай з супрацоўнікамі амбасады Марцін Угла апрануў майку з выявай зняволенага беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага і надпісам “Свабоду Алесю Бяляцкаму”.
31.05.2012 Бярозаўскія актывісты наведалі Паўла Севярынца
Бярозаўскія грамадскія актывісты рэгулярна наведваюць палітвязня Паўла Севярынца, які адбывае трохгадовы тэрмін “хіміі” ў вёсцы Куплін Пружанскага раёну, падтрымліваюць маральна, прывозяць прадукты. Асабліва апекуецца пра вязня сябра Партыі БНФ з Малеча Анатоль Сахаруша, які ездзіць да Паўла 6-7 разоў на месяц.
30.05.2012 Гулак: Нават пры даволі мяккім прысудзе ў краіне з'явіўся новы палітвязень
Нагадаем, што Першамайскі суд Мінска асудзіў Васіля Парфянкова на 6 месяцаў арышту. Яго прызналі вінаватым у парушэнні нормаў прэвентыўнага нагляду. Папярэдні прысуд Парфянкоў атрымаў па "справе 19 снежня 2010 года".
29.05.2012 Заява Праваабарончага цэнтру “Вясна” з нагоды крымінальнага прысуду Васілю Парфянкову
29 траўня судом Першамайскага раёна Менска грамадскі актывіст Васіль Парфянкоў быў асуджаны на 6 месяцаў арышту па арт. 421 КК Рэспублікі Беларусь (за парушэньні ўмоваў прафілактычнага нагляду, устаноўленага судом).
29.05.2012 Васіль Парфянкоў асуджаны на паўгода арышту
14-30. Суд прызнаў Парфянкова вінаватым у парушэньні ўмоваў прэвентыўнага нагляду. Парфянкова пакаралі арыштам на 6 месяцаў. Парфянкова пад варту не ўзялі. Калі Парфянкоў не абскардзіць вырак, пакараньне пачне дзейнічаць праз 10 дзён.
28.05.2012 Суд над Васілём Парфянковым можа скончыцца кратамі
Заўтра, 29 траўня ў 10 гадзін у судзе Першамайскага раёну Менска распачнецца судовы разгляд крымінальнай справы былога палітвязня Васіля Парфянкова. Яго абвінавачваюць у невыкананні патрабаванняў прэвентыўнага нагляду (арт. 421 КК РБ). Санкцыя артыкулу прадугледжвае арышт тэрмінам да шасці месяцаў альбо пазбаўленне волі тэрмінам да аднаго году.
28.05.2012 Плакаты “Свабоду Мікалаю Статкевічу” з'явіліся ў Віцебску
На аркушах з партрэтам Мікалая Статкевіча разам з ягоным перадвыбарчым лозунгам “Радзіма. Сумленне. Народ” аднадумцы палітыка дапісалі тое, чаго яны сёння патрабуюць ад беларускага кіраўніцтва: “Свабоду!”.
24.05.2012 Лукашэнка ня вызваліць палітвязьняў
Беларусь чакае «канкрэтных крокаў» ад Захаду і афіцыйны Менск ня будзе мяняць сваю пазыцыю што да «вызваленьня палітвязьняў», заявіў прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка.
24.05.2012 Марэк Мігальскі накіраваў запыт у Amnesty International
Еўрадэпутат Марэк Мігальскі аспрэчвае двойчы пацверджанае яму асабіста рашэнне праваабарончай арганізацыі Amnesty International. Яна не прызнае Сяргея Каваленку вязням сумлення.










