Навіны на тэму: палітвязьні
30.06.2012 Андрэй Пачобут вызвалены пад падпіску аб нявыездзе
Журналіста Андрэя Пачобута 30 чэрвеня выпусьцілі з гарадзенскай турмы пад падпіску аб нявыездзе. «Да мяне прыйшлі ў камэру і сказалі зьбіраць рэчы, бо пераводзяць у іншую камэру. Але пасьля мяне проста вывялі за браму турмы», — паведаміў Андрэй Пачобут.
29.06.2012 Гарадзенскія журналісты выступаюць у падтрымку Андрэя Пачобута
Гарадзенскія журналісты звяртаюцца да Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь з заявай, у якой выказваюць пратэст у звязку з узбуджэннем чарговай крымінальнай справы ў дачыненні да публіцыста Андрэя Пачобута. Усяго пад заявай ужо падпісалася каля 20 чалавек.
28.06.2012 Мікалай Статкевіч змешчаны ў карцар
Як стала вядома вечарам 27 чэрвеня, экс-кандыдат у прэзідэнты, палітвязень Мікалай Статкевіч 27 чэрвеня змешчаны ў карцар Магілёўскай турмы №4, паведамляе statkevich.org
27.06.2012 Брэст: БХД падала заяўкі на шэсці ў падтрымку палітвязняў
Актывісты незарэгістраванай партыі “Беларуская Хрысціянская дэмакратыя” (БХД) падалі ў Брэсцкі гарвыканкам заяўкі на правядзенне 10 і 14 ліпеня шэсцяў, якія будуць прысвечаны Паўлу Севярынцу і іншым беларускім палітвязням.
27.06.2012 У Магілёве сёння нагадалі пра палітвязняў
Чарговая акцыя з заклікам “Свабоду палітвязням!” адбылася ў абласным цэнтры 27 чэрвеня. Гэтым разам актывісты “Нашага Магілёва” зладзілі распаўсюд лістовак у цэнтры горада на пешаходнай вуліцы Ленінскай. Ва ўлётках распавядаецца, што ў месцах пазбаўлення волі, якія знаходзяцца на Магілёўшчыне, утрымліваецца 7 з 13-ці палітвязняў. Сярод іх - палітык Мікола Статкевіч і праваабаронца Алесь Бяляцкі.
27.06.2012 Гародня: “атака” на памяшканне, дзе працаваў Андрэй Пачобут
Супрацоўнікі АМАПу прыйшлі ў офіс Саюза палякаў на Беларусі, паказалі пастанову на правядзенне вобшуку, падпісаную начальнікам Ленінскага РАУС горада Гродна і паведамілі, што ператрус павінен прайсці ў звязку з тым, што паводле меркавання следства ў памяшканні ёсць друкаваная прадукцыя, якая можа нанесці шкоду дзяржаве. Офіс здымае на сваё імя Андрэй Пачобут, які зараз знаходзіцца ў турме. На 15-ю гадзіну супрацоўнікі сілавых структур у офіс яшчэ не патрапілі.
27.06.2012 Алесь Бяляцкі: “Чытаю газеты, з кнігамі – горай, бо часу не стае”
Грамадская актывістка з горада Бабруйска Вольга Піманава 26 чэрвеня атрымала ліст ад палітвязня, старшыні Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алеся Бяляцкага.
27.06.2012 Тэрміновая заява Amnesty International: Журналіст пад пагрозай зняволення за крытыку Прэзідэнта
“Журналіст Андрэй Пачобут знаходзіцца пад пагрозай турэмнага зняволення на тэрмін да пяці гадоў за крытыку Прэзідэнта Беларусі. Ён з’яўляецца вязнем сумлення, і арыштаваны ў сувязі з ажыццяўленнем свайго права на свабоду выказвання меркаванняў”, — гаворыцца ў тэрміновай заяве міжнароднай праваабарончай арганізацыі Amnesty International.
26.06.2012 За год на палітвязня Мікалая Дзядка “павесілі” 12 папярэджанняў
З 12-ці парушэнняў палітвязня Мікалая Дзядка, якія ён атрымаў за год зняволення, 10 з іх звязана з вопраткай.
25.06.2012 Сяргей Каваленка на 10 сутак змешчаны ў ШЫЗА Магілёўскай калоніі №19
Алена Каваленка атрымала трывожны ліст ад мужа, датаваны 17 чэрвеня. Палітвязень піша, што ўмовы ўтрымання для яго адмыслова строгія: адміністрацыя персанальна правярае ягоную тумбачку, за ім усталяваны персанальны нагляд, яго не пускаюць на спортпляцоўку. Ён згадвае таксама, што яму залічылі ўжо два парушэнні.
22.06.2012 У Беларусі новы палітвязень – журналіст Андрэй Пачобут
Праваабарончы цэнтр “Вясна” расцэньвае пераслед Андрэя Пачобута як расправу над журналістам за ягоную прафесійную дзейнасць, а таксама дэманстратыўную пагрозу для ўсёй журналісцкай супольнасці напярэдадні правядзення парламенцкіх выбараў.
21.06.2012 Міліцыянты ламіліся ў кватэру маці экс-палітвязня Фёдара Мірзаянава
Як распавяла Мірзаянава агенцтву БелаПАН, каля 21-й гадзіны ёй пазванілі ў дамафон два міліцыянты, якія запатрабавалі пусціць іх у кватэру, каб пагаварыць пра яе сына. Па словах жанчыны, яны размаўлялі гучна, каб чулі суседзі. Мірзаянава ўпэўненая, што такім чынам яны фармуюць вакол яе негатыўную атмасферу.
20.06.2012 Чацвёра суддзяў, якія выносілі прыгаворы апазіцыянерам, пазбавіліся сваіх пасад
Аляксандр Лукашэнка ўказам № 278 ад 18 чэрвеня вызваліў ад займаных пасад шэраг суддзяў, у тым ліку тых, хто выносіў абвінаваўчыя прыгаворы прадстаўнікам апазіцыі і за гэта ўключаны ў спіс неўязных у краіны ЕС.
19.06.2012 Валянцін Стэфановіч: “Новы закон аб амністыі спрэс палітызаваны, а большасць палітвязняў - “злосныя парушальнікі”
Праваабаронцы жорстка раскрытыкавалі накіраваны ў парламент праект закона аб амністыі за яго палітызаванасць. Пры гэтым падчас адмысловай нарады Лукашэнка заяўляў, што “ніякай палітыкі тут быць не павінна” і “ўсё павінна быць сумленна”.
18.06.2012 Сайт у падтрымку Сяргея Каваленкі
Офіс еўрадэпутата ад Польшчы Марэка Мігальскага запусціў сайт кампаніі салідарнасці з Сяргеем Каваленкам - www.freekavalenka.org.










